Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» Форум сайта «Глобус Беларуси»
Основной проект — “Глобус Беларуси"
 
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 

Вандроўка на ровары да Сядзібы Дамейкі і Палаца Радзівілаў (25.03.15)

 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Путешествия по Беларуси -> Фотоотчеты о путешествиях
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
yauhen.herasimenka



Зарегистрирован: 31.03.2015
Сообщения: 49
Откуда: Новоельня

СообщениеДобавлено: 01 Apr 2015, Wed, 18:12    Заголовок сообщения: Вандроўка на ровары да Сядзібы Дамейкі і Палаца Радзівілаў (25.03.15) Ответить с цитатой

Паездка па родных месцах. 37,5 км на ровары. Шлях ляжаў з Наваельні ў Дзятлава з асабістай мэтай, але з невялікімі адхіленнямі ў цікавыя месцы, ды зваротна :)

1. Сядзіба Ігната Дамейкі (рысы класіцызму). Знаходзіцца сядзіба ў 1,5 км. да поўначы ад горада Дзятлава, дакладней тое што ад яе засталося. Дата будаўніцтва 1819 г. У некаторых крыніцах гэта сядзіба завецца "Жыбарты", але на даваеннай польскай карце ў гэтым месцы адзначана сядзіба "Жыбартоўшчына". Вёска Жыбарты, што ў 4 км. ад г. Дзятлава, ніякага стаўлення да гэтай сядзібы не мае. У сцяну хаты ўмуравана таблічка з наступным надпісам: "Тут у 1884-1888 гады жыў вядомы ў свеце вучоны, нацыянальны герой Чылі Ігнат Дамейка". Спасылка на глобесе: http://globustut.by/dyatlovo/index.htm#zhibort_mhouse

2. Палац Радзівілаў (позняе барока). Дата будаўніцтва 1751 г. Дзятлаўскі палацавы ансамбль ставіцца да сярэдзіны XVIII ст. Некалі прыналежаў Радзі­ві­лам. Палац уяўляе сабою сіметрычны двухпавярховы аб'ём пад высокім дахам. Не так даўно ў ім месцавалася раённая лякарня, і таму ўнутраная планоўка корпуса зменена. Вонкавая архітэктура - вялікі набор скульптурнага дэкору позняга барока і ракако - захавалася досыць добра. Фасады, прыбраныя плоскімі і прафіляванымі пілястрамі, багата ўпрыгожаны сандрыкамі, гірляндамі, медальёнамі, раслінным арнаментам, геральдычнымі знакамі. Спасылка на глобесе: http://globustut.by/dyatlovo/index.htm#palace

3. Касцёл Ушэсця Дзевы Марыі. З'яўляецца помнікам архітэктуры барока. Пабудаваны ў сярэдзіне XVII ст. Падчас пажару ў 1743 г. касцёл значна папакутаваў і быў затым перабудаваны знадворку і ўсярэдзіне. Цяпер гэта двухвежавае збудаванне з фасадам яруснай пабудовы. Развітыя раскрапоўкі, крывалінейныя карнізы, фігурныя франтоны, скарыстаныя ў дэкоры касцёла, характэрны для позняга барока. Аналагічны характар уласцівы і інтэр'еру, дзе вылучаюцца строем скульптурныя алтары. Спасылка на глобесе: http://globustut.by/dyatlovo/index.htm#kostel

Гэта мая першая публікацыя на гэтым сайце. Даўно хацеў, але ўсё не адахвочваўся падзяліцца здымкамі, а зараз выдаўся час, - напісаў, загрузіў, падаў вашай увазе :)































































































































































































































Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение MSN Messenger
ВалероС

Почётный
веломаньяк
«Глобуса
Беларуси»
по Гродненской области



Зарегистрирован: 25.12.2011
Сообщения: 1871
Откуда: ГРОДНО

СообщениеДобавлено: 01 Apr 2015, Wed, 18:47    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Зачёт Exclamation :D
Появляется достойная замена!
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
Ростислав



Зарегистрирован: 08.10.2008
Сообщения: 735

СообщениеДобавлено: 01 Apr 2015, Wed, 19:59    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Спасибо.
Велопутешественников все больше и это радует.
Присоединяйтесь к нам:
http://veloby.net/node/10235
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Посетить сайт автора
yauhen.herasimenka



