Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
alexBel

Зарегистрирован: 01.02.2011 Сообщения: 800 Откуда: Могилев
|
Добавлено: 05 Mar 2016, Sat, 23:35 Заголовок сообщения: На поўдзень ад Магілёва па Е-95: Быхаў - Карма - Чачэрск. |
|
|
З'ездзіць у Чачэрск я надумаў яшчэ 2 гады таму, але паездка ўсё адкладалася. Першапачаткова маршрут быў злёгку іншы: Слаўгарад - Карма - Чачэрск і калі б на зваротным шляху было жаданне і час - Быхаў. Але ў сувязі з вялікай працягласцю шляху я разбіў маршрут на дзве паездкі і месяц таму крутануўся ў Слаўгарад, а ў мінулую нядзелю наведаў астатняе.
У сувязі са зменамі ў плане руху я вырашыў не адкладаць Быхаў на зваротны шлях і заехаў адразу. З майго пункту гледжання самае цікавае ў горадзе - гэта адзіны (з захаваных) у Магілёўскай вобласці замак.
Ўнутры, як і звонку, разруха і запусценне: дзвярныя праёмы абсыпаюцца, скляпенні адкрыты і хутка могуць абрынуцца.
У Быхаве я ўжо быў. У 2011 годзе ўсё выглядала прыкладна таксама.
Палац:
Паўднёва-заходняя (правая) вежа:
Паўночна-заходняя (левая) вежа:
Мэтай майго цяперашняга візіту сталі аднаўленчыя работы ў замку ў 2013 годзе. Да дня Беларускага пісьменства ў Быхаве планавалася распрацаваць праект рэканструкцыі, правесці кансервацыю і пачаць аднаўленне комплексу. Прапаную і вам ацаніць аб'ём праведзеных прац:
Шлях да замку абклалі пліткай, праёмы вокнаў і дзвярэй палаца часткова заклалі, зверху муры па перыметры прыкрылі лістамі бляхі, фасад з боку горада завесілі плёнкай.
Паўднёва-заходняя (правая) вежа:
У вежы разабралі вытворчыя пабудовы ХХ стагоддзя, замянілі дах, атынкавалі сцены.
Паўночна-заходняя (левая) вежа:
У гэтай вежы была разбурана паўночная сцяна (на фота вышэй гэта не відаць) - цяпер фасад цалкам адноўлены, таксама праведзены касметычны рамонт.
Пасля "дня пісьменства" ў замку больш не праводзілася працаў. За 2013 год быццам і было нешта выканана, але тое, што патрабавалася комплексу больш за ўсё - дах палаца - так і не зроблена. Замак працягвае разбурацца, гледзячы на яго ўпадаеш у стан засмучэння і безвыходнасці.
Яшчэ адной значнай славутасцю з унікальнай архітэктурай з'яўляецца будынак сінагогі.
У Быхаве можна паглядзець яшчэ на забудову XIX-XX стст. і драўляную Траецкую царкву сяр. XIX стагоддзя, але з-за эканоміі часу я не стаў гэтага рабіць і адправіўся далей - у Карму.
Па дарозе "прытармазіў" у Доўску ля Пакроўскай царквы сяр. XIX стагоддзя.
У Карме я спачатку накіраваўся у сядзібу Дарыя-Дзерналовічаў. Сядзібны дом - досыць вялікі двухпавярховы будынак.
Знешнi выгляд i стылявыя рысы большай часткі будынка, на мой погляд, не ўласцівыя XIX - ХХ стст. Асабліва вылучаецца нязладжанасць агульнага дэкору з афармленнем часткі першага паверха зваротнага боку дома.
Я мяркую, што дарэвалюцыйнай з'яўляецца толькі указаная вышэй частка будынка, а астатняе - пасляваенная надбудова, калі тут размясціўся дзіцячы дом, ды і на "глобусе" пазначана, што сядзібны дом "драўляны"
У сядзібе добра захаваліся вытворчыя і гаспадарчыя пабудовы, у прыватнасці гэты млын...
і зноў пытанне... на "глобусе" гэты будынак пазначаны як "крухмальны завод", але мне здаецца, што гэта млын - аб гэтым сведчыць ахоўная шыльда, ды і на ролю крухмальнага завода (які амаль адразу стаў вінакурняй) больш падыходзіць будынак, фотаздымак якога ніжэй:
ен болей вялікіх памераў, навокал агароджаны, побач шмат прыбудоў, есць высокая труба для выпуску дыму рухавіка - карацей, ен знешне больш падобны да завод, чым тое, што я лічу млынам.
Яшчэ ў Карме можна агледзець руіны царквы святога Мікалая. Храм будаваўся ў 1830-я гг. як уніяцкі, (што тлумачыць незвычайныя для праваслаўнай традыцыі формы) але адразу ж быў пераасвячоны у праваслаўную царкву.
