Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
Анатоль
Зарегистрирован: 18.07.2011 Сообщения: 53
|
Добавлено: 03 Aug 2018, Fri, 17:50 Заголовок сообщения: Калінкавічы-Хойнікі |
|
|
Палессе…Родны кут…
…Ёсць у кожнага свой мілы сэрцу
куток, які з бегам гадоў не толькі
не цьмее ў памяці, а становіцца як бы
яснейшым, даражэйшым… ён самы
дарагі, самы шчымлівы!
І. Мележ
Маршрут: Калінкавічы-Юравічы-Глінішча-Віць-Барысаўшчына-Храпкаў-Хойнікі-Калінкавічы.
Кожны дзень з надзеяй да і проста з цікавасцю праглядваў я прагнозы (непагоды) надвор’я. Кожны дзень дождж… Мокрым выдаўся ў гэтым годзе ліпень, з грымотамі… Хочацца хутчэй выпрабаваць свой Дахон у справе, для якой ён і быў набыты –аднадзённыя пакатушкі. На ім я ўжо наездзіў каля тысячы, але ж то блізка, каля хаты, а ў сапраўдным паходзе, што я буду рабіць з 16’ калёсамі? Ці не выдахнуся?
Пятніца. 27 ліпеня. Няма ападкаў. Ура! Еду! Паўстае пытанне: чым дабрацца да Калінкавіч? Цягніком ці аўтамабілем? Паглядзеўшы кошт на квіткі нашых цягнікоў, выбраў другі варыянт –еду машынай. Па грашах атрымліваецца танней, а на колькі зручней, чым цягнік!
Калінкавічы. Прыпаркаваў аўто на стаянцы магазіна “Суседзі”.
Шэрыя хмары навіслі нізка і вось-вось абрадзяцца дажджом. Сэрца прагне хутчэй вырвацца з города. Па выездзе з горада еду па шырокай веладарожцы да развязкі на трасу Р-31. Паварачваю на патрэбную дарогу, а на знаках –тупік. Аказваецца рамантуюць мост. Кірую , не звяртаючы ўвагі на знакі, думаю, што праеду, і ўсё будзе добра. Так і атрымалася. Толькі рамонтнікі маста дзівіліся “дзіцячым” колам майго веласіпеда.
Качу да Юравіч , а ўсцяж дарогі там-сям стаяць машыны –людзі збіраюць грыбы. Шмат выразаецца лесу, бо і сюды дабраўся караед. Рыжыя плямы на зялёным фоне вельмі яскрава выдзяляюцца сваім небыццём. (У тым, што развёўся караед у такіх катастрафічна вялікіх маштабах, знаёмыя леснікі вінавацяць нейкага міністра лясной гаспадаркі, які раней забараніў спальваць галлё пасля лесанарыхтоўкі. Маўляў, усе перагніе, але нашы цёплыя зімы далі іншы вынік –у гурах неперагнітага галля добра зімавалася караеду)
Паварот на Юравічы. Надвор’е наладжваецца: з-пад нізкага шэрага неба праглядваюць нясмелыя праменьчыкі сонца.
Вёска Юравічы з багатым гістарычным мінулым. Апошнія археалагічныя раскопкі сцвярджаюць, што Юравічы з’яўляюцца старажытнейшым чалавечым паселішчам як у Беларусі, так і адным з нямногіх на тэрыторыі Еўропы. Так, тут ёсць паселішча каменнага веку, курганны магільнік дрыгавічоў прыкладна 12 - 13 стагоддзяў, гарадзішча эпохі Кіеўскай Русі. На самым гарадзішчы знойдзены кераміка 10 - 13 стагоддзяў, касцяная лыжачка Рурыкавічаў.
Некаторыя вучоныя сцвярджаюць, што менавіта тут знаходзіўся горад Межымосце (рус. Межимостье), які згадваецца ў летапісе з 1170 года. Першыя летапісныя звесткі пра горад - паход гарадзенскага князя сумесна з іншымі князямі на Кіеў. Каля горада адбылася бітва войскаў кіеўскага князя Міхаіла Юр'евіча (сын Юрыя Даўгарукага) і смаленскіх князёў Давіда Расціславіча і Рурыка. Межымосце знік у выніку татара-мангольскіх набегаў. Гэты старажытны горад нагадвае лёс легендарнай грэчаскай Троі, якую знайшлі па літаратурных крыніцах.
Яшчэ адна легенда гаворыць, што менавіта тут быў першапачаткова горад Тураў. Ёсць археалагічныя раскопкі , якія ўскосна пацвярджаюць такую думку. А тым больш непадалёк працякае рэчачка Тур’я, на берагах якой вучоныя і знайшлі шмат артэфактаў. Але ж легенды аставім вучоным (мне, напрыклад, даспадобы першая, пра горад Межымосце).
А колькі кветак, розных траў расце тут! Пах салодка дурманіць галаву, лёгкія дыхаюць глыбока –і гэта ў вёсцы.
А тым часам неба стала ясным. Сцежка-дарожка ад кургана вядзе да асфальтаванай вуліцы, з якой бачны велічныя касцёл і калегіум езуітаў (VIIст.). Комплекс уражвае хараством, памерамі і спакоем. Чалавечае жыццё праходзіць, яно пылінка на старонках гісторыі, а вось храм плыве спакойна, размерана прама ў неба. Хоць жыццё яго таксама ламала не раз.
