Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
misternobody
Зарегистрирован: 02.04.2015 Сообщения: 24
|
Добавлено: 07 Apr 2016, Thu, 10:24 Заголовок сообщения: Недамарожаныя ў 5 хвілінах ад Вільні |
|
|
Ужо ў другі раз карыстаюся паслугамі фонду "Краіна замкаў" для аднадзённых падарожжаў па Беларусі. Першая паездка была вельмі захапляльная і цікавая, але неяк не было часу напісаць\расказаць пра яе, таму прапаную акунуцца ў суровыя рэаліі беларускага турызму ранняй вясной.
Наогул мы маглі так і не пачаць марозiцца, бо да сярэдзіны тыдня не было дакладнай інфармацыі, ці адбудзецца тур выхаднога дня ці не. Як я разумею, група ніяк не збіралася, а прагноз надвор'я – ападкі і каля -5 – толькі адпужваў патэнцыйных жадаючых. Але ў сераду была праведзена адмашка – едзем. "Гэта выдатна" – думаў наіўны я. Мной быў пакліканы Ігар, ён жа яшчэ запрасіў Сяргея. Так нас раптам стала аж трое. Яшчэ +11 чалавек, не лічачы выдатнага экскурсавода Паўла і кіроўцы – вось і ўся наша група.
У нас была проста грандыёзная праграма на дзень. Вельмі шмат цудоўных месцаў на захадзе Гарадзенскай вобласці. Нездарма ж тур называецца "5 хвiлiн ад Вiльнi". Да таго ж, калі забегчы наперад, то дзякуючы Паўлу атрымалася ўспомніць забытае з гісторыі Беларусі, а таксама даведацца і шмат новага. Напрыклад, вы ведаеце адкуль пайшла назва пасёлка Ждановічы? Ці легенду пра тое, як ён быў заснаваны?
Не буду адразу дзяліцца спасылкай на афіцыйны сайт, каб вы не пакiнулi мой блог, таму пачну па парадку...
1. Пачатак і дубль два адначасова
Вёска Засвір знаходзіцца на беразе возера Свір. Уласна кажучы, ад гэтага і пайшла яе назва: "за Свір". Хоць цяпер і цяжка ў гэта паверыць, але гэтая невялiчкая вёсачка шмат чаго пабачыла. Калісьці, у далёкім мінулым, кіравалі тут шляхцічы Зяновічы. Родапачынальнікі гэтага вядомага роду былі яшчэ дараднікамі ў вялікага князя. Дзякуючы Крыштафу Зяновічу і ўзніклі галоўныя славутасці мястэчка – Траецкі касцёл і кляштар кармэлітаў, якія былі пабудаваныя ў 1713 годзе. Менавіта гэты год і лічыцца першым узгадваннем пра вёску Засвір.
Касцёл з'яўляецца помнікам архітэктуры барока пачатку XVIII ст. Манастырскі корпус з унутраным панадворкам прымыкае да касцёла. Паблізу стаіць невялікая каменная брама.
...
Як i заўжды працяг можна знайсцi тут: http://andrewshagun.livejournal.com/40006.html |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Алекс Сталь

Зарегистрирован: 07.01.2010 Сообщения: 1503 Откуда: г.Минск
|
Добавлено: 07 Apr 2016, Thu, 20:28 Заголовок сообщения: |
|
|
misternobody
Красивые места!
Замёрзли не сильно? |
|
Вернуться к началу |
|
 |
misternobody
Зарегистрирован: 02.04.2015 Сообщения: 24
|
Добавлено: 08 Apr 2016, Fri, 11:13 Заголовок сообщения: |
|
|
Да, очень здоровские места. Не думал, что возле Гервят так много интересного тоже.
Ну, 2 из 3 немного простудились, но это стоило того :) |
|
Вернуться к началу |
|
 |
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы не можете скачивать файлы
|
|