Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12948
|
Добавлено: 06 Jan 2016, Wed, 21:21 Заголовок сообщения: На валожынскіх могілках (Рыгор Барадулін) |
|
|
На могілках ні дрэўца.
І здалёку
Падасца — крушні ўсе разварушылі.
Ці нават цень трымаць нялёгка лёху,
Дзе ўсе
Зямны свой клопат патушылі.
Імшэе мірна з зоркаю Давіда
Менора,
Што як восці з рэчку смутку.
Дзядоўніку надломаная дзіда
Трымае ля сцяны благую чутку.
Конь белы,
Дзве казы
Ды тры авечкі
На восеньскай скупой пасуцца пашы.
Палеглых камянёў глухія вечкі
Схацелі засланіць магілам пашчы.
Як з Бібліі авечкі,
Козаў быццам
Прыгнаў Шагал,
І конь з яго размаху.
Грэць дол ужо астылы
Звычна пыцкам.
Скубуць траву,
Што прарастае з праху. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы не можете скачивать файлы
|
|