Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» Форум сайта «Глобус Беларуси»
Основной проект — “Глобус Беларуси
 
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 

Грычын

 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Путешествия по Беларуси -> Фотоотчеты о путешествиях
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
Анатоль



Зарегистрирован: 18.07.2011
Сообщения: 53

СообщениеДобавлено: 18 Aug 2015, Tue, 16:07    Заголовок сообщения: Грычын Ответить с цитатой

Маршрут: Мікашэвічы – Чарабасава - Рэдзігерава-Перунова- Барсукова – Гоцк – Лугі- Вялікія Чучавічы – Навасёлкі – Велута – Бастынь –Дзятлавічы – Лунінец.
Вырашыў праехаць па асушаных Грычынскіх балотах. Тапанімічны слоўнік гаворыць, што назва Грычын пайшла ад асновы грыч—сабака. Мабыць, нашы продкі называлі гэтае месца “сабачым балотам”. Вёскі, якія раскінуліся на асушаных землях, сталі называцца ў гонар асушальнікаў: Флярова –Фляроў, Чэрабасава –Чэрабасаў, Манасеева –Манасееў, Перунова –Перуноў, Барсукова –Барсукоў, Жучкова –Жучкоў. Кіраваў асушэннем Рыдзігер Уладзімір Раманавіч. Ва ўрочышчы Раі і была ўтворана вёска, якая названа імем начальніка—Рэдзігерава. Усе гэтыя вёскі даволі маладыя: з 1908 года нараджэння. Зараз гэтыя вёскі (акрамя Рэдзігерава) дажываюць свой век. Яшчэ пару дзясяткаў гадоў і там нікога не застанецца. Гэтаму “паспрыяла” эканамічная сітуацыя ў краіне, адсутнасць чыгункі, аварыя на ЧАЭС. Так пасля аварыі людзі кінуліся ўцякаць з забруджаных тэрыторый.
Праехаў Чэрабасава (у вёсцы некалькі год таму закрылі школку) і кірую на Рэдзігерава. Паміж вёскамі знаходзяцца могілкі.


У Рэдзігерава будуецца новы прыгожы вялікі храм.






Ад храма еду далей. Праязджаю школу, у якой вучацца дзеці з усіх вышэй пералічаных сёл. Вось так у нас падымаецца дэмаграфічная сітуацыя. Дарога заляпана “каровінымі ляпёшкамі”, а г. зн., што ў жыхароў вёскі вялікі статак кароў. Але ж не. На выгане я налічыў 15 жывёлін. Люді і тут не хочуць трымаць “худобу”. У канцы вёскі перакрыжаванне. Прама па дарозе будзе Флярова, а злева—Перунова. Качу ў Перунова. У школцы гэтай вёскі я некалі пачынаў працоўную дзейнасць. Двухпавярховы будынак школы аддалі зараз пад склад агародніны.


Перунова дажывае свой век, так як і суседняя веска Барсукова. Некалькі кіламетраў і я трапляю ў Барсукова. У сяле адны пенсіянеры засталіся.Моладзі няма. Ёсць клуб, драўляны будынак каторага абклалі цэглай. Хаця што гэта я? цяпер гэта не клуб, а дом сацыяльных паслуг. З адваротнага боку знаходзіцца бібліятэка.




За Барсуковам зварочваю направа і качу па пыльнай гравійцы. Злева ад мяне знаходзіцца (за канавай) вёска Жучкова. У гэтай вёсцы засталася адна бабулька. У Жучкова я не паехаў, а дакаціўшы да Чарабасаўкі-канавы, павярнуў налева. Паехаў усцяж канавы па шыкоўным асфальце, які давёў мяне да калгаснай хаты. Тут астаўлялі і астаўляюць зараз тэхніку ў час палявых работ, каб не гнаць яе ў Любань (км. з 30) .


