Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
yauhen.herasimenka

Зарегистрирован: 31.03.2015 Сообщения: 49 Откуда: Новоельня
|
Добавлено: 23 Jun 2016, Thu, 23:37 Заголовок сообщения: Наваельня, кінутыя і забытыя могілкі |
|
|
У Наваельні. На ўскраіне мястэчка, а менавіта на самай паўднёвай ускраіне яго, размяшчаецца велічны-велічны лес, дзе ўласна мястэчка крайнімі вуліцамі і сустракаецца з ім, і менавіта на самай ускраіне адной з вуліц, сярод хваёвых дрэў размяшчаюцца кінутыя могілкі.. Самыя сапраўдныя могілкі, вось толькі там няма ні кветак, ні сцяжынак, ні сыходу.. там проста лес сярод якога стаяць каменныя помнікі, тырчаць крыжы і месцамі груды, нібы калісьці зямлю гэту паперакопвалі.
А што самае цікавае, так гэта тое, што такімі могілкі былі заўсёды: і ў часы майго дзяцінства, і падчас школы, і цяпер, г.зн. месца мала каго цікавіла і цікавіць, хіба што толькі аматараў што-небудзь знайсці і неяк нажывіцца, фінансава напрыклад, ці можа быць нават абмяняць на бутэльку, але да шчасця, мясцовыя гурманы спіртнога не захапляюцца гэтак грэшнымі справамі, і не фанацеюць раскопкамі і збываннем крыжоў, хоць раней металічных "упрыгожванняў" там было значна больш... можа я чаго не ведаю..
Што датычна самага месца, дык яно знаходзіцца на ўзвышшы, адносна вуліцы і ў самым месцы ў цэнтры, так нібы нейкі груд, можна судзіць, што могілкі былі на гары, ведаю, што раней часта любілі рабіць месцы пахаванняў на ўзвышшы.. На самым гэтым месцы растуць высокія і ўжо не маладыя хвоі, што кажа пра даўнасць гэтага месца, не старажытнасць, але даўнасць.. Сярод хвой сустракаюцца клёны і па краях хмызнякі дэкаратыўнага рабінніку.
Сам я нічога не ведаю пра гэтыя могілкі і нават не ведаю, дзе пра іх пачытаць ці знайсці нейкую інфармацыю.
Магчыма яны звычайныя, проста закінутыя і забытыя, але хіба можна, каб месца пахавання людзей вось так забывалася і спрэс зарастала кустамі, без нейкіх успамінаў ці згадванняў? Вось я і вырашыў трохі распавесці пра яго і паказаць некалькі здымкаў. Тым больш з боку дарогі і вуліцы практычна нічога не відаць, а некаторыя мясцовыя жыхары прымудраюцца туды яшчэ і смецце скідаць.
Адразу я вырашыў, што могілкі габрэйскія, бо не змог разабраць напісанае на камянях, але потым убачыў крыжы і яшчэ нейкія металічныя штукі, у якіх мае спазнанні слабыя.. так што я не ведаю, да якога тыпу ці рэлігіі прыпісаць гэтыя камяні, праскочыла думка, што тут яны змяшаныя...
Астатнія здымкі і трохі тэксту, глядзім тут: http://yauhenk.livejournal.com/13234.html не стаў ужо ўсё капіяваць.
Калі глядзець на карту Глобус Беларусі, то можна ўбачыць значок, які кажа пра тое, што могілкі там сапраўды было і ёсць, засталося пазнаць, ці носіць яно нейкі важны гістарычных характар
http://orda.of.by/.map/?53.451542,25.58246&m=gm/17,visicom/16,e/14,wig/14
[/img] |
|
Вернуться к началу |
|
 |
GlobusBelarusi Site Admin
Зарегистрирован: 06.10.2008 Сообщения: 11533 Откуда: Минск
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
yauhen.herasimenka

Зарегистрирован: 31.03.2015 Сообщения: 49 Откуда: Новоельня
|
Добавлено: 23 Jun 2016, Thu, 23:53 Заголовок сообщения: |
|
|
... і сапраўды напісана, зусім забыўся пра "верстовку", на астатніх проста крыжык у прастакутніку, без подпісаў.. Выходзіць дарма надаў гэтулькі ўвагі, аднак выгляд у гэтага месца своеасаблівы, забыты, закінуты, дрымучы...
Там , дарэчы, недалёка ёсць цяперашнія могілкі, можа іх па нейкіх прычынах перанеслі туды, а пра гэтыя зусім забыліся, нават дзіўна, што не засталося нікога, чые родныя ці сваякі маглі б там ляжаць..
http://orda.of.by/.map/?53.454569,25.589101&m=1v/14,rkka/14,yas/17,wig/14
Дзякуй за адказ! |
|
Вернуться к началу |
|
 |
GlobusBelarusi Site Admin
Зарегистрирован: 06.10.2008 Сообщения: 11533 Откуда: Минск
|
Добавлено: 24 Jun 2016, Fri, 0:00 Заголовок сообщения: |
|
|
yauhen.herasimenka писал(а): | зусім забыўся пра "верстовку" |
Каб не забыцца, выкарыстоўвайце на рухомай мапе кнопкі «Топография (х4)» і «Доп. топография». |
|
Вернуться к началу |
|
 |
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы не можете скачивать файлы
|
|