Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
Victoryor
Зарегистрирован: 03.01.2012 Сообщения: 516 Откуда: Елизово
|
Добавлено: 28 Jul 2015, Tue, 23:01 Заголовок сообщения: д. Сороги, Слуцкий р-он. "Божий Следок" и Мир-Гора |
|
|
Цитата: | Камень, які ляжыць непадалек ад дарогі Волашава-Сорагі на Случчыне ў Мінскай вобласці, мае на паверхні тры адбіткі. У народзе кажуць, што гэта сляды чалавека, сабакі і ката. З даўніх часоў кот і сабака лічацца першымі сябрамі чалавека. Гэты валун мае складаную форму і невялікія памеры: яго вышынія 0,5 м, дыяметр - каля 1,5 м. Побач з каменем пастаўлены два металічныя крыжы. Камень знаходзіцца пасярод поля, якое засяваюць. Некалі старшыня калгаса аднаму з мясцовых трактарыстаў загадаў прыбраць камень, што той і зрабіў. Праз нейкі час трактарыст скончыў сваё жыццё самагубствам. Людзі казалі, што гэта "божая кара за здзек над пакінутымі Богам слядамі". Паводле ўспамінау старых людзей да Каменя-Слядка хадзілі спакон вякоў на Вялікдзень, Юр'я, Дзявятнік, Сёмуху і асабліва на Макавей, неслі хлеб, грошы, гародніну, садавіну. Таксама хадзілі маліцца і прасілі ў Бога дажджу. Калі хто захварэе, маліліся каля следваіка і прасілі Бога аб хуткім выздараўленні. Гаварылі, што вада, што заставалася пасля дажджу ў следзе, дапамагае ад галоўнога болю, хвароб вачэй, ліхаманкі. Лячылі каля каменя свойскую жывелу.
Культавыя і гістарычныя валуны Беларусі |
карта
Цитата: | Пра Святую, або Мір-Гару, каля вескі Сорагі на Случчыне ёсць паданне, дзе гаворыцца, што даўней на гары расла сасна, і там аб'явіўся абраз Божай Маці. Неўзабаве пабудавалі царкву. На пачатку ХХ ст. тут заставаўся толькі пень ад той сасны, празваны ў народзе Божым пяньком. Да гэтага пянька на Пакроў сцякаліся ўсе мясцовыя багамольцы і складалі на яго ахвяры: сыр, мед, палатно і інш. Другое паданне тлумачыць паходжанне назвы Мір-Гары. Кажуць, што два князі не маглі ўжыцца па-сусесдку. Не раз іх дружыны хадзілі адна на адну вайной, з-за чаго па схілах гары лілася кроў. Нарэшце ім надакучылі няспынныя бойкі ды звягі і яны надумаліся пагадзіцца. І вось князі сустрэліся на гары без зброі ды заклалі мір. адсюль і назва - Мір- Гара.
Сакральная геаграфія Беларусі |
карта
Мир-гора |
|
Вернуться к началу |
|
 |
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы не можете скачивать файлы
|
|