На заднім плане рамантуецца калгасная кухня.
"Інфраструктура"




Еду далей асфальт змяніўся гравійкай, а тая –грунтоўкай. Ехаць лёгка: дарога роўная і даволі цвёрдая. А па баках палі, якія дзеляць на больш-менш роўныя ўчасткі калектары. Збожжавыя чаргуюцца з кукурузай , а затым бульбай і морквай, сенажацямі. Збожжавыя, дзе я ехаў, былі прыбраны, і ад іх паветра было насычана водарам свежага хлеба. Гэты пах стаяў на ўвесь Грычын.












Добры дзесятак фур ( з расійскімі і беларускімі нумарамі) загружаліся на палях.
Вось і Мінская вобласць. Тут таксама палі, але ж больш лесу. У Брэсцкай вобласці толькі межавыя дрэўцы—палосы аховы. Размінуўшыся з некалькімі фурамі, джыпамі, бусамі, поўнымі чорнарабочымі, я хутка ўехаў у Гоцк. Гоцк –вялікая прыгожая вёска. На вуліцах шмат моладзі. Школьнікі вітаюцца. Кірую да царквы Святой Вялікапакутніцы Параскевы Пятніцы. На “Глобусе Беларусі” сказана, што храм перавезены з вёскі Бранчыцы Салігорскага раёна. Маладыя жанчыны, каторыя былі каля царквы, гэтага не ведаюць.








З вёскі па грунтоўцы еду ў Лунінецкі раён у Лугі.


Хутка дарога пайшла ніжэй і стала вось такой—трасай для даўнхіла.




Вёска Лугі нічым не выдзеляецца ў плане дастапомнасцей. Гэта маленечкая мясцінка ў “чорта на кулічках”. Каля магазіна ў засені магутнага дуба важна сядзелі вакол стала-пня мужчыны. Яны былі ўзбуджана-давольнымі, бо… пілі віно. А толькі ж абед! Побач ляжалі 25-30 мяхоў яблыкаў. Будуць здаваць, і п’янка працягнецца далей. Мабыць, для іх дзень атрымаецца. Шкада. Безвыходнасць.
Адна з вясковых вуліц




Па выездзе з вёскі з правага боку знаходзіцца прыгожая сажалка.




З Лугоў 7 км. вядзе гравійка-“ды-ды-ды”. Мала таго, што прыгаеш увесь час, дык дарога яшчэ ж вельмі сухая, і калёсы веласіпеда глыбока правальваюцца. Ехаць цяжка. З гравійкі павярнуў направа і праз 7 км. паказалася вёска Вялікія Чучавічы. Над вёскай узвашаецца Дом малітвы. Жанчына сказала, што ён рамантуецца, зачыніла яго, і хутка праз кладку перабегла на другі бок і вуліцы, і канавы.




У цэнтры сяла стаіць прыгожая Пакроўская царква.









На адным дыханні далятаю да Навасёлак. Заехаў на вадасховішча Велута. Купацца не стаў, бо далёка трэба ісці ад берага. Народу небагата, але ж ёсць.




Па асфальце ( а ён з Чучавіч увесь час) хутка дакаціў да Велуты. У вёсцы новы храм. Раней тут была Святатроіцкая царква, але яна не захавалася.






Затым у Цне пакупаўся і, мінуючы Бастынь, Дзятлавічы, еду ў Лунінец. А там на цягнік і дахаты.
За дзень праехаў 167 км.
14.08.2015


Последний раз редактировалось: Анатоль (19 Aug 2015, Wed, 13:18), всего редактировалось 1 раз
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Алекс Сталь



Зарегистрирован: 07.01.2010
Сообщения: 1496
Откуда: г.Минск

СообщениеДобавлено: 18 Aug 2015, Tue, 20:36    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Анатоль

Спасибо!
Очень красивая природа!
А повествование Ваше навевает горечь.
Да и поближе к Минску деревни вымирают.
А там где нет дорог, даже дачники не покупают участки.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Путешествия по Беларуси -> Фотоотчеты о путешествиях Часовой пояс: GMT + 3
Страница 1 из 1

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
Вы не можете вкладывать файлы
Вы можете скачивать файлы