У комплексе дзейнічае манастыр, у якім жывуць шэсць манахаў. Дарэчы людзі вельмі ветлівыя там.
І я там быў…Сэлфі…
Выязджаю з Юравіч. З левага боку закладзены вялікі сад. А ў самой вёсцы шмат сліў і сініх, і жоўтых, алычы. Праехаў некалькі кіламетраў і апынуўся на мяжы Калінкавіцкага і Хойніцкага раёнаў. Тут я перакусіў на прыгожай стаянцы.
Праехаць Глінішча немагчыма. Усё наваколле нагадвае аб тым, што вёска –радзіма славутага беларускага пісьменніка І. П. Мележа.
Аўтобусны прыпынак з партрэтам мастака слова
А ў нутры прыпынка прыгожая палешучка (магчыма Ганна Чарнушка) і словы Івана Паўлавіча. Нават вусы і барада, дабаўленыя неразумнымі мастакамі не псуюць хараство дзяўчыны.
Праехаў да музея І. П. Мележа. Музей быў зачынены. Пахадзіў, пафатаграфаваў.
І я там быў…
Да хаты, у якой нарадзіўся пісьменнік не паехаў, бо па словах мясцовага мужчыны, там жывуць людзі. Не хацелася парушаць прыватнае жыццё. А зараз шкадую… Селянін распавядаў, што ў вёсцы работы няма, усе ўцякаюць, ніхто не хоча працаваць за капейкі…
У вёску Каранеўка (прататып Куранёў) не паехаў, бо нешта мала ў мяне часу застаецца.
Пасля Юравічаў закончыўся лес. Балоты паасушвалі, не аставілі ні кусціка. Дарога ідзе праз сенажаці, палі…, прадуваецца з усіх бакоў, вецер замучвае, а яшчэ цягункі, а кажуць, Палессе роўнае…
Зварочваю на Барысаўшчыну і еду праз вёску Віць. У невялічкім паселішчы Віць знаходзіцца гумовая танкавая дывізія, артылерыя, ну і шмат яшчэ чаго.
Хоць я не разумею такой прыгажосці, але ж справа такая…
У вёсцы Барысаўшчына знаходзяцца руіны сядзібы Эстрэмскіх (Ястрэмскіх) канца ХІХ стагоддзя –унікальны аб’ект для гэтай часткі Палесся. Сядзібны дом не захаваўся. Руіны толькі гаспадарчых пабудоў.
Палазіць добра па руінах не атымалася, бо круціліся “маргінальныя асобы”. Алея-вуліца ў парку
Агароджа
Еду на Хойнікі праз Храпкаў. У вёсцы ёсць цікавая царква Святога Мікалая са званіцай.
Заязджаю ў Хойнікі. Еду да сядзібы Аўраамавых, якая пабудавана ў 1912 годзе ў стылі неакласіцызм.
У парку зноў нагад пра славутага земляка –І. П. Мележа. Цудоўна, што так ушаноўваецца аўтар і яго твор.
І я там быў…
Адпачыў крыху каля фантана, у якім купаецца мясцовая дзетвара. Перакусіў. І перагон на Калінкавічы. У 21.30 я быў ужо каля машыны. За дзень атрымалася 140 кіламетраў.
Последний раз редактировалось: Анатоль (03 Aug 2018, Fri, 21:35), всего редактировалось 2 раз(а) |
|
Вернуться к началу |
|
|
Алекс Сталь
Зарегистрирован: 07.01.2010 Сообщения: 1497 Откуда: г.Минск
|
Добавлено: 03 Aug 2018, Fri, 18:27 Заголовок сообщения: |
|
|
Анатоль
Красиво!
Только с загрузкой что то пошло не так...
Чуть шею не вывихнул |
|
Вернуться к началу |
|
|
Анатоль
Зарегистрирован: 18.07.2011 Сообщения: 53
|
Добавлено: 03 Aug 2018, Fri, 18:34 Заголовок сообщения: |
|
|
Не знаю, что случилось. Уже несколько раз загружал-перезагружал. Никогда таких проблем не было. Извините за неудобства. Буду пробовать ещё удалять и загружать. Спасибо |
|
Вернуться к началу |
|
|
Александр Dehty
Зарегистрирован: 22.04.2014 Сообщения: 1019 Откуда: Вiлейка
|
Добавлено: 03 Aug 2018, Fri, 19:05 Заголовок сообщения: |
|
|
Класны рэпартаж і па тэксту, і па здымках. Сапраўды прыгожыя мясціны і з падыходам зробленыя здымкі. Дзякую таксама.
P.S. Наконт перавернутых фота: на папярэднім праглядзе ўсё было добра? |
|
Вернуться к началу |
|
|
Анатоль
Зарегистрирован: 18.07.2011 Сообщения: 53
|
Добавлено: 03 Aug 2018, Fri, 21:41 Заголовок сообщения: |
|
|
Александр Dehty, дзякуй. Шчыра кажучы на папярэднім праглядзе я паглядзеў толькі першы здымак, а ён грызантальны. Спяшаўся на велапакатушку. А ўсім вядома, калі спяшыш, то... Зараз як ні глядзі --усе ляжаць. Паспрабую загрузіць з другога камп'ютара. |
|
Вернуться к началу |
|
|
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы можете скачивать файлы
|
|