Пасля рэвалюцыі храм зачынілі, у будынку змясцілі дом культуры, а пазней - пякарню. У 1960-я адбыўся пажар, пасля якога будынак апусцеў і больш не аднаўляўся.
У Карме я прабыў зусім няшмат і з хуткасцю, якую толькі дазваляла дарога Карма - Чачэрск, панёсся да канчатковага пункта.
Галоўная славутасць Чачэрска - унікальная ратуша. Гэта адзіная ратуша, якая захавалася ў Гомельскай вобласці.
Будынак быў пабудаваны ў канцы XVIII стагоддзя з не характэрнымі для таго часу рысамі неаготыкі.
Недалёка ад ратушы, у цэнтры скрыжавання "Трудавой" i "Пралетарскай" вуліц, знаходзіцца таксама вельмі унікальны будынак - Спаса-Прэабражэнская царква.
Храм быў пабудаваны ў 1779-83 гг. у класіцыстычным стылі.
Цікава тое, што ў Чачэрску было чатыры падобных храма-ратонды: тры царквы і касцёл, але захавалася толькі адна царква.
У горадзе можна сустрэць трохі і звычайнай старой забудовы - на вуліцы Савецкай.
Найбольш цікавы будынак дома культуры - рэдкі прыклад міжваеннага канструктывізму на землях усходняй Беларусі.
Ратуша і чатыры храма ў Чачэрску былі пабудаваныя дзякуючы аднаму чалавеку - Чарнышову З.Р., які пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай атрымаў гэты горад у дар ад Кацярыны II.
Пасля паездак па Магілёўскай вобласці, а зараз і наведвання Чачэрска, у мяне склалася цікавае ўражанне: Першы падзел РП прывёў да таго, што шэраг набліжаных да імператрыцы людзей атрымаў не маленькія мястэчкі на "далучаных землях" (Пацёмкін - Крычаў, Галіцын - Слаўгарад, Зорыч - Шклоў, Чарнышоў - Чачэрск). Новаспечаныя ўладальнікі, на землях, якія зусім нядаўна належылі іншай дзяржаве, ва ўмовах адноснай непрадказальнасці, без шкадавання, ў кароткія тэрміны марнуюць кучы грошай на будаўніцтва: адміністрацыйных будынкаў (ратушы ў Чачэрску і Шклове, пры тым, што працягвае дзейнічаць Магдэбургскае права і III Статут), мануфактур і фабрык (суконная, канатная, парусінавая, шаўковая - у Шклове; цагляны, шкляны, медналіцейны заводы, канатная і парусінавая мануфактуры, а таксама суднаверф - у Крычаве; шклозавод і вінакурня у Чачэрску), навучальных і культурных устаноў (кадэцкае вучылішча ў Шклове, тэатры ў Шклове і Чачэрску), унікальных па архітэктуры храмаў (прычым не толькі праваслаўных, але і каталіцкіх). Аднак адразу ж пасля III падзелу высакародныя парывы пераважнай большасці вычарпаліся і "дваранства" калі што-небудзь і будавала, то альбо сядзібы з асабістай дробнай вытворчасцю, альбо тыпавыя праваслаўныя цэрквы. Асабіста мне гэта ўсё нагадвае памежную піяр-кампанію таго часу, накіраваную на мяшчанства і дробных магнатаў палітычна аслабленай суседняй дзяржавы.
У сваім маёнтку Чарнышоў закладвае палац, які, хутчэй за ўсё, у XIX стагоддзі быў перабудаваны.
У савецкі і да нядаўняга час ў палацы размяшчаліся розныя навучальныя ўстановы, з-за гэтага ў ХХ стагоддзі будынак аброс прыбудовамі. Зараз палац выглядае закінутым.
Самая цікавая дэталь будынка - унікальная тэраса над уваходам на літых чыгунных слупках, з такой жа агароджай.
Гэта быў апошні ў гэтым падарожжы аб'ект і пасля яго агляду я накіраваўся дадому - у Магілёў. У цэлым паездка склалася нядрэнная: 3 горада, 150 км туды і 130 па прамой назад; з славутасцяў: замак, ратуша, сядзібы і храмы - помнікі XVII - XIX стагоддзяў і ўсё гэта за 7 гадзін - дзень прайшоў не дарэмна!
P.S .: Паралельна з напісаннем гэтага рэпартажу я шукаў новы для сябе маршрут і прыйшоў да несуцяшальнай высновы, што ў радыусе 200 кіламетраў ад Магілёва не засталося значна цікавых не агледжаных мной аб'ектаў. Зараз для таго, каб убачыць які-небудзь новы для мяне, унікальны помнік архітэктуры, спатрэбіцца выдаткаваць ўвесь дзень і спаліць не менш за 30 літраў паліва ... Напэўна, не хутка з'явіцца наступны мой артыкул па Беларусі.
Крыху больш падрабязна тут: http://ales-matsesha.livejournal.com/15869.html |
|
Вернуться к началу |
|
 |
sweet_home

