Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
Лёха

Зарегистрирован: 07.10.2008 Сообщения: 2573 Откуда: Менск
|
Добавлено: 14 Aug 2015, Fri, 21:35 Заголовок сообщения: У Чашнікі за каменнымі крыжамі |
|
|
Каменныя крыжы на могілках ля вёскі Кажары на Глобусе ёсць
http://globustut.by/kazhary/index.htm
Таму адтуль зусім крыху фатаздымкаў
Больш за ўсё мяне здзівіў там вось такі здааааравенны каменны крыж
Гэтыя могілкі знаходзяцца вось тут
http://orda.of.by/.map/?54.736798,29.050196&m=gm/16,rkka/14,e/13,3v/13
Метраў праз 500 на паўночны ўсход, бліжэй да вёскі Гілі ёсць яшчэ адны могілкі
http://orda.of.by/.map/?54.742038,29.056247&m=gm/16,rkka/14,e/13,3v/13
І, што ня дзіўна, там таксама ёсць каменныя крыжы. Праўда іх там ня 18, а ўсяго 3
Ля вёскі Сарочына захавалася вось такая цікавая вадацяжная вежа
Месціцца яна вось тут:
http://orda.of.by/.map/?54.777684,29.066697&m=gm/16,rkka/14,e/13,3v/13
Мясцовыя дакладна не сказалі, якога часу будынак, ці то панскі, ці то у тым раёне пасля была цагельня.
Як па мне, дык будынак першае паловы ХХ ст., цэгла нейкая падазрона роўная, але сустракаецца і вось такая
На сарочынскіх могілках каменных крыжоў не было
Наступны пункт - могілкі ля вёскі Андрыянава
http://orda.of.by/.map/?54.782337,29.088712&m=gm/16,rkka/14,e/13,3v/13
На якіх таксама прысутнічаюць каменныя крыжы
На адным з крыжоў цікавы сымбаль, яго верхняе прасла вянчае крыж у коле
Я крыху паздзекваўся з фатаздымкаў, каб паказаць наяўнасць сымбалю
Таксама гэтыя могілкі здзівілі паловай каменнага крыжа
Такое я сустрэў упершыню
Наступныя могілкі з каменнымі крыжамі - ля вёскі Няўгодава
http://orda.of.by/.map/?54.805408,29.097253&m=gm/16,rkka/14,e/13,3v/13
Там іх усяго 2
На адным таксама на верхнім прасле выбіта кола
Другі ляжыць
Ну і каб хоць неяк разбавіць каменныя крыжы 2 нагробкі - "езуіцкі" і "шпітальерскі"
Такім чынам, з 5 наведаных запар могілак, на 4 былі каменныя крыжы. Як па мне, дык гэта надзвычайная шчыльнасць.
І да кучы курганны могільнік у вёсцы Пачаевічы, мясцовая назва - Маскоўскія горы
http://orda.of.by/.map/?54.800659,29.164608&m=gm/17,rkka/14,e/13,3v/13
Усе здымкі 07.08.2015 |
|
Вернуться к началу |
|
 |
В59
Зарегистрирован: 20.05.2014 Сообщения: 1240
|
Добавлено: 14 Aug 2015, Fri, 22:11 Заголовок сообщения: |
|
|
Закапаў слінай усю клавіятуру...
Последний раз редактировалось: В59 (14 Aug 2015, Fri, 22:15), всего редактировалось 1 раз |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Лёха

Зарегистрирован: 07.10.2008 Сообщения: 2573 Откуда: Менск
|
Добавлено: 14 Aug 2015, Fri, 22:13 Заголовок сообщения: |
|
|
В59
Цяпер Вы ведаеце, дзе наш беларускі могілкавы кландайк :) |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Александр Dehty
Зарегистрирован: 22.04.2014 Сообщения: 1021 Откуда: Вiлейка
|
Добавлено: 14 Aug 2015, Fri, 23:24 Заголовок сообщения: |
|
|
В59 писал(а): | Закапаў слінай усю клавіятуру... |
:D :D :D
Лёха, магчыма рэкодны вынік? |
|
Вернуться к началу |
|
 |
GlobusBelarusi Site Admin
Зарегистрирован: 06.10.2008 Сообщения: 11532 Откуда: Минск
|
Добавлено: 15 Aug 2015, Sat, 2:16 Заголовок сообщения: |
|
|
Дзякуй. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Мiхаiл L.
Зарегистрирован: 06.10.2014 Сообщения: 891 Откуда: Новалукомль
|
Добавлено: 17 Aug 2015, Mon, 22:13 Заголовок сообщения: |
|
|
Толькі я хацеў напісаць пра Гілёўскія крыжы... Як Леха мня апярэдзіў? :P
Трэцяга я не знайшоў.
Самы стары надгробак.
Здымкі 29 ліпеня 2015 г. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Лёха

Зарегистрирован: 07.10.2008 Сообщения: 2573 Откуда: Менск
|
Добавлено: 17 Aug 2015, Mon, 22:19 Заголовок сообщения: |
|
|
Александр Dehty писал(а): | Лёха, магчыма рэкодны вынік? |
Па колькасці крыжоў за дзень - пакуль рэкорд. Але я збіраюся яшчэ колькі разоў наведацца пад Чашнікі, бо з 4 могілак я дакладна ведаў толькі пра адны. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Лёха

Зарегистрирован: 07.10.2008 Сообщения: 2573 Откуда: Менск
|
Добавлено: 17 Aug 2015, Mon, 22:34 Заголовок сообщения: |
|
|
Михаил Lbhrj писал(а): | Самы стары надгробак |
Калі не памыляюся, там жа на адным з крыжоў 176.. год стаіць? Ці гэта на суседніх? |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Мiхаiл L.
Зарегистрирован: 06.10.2014 Сообщения: 891 Откуда: Новалукомль
|
Добавлено: 17 Aug 2015, Mon, 22:41 Заголовок сообщения: |
|
|
Лёха писал(а): | Калі не памыляюся, там жа на адным з крыжоў 176.. год стаіць? Ці гэта на суседніх? |
Я знайшоў толькі з 1905 г.
А дзе гэты крыж знаходзіцца, здаецца ўсе могілкі абшукаў?
 |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Лёха

Зарегистрирован: 07.10.2008 Сообщения: 2573 Откуда: Менск
|
Добавлено: 18 Aug 2015, Tue, 8:15 Заголовок сообщения: |
|
|
Михаил Lbhrj
Зайсці за гэты крыж і пайсці крыху лявее
Ён ля сіняе агароджы іншае магілы ляжыць, яе кавалак бачны на здымку крыжа. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Мiхаiл L.
Зарегистрирован: 06.10.2014 Сообщения: 891 Откуда: Новалукомль
|
Добавлено: 28 Aug 2015, Fri, 22:54 Заголовок сообщения: |
|
|
Я знайшоў два, Леха тры, а тут яшчэ і чацверты...
"Память. Чашніцкі раён" (1997) |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Лёха

Зарегистрирован: 07.10.2008 Сообщения: 2573 Откуда: Менск
|
Добавлено: 28 Aug 2015, Fri, 23:27 Заголовок сообщения: |
|
|
Михаил Lbhrj
Можа некаторыя крыжы растуць з зямлі, а некаторыя наадварот, хаваюцца?  |
|
Вернуться к началу |
|
 |
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы можете скачивать файлы
|
|