Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12948
|
Добавлено: 04 Jul 2017, Tue, 2:46 Заголовок сообщения: За растром дождей косых, затяжных... |
|
|
Нейк не складваюцца ў мяне адносіны з Карэліцкім раёнам... Мінулую вандроўку па ім сканчаў басанож і мокрым навылёт, і гэтая была нелепей.
Пачыналася ўсё як звычайна
Год сем назад перад касцёлам быў памятны знак у памяць пра Антонія Дамейку,але пасля трагічнага выпадку, калі ён упаў і забіў пад час вяселля маленькага хлопчыка, яго перанеслі падалей ад граху за касцёл.
Гарачкі, Любна, Пясочная... Яшчэ верылась у цуд...
Але ў Трошчыцах у чарговы раз прыйшло разуменне таго, што цудаў не бывае
Ехалі ў Загор'е, каб пабачыць царкву, у якой, кажуць, хрысцілі Янку Брыля. Царкву пабачылі, але ўжо не тую... Колькі разоў міналі яе, а калі вырашылі прыпыніцца... Блізка ўжо не пад'язджалі, але здаецца, што, відавочна, храм не абкладалі цэглай, а збудавалі новы...
Капліца ў Лыкавічах пастарэла, а званіца памаладзела...
Недабудаваная і дабудаваная цэрквы ў Вялікай Слабадзе зусім побач
У Малюшычах пераканаліся, што храмы на Беларусі будуюцца, а вось ваенныя аб'екты руйнуюцца
У Сэрвэч літаральна плылі, але яно таго варта...
У Любанічах намагаемся ўпэўніць адзін аднаго, што пад дажджом беларуская архітэктура выглядае нават лепш
У Луках намагаемся ўзгадаць замовы на засуху...
А ў Асташыне - высветліць лёс Ноя
Уся надзея на магічны рытуал ля Чортавага каменя
Тут без каменных крыжоў ніяк не абысціся, таму едзем у Цырын
Калі гэта не каменныя крыжы, то што тады?
Пераводзім дух у Бабонеўцы
Нават ветракі ў Дубраве не здолелі разагнаць хмар
Таму Райца толькі з вакенца
Як і Мірацічы
Не, тут без добрых энергетычных могілак не абысціся... Таму едзем варажыць у Лычакаў. Беларускі Лычакаў...
Лычакаўская царква
І каталіцкая капліца
Сядзібны бровар раней уваходзіў у Збор помнікаў, а зараз, кажуць, што не. Шыльду захавалі як напамінак пра тую падзею.
Прыброварныя будынкі
І вы ведаеце - дождж скончыўся! Ці то таму, што мы нарэшце пакінулі Карэліцкі раён?
Нельга не прыпыніцца ў Валеўцы ля прыгожага парожка на рэчцы Неўда на месцы былога млына
Вёска Ятра. Старая званіца ля месца былой царквы
Непадалёк асвечаная ў 1987 годзе новая царква
Не маглі прамінуць крыніцу ў Косічах, якая славіцца тым, што з яе б'е жывая і мёртвая вада
Падмачыць нашу рэпутацыю яна ўжо не магла і мы накіроўваемся ў Радагошчу, дзе нас сустракае гарадзішча
Непадалёк - рэшткі рэштак сядзібы. З будынкаў, што ёсць на адным вядомым краязнаўчым сайце, акрамя бровара, мясцовыя жыхары нічога не прызналі. Мы яго таксама пазналі з вялікай цяжкасцю
Высветлілася, што гады тры назад быў масавы знос будынкаў мясцовай лякарні ля якой яны, магчыма, знаходзіліся.
Затое нам з ахвотай паказалі будынак, па меркаванню мясцовых, сыраварні. Сыраварняй з'яўлялася аддаленая палова будынка. Бліжэйшая - пазнейшая прыбудова.
Нас нават пусцілі ў самае сакральнае месца любой панскай пабудовы - пограб, дзе найбольш відавочна захоўваюцца сляды былой славы.
(здымкі Диана)
Але самае цікавае тут знаходзіцца за механізатарскім дваром
Едзем да праслаўленага Міцкевічам возера Літоўка, каб ля тутэйшага цмока паставіць кропку ў нашай мокрай справе
 |
|
Вернуться к началу |
|
 |
GlobusBelarusi Site Admin
Зарегистрирован: 06.10.2008 Сообщения: 11533 Откуда: Минск
|
Добавлено: 04 Jul 2017, Tue, 16:27 Заголовок сообщения: |
|
|
Цитата: | А ў Асташыне - высветліць лёс Ноя |
Цитата: | Таму едзем варажыць у Лычакаў. Беларускі Лычакаў... |
:) |
|
Вернуться к началу |
|
 |
В59
Зарегистрирован: 20.05.2014 Сообщения: 1240
|
Добавлено: 04 Jul 2017, Tue, 22:59 Заголовок сообщения: |
|
|
Гарачкі - белыя? |
|
Вернуться к началу |
|
 |
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы не можете скачивать файлы
|
|