Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
Лёха

Зарегистрирован: 07.10.2008 Сообщения: 2573 Откуда: Менск
|
Добавлено: 10 Feb 2016, Wed, 14:13 Заголовок сообщения: Багушэўск |
|
|
Вакол Віцебска, падаецца. усё што мог знайсці - знайшоў, таму вырашыў выбрацца ў суседні Сенненскі раён.
УЦвогуле, адзінаю мэтаю вандроўкі ў Багушэўск, апроч неперадаваемай атмасферы пердзяў, быў Трактар Легенда.
Гэта подлінны ХТЗ 1932 г., які з 1936 г. працаваў на багушэўскім дзяржплемрассадніку, падчас вайны эвакуяваны ў Сібір, пасля вайны павяртаўся ў Багушэўскі раён, працаваў да 1951 г., калі быў пазычаны Лёзненскаму раёну, а пасля - у музэй ВДНГ у Менску. У 1977 г. трактар павярталі саўхозу "Багушэўскі", і ўсталяваны ля ўваходу на цэнтральнае сядзібе. Вось такі трактарчык з гісторыяй. Стаіць ён на вул. Калгаснай.
http://orda.of.by/.map/?54.842034,30.201014&m=gm/18,1v/14,e/13,rkka/14
Увогуле гісторыя Багушэўска цесна знітавана з суседняй сядзібай Караліна, якім валодаў памешчык Зьміцер Васільлевіч Багушэўскі. Існуе нават легенда, што сваю назву станцыя і мястэчка атрымалі па яго волі, маўляў, калі будавалася чыгунка, ён падарыў свае землі для яе будаўніцтва, але з умоваю, каб станцыю назвалі у гонар яго жонкі. Так і з'явілася станцыя Багушэўская.
На месцы сядзібы пасля рэвалюцыі размясцілася школа, цяпер - Багушэўская школа-інтэрнат. Калі верыць сайту Сенненскага райвынкакаму, драўляныя будынкі на тэрыторыі школы-інтэрната - парэшткі тое сядзібы. Вось адзін з такіх будынкаў, як па мне, дык хутчэй якая хата для чэлядзі, а не сама сядзіба.
На мапе: http://orda.of.by/.map/?54.858779,30.203487&m=gm/18,1v/14,e/13,rkka/14
Побач яшчэ адзін будынак. На яго месцы на 500-мятроўцы РСЧА пазначана школа. Ды й па архітэктуры школа. Пытанне толлькі ў тым, ці перабудаваны гэта палац, ці збудаваная ў 20-30-я школа.
На мапе: http://orda.of.by/.map/?54.857908,30.202838&m=gm/18,1v/14,e/13,rkka/14
Станцыя Багушэўская была збудавана ў пач. ХХ ст. Вакзал вайну не перажыў, але з тых часоў захавалася станцыйная лядоўня
У 1905 г. на станцыі былі збудаваны склады для паліва і газетаў. На станцыі і цяпер існуе некалькі будынкаў складоў, вось гэты найбольш цікавы. Перон у яго яўна дарэвалюцыйны, з камня мураваны. Верх дакладна пасляваенны, прра што кажа пояс з сілікатнае цэглы. А вось сцены цалкам верагодна могуць быць і даваеннымі.
Да 1960 г. Багушэўск быў раённым цэнтрам, адпаведна, маеў свой Рай
і свайго Леніна (усталяванага ў 1958 г.)
Цяпер у будынку Рая месціцца Багушэўская гарадская раённая бальніца (яшчэ адзін напамін аб былым статусе мястэчка)
Побач месціцца Дом саветаў, збудаваны ў 1970-я
А таксама Багушэўская бібліятэка (і вузел связі ў адным будынку)
Побач з Раем таксама стаіць дом культуры і дом быту. У некалькіх кварталах ад яго месціцца сучасная царква
Багушэўск мае нават гасцініцу! Да яшчэ якую!
Побач з гасцініцай - пажарная частка 1950-х
А таксама ў Багушэўску ёсць БАР!
Ну і крыху драўлянае забудовы мястэчка.
P.S. Да даруюць мне аматары памятак вайны - а іх у Багушэўску ажно 8 штук, выкладваць іх неяк няма настрою. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
tam_erm
Зарегистрирован: 07.12.2012 Сообщения: 814 Откуда: Гомель
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы можете скачивать файлы
|
|