Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
Лёха

Зарегистрирован: 07.10.2008 Сообщения: 2573 Откуда: Менск
|
Добавлено: 02 Jun 2015, Tue, 8:34 Заголовок сообщения: Пад Капылём |
|
|
Калі ў недасведчанага чалавека, які быў у Капылі запытацц апра горад, то ён спачатку будзе доўга тупіць, а пасля выдасць нешта кшталту: "А, гэта той горад, што ўвесь на адной горцы стаіць". Так яно і ёсць, вакол капыля адносна роўна, а вось сам горад, дакледней. яго цэнтр, стаіць на ўзвышшы. Адсюль пачынаецца капыльская града.
Стары касцёл, цяпер сталоўка
Новы касцёл
Між новым касцёлам і райвыканкамам стаіць крыж ахвярам рэпрэсій
Стары касцёл і царква стаялі на рагох галоўнае гарадское плошчы, якую цяпер заняў райвыканкам, дом культуры і міні-кірмаш. Капыльская царква
Захаваўся цэлы шэраг старажытных крамак, фармаваўшых гандлёвую плошчу, некаторыя з іх і па сённяшні дзень выкарыстоўваюцца па прызначэнні
На самой плошчы, апроч раю, стаіць гарбарня (цяпер краязнаўчы музэй)
і яшчэ адзін стары будынак
Па перыметры плошчы знаходзіцца шчэ некалькі старых будынкаў
У 30-я годы ў гэтым будынку была гасцініца
А ў гэтым будынку месцілася Гестапа, а да нядаўняга часу - міліцыя.
Але збольшага стары Капыль драўляны горад. Вакол цэнтральнае плошчы ў завулках захаваліся даволі аўтэнтычныя хаткі
У двары аднаго з домікаў
Дом, у якім жыў Жылуновіч
Крыху савецкага мастацтва
Капыльскае гарадзішча
З-пад гарадзішча б'е крыніца
Пасля гарадзішча лагічна было б паказаць курганны могільнік, але да яго трэба яшчэ дабрацца, а вось адразу насупраць гарадзішча размясціўся стары хрысціянскі могільнік
Праз дарогу ад хрысціянскіх могілак, а раёне вул. Трактарнае месціцца тарскі могільнік
Па якім невазбранна бегаюць куры
А далей па трактарнай вуліцы знаходзяцца жыдоўскія могілкі (заняўшыя тэрыторыю сярэднявечнага курганнага могільніку)
Пасля Капыля накіраваліся у вёску Кель, дзе з адметнасцяў толькі "пахавальныя грыбы" на могілках
Чарнагубава, помнік разкулачаным і рэпрэсаваным аднавяскоўцам
Цімкавічы, жыдоўскія могілкі
На месцы манастыру ўжо збудавалі новую царкву
Брукаванка ля бы лога манастыру
і старая камяніца
Месца цімкавіцкага касцёлу
Бровар
Каштанавая прысада ад бровару
Лешня, царква
Блеўчыцы, цікавае пахаванне
і маляўнічы корч
Быстрыца, нагробак з прэтэнзіямі на каменны крыж
і могілкавы вожык
У выніку за дзень было пройдзена каля 30 км, колькі-та праехана аўтаспынам, я пачаў ненавідзець даўгія вёскі па 250 двароў з аднаго боку, і на 2 царквы за Быстрыцай нам ужо не хапіла светлавога дню. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Алекс Сталь

Зарегистрирован: 07.01.2010 Сообщения: 1503 Откуда: г.Минск
|
Добавлено: 02 Jun 2015, Tue, 8:43 Заголовок сообщения: |
|
|
Лёха
В самом Копыле бывал, а вот остальное не на слуху.
Спасибо! Интересно было посмотреть. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы можете скачивать файлы
|
|