Зарегистрирован: 22.06.2015 Сообщения: 275 Откуда: Минск
|
Добавлено: 06 Mar 2016, Sun, 0:52 Заголовок сообщения: |
|
|
Граф Чернышов, которому достался Чечерск после раздела Польши, строил дворец на Замковой горе. Он был деревянный и простоял недолго. А этот дворец - Чернышова-Кругликова, середина 19-го в.
Обо всем этом написано в разделе Информаториум. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Алекс Сталь

Зарегистрирован: 07.01.2010 Сообщения: 1503 Откуда: г.Минск
|
Добавлено: 06 Mar 2016, Sun, 8:49 Заголовок сообщения: |
|
|
alexBel
Спасибо за репортаж!
Та же проблема с расстояниями.
Из последних поездок привожу не менее 500 км. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
alexBel

Зарегистрирован: 01.02.2011 Сообщения: 800 Откуда: Могилев
|
Добавлено: 06 Mar 2016, Sun, 9:02 Заголовок сообщения: |
|
|
sweet_home Дзякуй за заўвагу! Калі пісаў рэпартаж, я спрабаваў разабрацца ў родавых хітраспляценнях і знайшоў інфармацыю, што Чарнышавы - выхадцы з Круглікавых, на падставе гэтага зрабіў выснову, што частка роду насіла падвойнае прозвішча і пераняўшы маярат, цалкам перабудавалі палац на старым месцы.
Але з-за вашай заўвагі ў мяне з'явілася думка, што гэта зусім іншы род і я пакапаўся яшчэ і знайшоў тлумачэнне:
Аказваецца З.Р. Чарнышоў не меў дзяцей і яго маярат атрымала ў спадчыну дачка яго пляменніка Соф'я, якая ў далейшым выйшла замуж за І.Г. Круглікава. І.Г. Круглікаў атрымаў у спадчыну маярат з імем, гербам і тытулам і стаў родапачынальнікам "Чарнышовых-Круглікавых", якія і пабудавалі палац толькі ужо на новым месцы.
Александр Сталь Дзякуй!
толькі мне здаецца, што з Менску неяк усё ж такі прасцей дабрацца да помнікаў Гродзенскай і Брэсцкай абласцей, чым з Магілёва. :D |
|
Вернуться к началу |
|
 |
GlobusBelarusi Site Admin
Зарегистрирован: 06.10.2008 Сообщения: 11532 Откуда: Минск
|
Добавлено: 12 Mar 2016, Sat, 17:54 Заголовок сообщения: |
|
|
Прыемныя здымкі. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
alexBel

Зарегистрирован: 01.02.2011 Сообщения: 800 Откуда: Могилев
|
Добавлено: 12 Mar 2016, Sat, 20:04 Заголовок сообщения: |
|
|
GlobusBelarusi писал(а): | Прыемныя здымкі. |
Дзякуй! |
|
Вернуться к началу |
|
 |
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы не можете скачивать файлы
|
|