Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
В. Сцяпанаў
Зарегистрирован: 14.12.2012 Сообщения: 1378
|
Добавлено: 18 Sep 2015, Fri, 15:59 Заголовок сообщения: Мікола Купава: нярэдка самабытнасць беларускай архітэктуры бывае страчаная, калі рэстаўруюцца культавыя будынкі |
|
|
Ураджэнец Воршы, вядомы мастак Мікола Купава звярнуўся да грамадскасці з адкрытым лістом. Ліст мае назву: "Аршанскі кляштар Базылянаў, асьвечаны з сьвятыняй Апекі Маці Божай у 1774 г. (Да праблемаў рэстаўрацыі і рамонту)».
Ен піша пра тое, што гаспадары вядомага аршанскага помніка архітэктуры, які ўжо 10 год стаіць без даху і разбураецца, абсалютна абыякавыя да стану будынка. Рэстаўрацыя, распачаць якую абяцалі яшчэ ў красавіку, так і не пачалася.
Між тым, лічыць Мікола Купава, важна не толькі распачаць рэстаўрацыю, але й каб адноўлены вобраз кляштара быў такім, якім яго стварылі праектанты і будаўнікі ў сярэдзіне XVIII ст. Мастак мае на ўвазе тое, што нярэдка самабытнасць беларускай архітэктуры бывае страчаная, калі рэстаўруюцца культавыя будынкі. Асабліва часта гэтак здараецца, калі іх аднаўляюць не ў першапачатковым абліччы, а ў пазнейшым – ужо пасля перабудовы, калі ў 19 стагоддзі «патрабавалася мяняць аблічча помнікаў, прыстасоўваючы іх да расейскай вобразнай сістэмы.
«Нашы помнікі архітэктуры выглядалі імпазантна, узвышана, урачыста і велічна. У іх быў вельмі высокі дах, які і ствараў веліч помніка, яго шыкоўны выгляд», — піша Мікола Купава. Прыкладам удалай рэстаўрацыі ён лічыць «будынак менскага Базылянскага кляштара, які адноўлены ў 90-х гадах ХХ ст.», і мяркуе, што «гэтая праца для аршанскіх рэстаўратараў з’яўляецца прыкладам».
Мастак акцэнтуе ўвагу на тым, што архітэктурнага комплексу кляштара Базыльянаў нашы сучаснікі ніколі не бачылі: ён знік пасля перабудовы ужо ў сярэдзіне ХІХ ст. Таму «наша задача аднавіць яго паводле ўсіх правілаў рэстаўрацыі», — завяршае адкрыты ліст Мікола Купава.
Больш падрабязна тут:
http://orshatut.by/kultura/mastak-m-kupava-pra-ne-pachatuyu-resta%D1%9Eracyyu/
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
В. Сцяпанаў
Зарегистрирован: 14.12.2012 Сообщения: 1378
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
В. Сцяпанаў
Зарегистрирован: 14.12.2012 Сообщения: 1378
|
Добавлено: 05 Nov 2015, Thu, 15:00 Заголовок сообщения: Вышыня даху рэстаўраваных базылянскіх святыняў |
|
|
Мікола Купава звяртае ўвагу на асаблівасць, якая надавала базылянскім будынкам "веліч..., ... шыкоўны выгляд". Гэтая асаблівасць, на ягоную думку, з'яўляецца вельмі важнай, і яе неабходна ўлічваць пры распрацоўцы праэкта рэстаўрацыі жылога будынка базылянскага кляштара ў Воршы. Поўны тэкст артыкула Міколы Купавы:
http://orshatut.by/kultura/arshanski-klyashtar-bazylyana%D1%9E-asvechany-z-svyatynyaj-apeki-maci-bozhaj-u-1774-g/
Выгляд аднае з базылянскіх святыняў у Менску пасля рэстаўрацыі:
252.24 KB,
просмотрено: 13724 раз(а)
Праэкт рэстаўрацыі базылянскага кляштара ў Воршы, прапанаваны майстэрняй М. І. Лук'янчыка:
51.99 KB,
просмотрено: 13724 раз(а)
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
В. Сцяпанаў
Зарегистрирован: 14.12.2012 Сообщения: 1378
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
В. Сцяпанаў
Зарегистрирован: 14.12.2012 Сообщения: 1378
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
shhhh
Зарегистрирован: 18.01.2015 Сообщения: 39 Откуда: Minsk
|
Добавлено: 19 Nov 2015, Thu, 16:00 Заголовок сообщения: |
|
|
А ёсць малюнкі, на якіх бачна, як выглядаў кляштар да перабудовы?
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
В. Сцяпанаў
Зарегистрирован: 14.12.2012 Сообщения: 1378
|
Добавлено: 19 Nov 2015, Thu, 21:59 Заголовок сообщения: выявы аршанскіх базылянаў |
|
|
У Сеціве дастаткова шмат выяў аршанскага кляштара і царквы, шукаць іх трэба як "Аршанскі Свята-Пакроўскі манастыр" ці "Аршанскі кляштар базылянаў". У прыватнасці, некалькі найбольш вядомых выяў пададзеныя ў якасці ілюстрацый у гэтым артыкуле Міколы Купавы: http://media.catholic.by/nv/n9/art10.htm
Тут жа і здымкі, зробленыя аўтарам падчас знішчэння царквы.
Натуральна, гэтыя выявы паказваюць будынак такім, якім ён быў пасля перабудоваў, пра якія Мікола Мікалаевіч кажа ў сваім адкрытым лісце.
Аніякіх выяваў будынкаў да гэтых перабудоваў, на жаль, няма.
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы можете скачивать файлы
|
|