Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
Александр Dehty
Зарегистрирован: 22.04.2014 Сообщения: 1021 Откуда: Вiлейка
|
Добавлено: 25 Apr 2015, Sat, 20:22 Заголовок сообщения: Млын (Сцеберакі? Талуць?), Вілейскі раён |
|
|
Такі знайшоў я руіны млына ў Сцебяраках :) .
http://orda.of.by/.map/?54.68861,26.939602&m=gm/17,bing/17
Па-праўдзе кажучы, то пэўна трэба яго аднесці ўсё ж да суседняй праз раку вёскі Талуці.
Па-першае, таму, што месцяцца руіны (падмурак) на беразе з боку Талуці.
Па-другое, фальварак таксама месціўся ў Талуці і хутчэй млын належыў пану, чым якому сцебярацкаму сяляніну.
Цитата: | Па правы бок рэчкі ўздоўж берага месцяцца вёскі Будкі, Талуць, Сіўцы. Па левы бок – Катлаўцы, Сцебяракі. Даўней пасяленняў было больш. Паміж Сцебяракамі і Катлаўцамі, насупраць Будак, быў хутар (фальварак) Трубачы, далей за ім — засценак Лазавік.
Апроч вёскі Талуць існавалі аднайменныя фальварак, урочышча, вадзяны млын, парэшткі якога і сёння можна пабачыць ля Талуці. Такім чынам берагі рэчкі з абодвух бакоў былі даволі шчыльна заселеныя людзьмі. З усіх гэтых пасяленняў найбольш старажытнымі будуць Навікі (першае ўпамінанне ў дакументах 1523 года) ля вытокаў і Талуць ля вусця (упамінаецца ад 1622 года). Усе астатнія пасяленні пачынаюць сустракацца ў дакументах напрыканцы 18 стагоддзя. |
Цитата: | На той час Сцебяракі ўваходзілі ў склад маёнтка Талуць, які належаў Івану Віктаравічу Любанскаму. |
Ірына ЗГРУНДО
http://vialejka.info/5135-scebyarak-vyalkaya-gstoryya-malenkay-vesk-shmat-fota.html (http://www.rh.by )
Дый й спыніўшыся ў Сцебераках і даішоўшы да рэчкі, прыйшлося перапрыгваць праз рукаво, каб выйсці на грэблю.
Таму ўсе здымкі - з боку Талуці.
Кавалак вёскі Талуць на заднім плане
Лёс бывае міласцівым і камяням, захаваўся... .
Наогул, гэты валун на беразе будзе добрым арыетырам таму, хто захоча пабачыць гэтыя руіны. Звярнуўшы з дарогі ў Талуць і праехаўшы да гаспадарчых пабудоў (цяжка сказаць, ці то польскага часу, ці то савецкага), што месцяцца ля берага, ён адразу кінецца ў вочы.
На тым беразе - Сцеберакі (Сцебяракі?)
Агульная панарамка застаўшагася падмурка.
Наколькі я разумею, па колькасці камянёў побач, млын быў з высокім падмуркам і драўляным зрубам.
Здымкі 21 красавіка 2015 г. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
GlobusBelarusi Site Admin
Зарегистрирован: 06.10.2008 Сообщения: 11532 Откуда: Минск
|
Добавлено: 25 Apr 2015, Sat, 22:47 Заголовок сообщения: |
|
|
О, дзякуй. Зараз усе мае пытанні высветліліся. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы не можете скачивать файлы
|
|