Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
Мiхаiл L.
Зарегистрирован: 06.10.2014 Сообщения: 891 Откуда: Новалукомль
|
Добавлено: 30 Jul 2016, Sat, 22:19 Заголовок сообщения: Бераспонне, Бірулі, Тумілавічы і яшчэ некалькі докшыцкіх вёсачак (24.04.2016 г.) |
|
|
Вёскі на Докшыччыне даволі багатыя на славутасці тут і самыя вялікія каменныя крыжы, і старадаўнія блакітныя церквы, і прыгожыя гаспадарчыя будыніны і яшчэ шмат чаго іншага...
Не дрэннай ідэяй было зладзіць вандроўку ў гэтыя цудоўныя мясціны! 24 красавіка — паехалі...
Першай вёскай стала Бераспонне. На Глобусе гэтай вескі няма. Аб тым, што там ёсць нейкая старая пабудова даведаўся ад Radzimы.org. Вось яна:
Бірулі. За вёскай на могілках размясцілася капліца-пахавальня мясцовага пана Юзэфовіча.
Тумілавічы. Царква Святога Георгія.
Ля храма пафарбаваны каменны крыж, як па мне дык гэта не прыгожа. :(
Камайск. Тут маецца ўнікальны храм, які згадваецца ў дакументах яшчэ ў канцы XVIII стагоддзя.
Пры камайскай царкве былі тры званы. Цяпер яны знаходзяцца ў мемарыяльным комплексе “Праклён фашызму” на месцы былой вёскі Шунеўка. У многіх кніжках пішуць, што званы паходзяць “са спаленых фашыстамі цэркваў”.
Шунеўка — вёска спаленная разам з жыхарамі.
Юхнаўка. Старыя могілкі.
Далей накіроўваемся ў вёску Мількунь дзе таксама шмат каменных крыжоў.
Бераснёўка. Старая камяніца.
Што месцілася раней ў гэтым будынаку мне не вядома некаторыя кажуць — бровар, іншыя — сінагога.
Дзякуй за ўвагу!)
ЖЖ: http://mihail-lbhrj.livejournal.com/2056.html |
|
Вернуться к началу |
|
 |
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы можете скачивать файлы
|
|