Зарегистрирован: 31.03.2015
Сообщения: 49
Откуда: Новоельня

СообщениеДобавлено: 01 Apr 2015, Wed, 21:40    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Ростислав писал(а):
Спасибо.
Велопутешественников все больше и это радует.
Присоединяйтесь к нам:
http://veloby.net/node/10235


Дзякуй. Цяпер галоўным чынам маюся ў Баранавічах, часам у Дзятлаўскім раёне, так што не абяцаю нічога, - буду пакуль што на вашым праекце госцем, цікавіцца анонсамі, справаздачамі.. калі і далучуся :) Вы таксама, калі ў нашы месцы завітаеце.. анонсы тут: http://forum.poehali.net/index.php?board=29
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение MSN Messenger
Алекс Сталь



Зарегистрирован: 07.01.2010
Сообщения: 1503
Откуда: г.Минск

СообщениеДобавлено: 01 Apr 2015, Wed, 21:47    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

ВалероС

Согласен с Вами. Свято место пусто не бывает.

Яўген Герасіменка

Замечательно, что Вы к нам присоединились.
Поздравляю с почином!
И спасибо за фото.
Но было бы неплохо, пару слов о Ваших впечатлениях.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
Tegenaria



Зарегистрирован: 31.10.2008
Сообщения: 638
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 01 Apr 2015, Wed, 22:09    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Цўдоўная вандроўка, цiкавыя здымкi, яшчэ б трошачкi асабістых уражанняў i было б зусiм шыкоўна! :)
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
yauhen.herasimenka



Зарегистрирован: 31.03.2015
Сообщения: 49
Откуда: Новоельня

СообщениеДобавлено: 02 Apr 2015, Thu, 0:29    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Александр Сталь, Tegenaria, хм.. І праўда, штосьці я зусім пазабываў пра ўражанні, што ж, пра дадзеную паездку распавяду ў каментарах (можа і дадам у агульную тэму, калі параіце), а ўжо ў чарговых запісах і сапраўды трэба не забываць пра самае галоўнае. Вось толькі маю я звычку калі пісаць, дык шмат, паспрабую караценька, каб не змарыць :)

Паездка была запланаванай, у адрозненне ад большасці маіх вандраванняў. Насамрэч я ехаў у раённы цэнтр у пашпартных стол па асабістай справе, а так каб дзень не знікаў, то вырашыў наведаць гістарычныя месцы. Дарога на ровары: ехаць было няцяжка, на той момант свяціла сонейка, амаль не было ветра, а такім чынам, адчуванне радасці і палёту, пасля слотнай зімы, у імгненне паднялі настрой! Часта зразаў праз лес, - ужо вельмі не любюю шумныя машыны, што пралятаюць на 0,5 метра ад мяне, а лясныя масівы на рэдкасць маляўнічыя ў нашых краях і вельмі багатыя на птушак, якія так спяваюць, што можна заслухацца і зусім забыцца куды ехаў. :) Так што раю катацца па ўскраінах лясных масіваў, так каб не нарвацца на дзікіх жывёл, або на дзікіх людзей, што гэтак жа можа быць (у мінулым досведзе ёсць выпадкі), а так яшчэ трэба ўлічваць факт надвор'я, калі надвор'е некалькі дзён сухое, то дарожкі будуць абабітыя і ехаць будзе лёгка. Дзятлава: заязджаючы ў горад, сапхнуўся з вузкімі ходнікамі і дастатковай колькасцю людзей на іх, а на дарогах шмат прыпаркаваных аўто, што стварала вызначаныя складанасці з прыярытэтам раз'езду, бо адны кіроўцы трымаюцца правіл, а другія сумлення. Сядзіба Дамейкі: месца знаходзіцца за вычышчальнымі, што аказала магутны ўдар па нюхальнай сістэме :), але дрэвы, якія відавочна ў некалькі разоў старэй мяне, пацешылі, адразу такі дух даўніны, нейкай вечнасці, прычым дрэвы лісцяныя! Сама сядзіба практычна разбурана, ведаючы пра тое, што пасля навукоўца там жылі піянеры, потым там была лякарня ў якой лячылі ад алкагалізму, то не дзіўна, колькі ўсяго вытрывала гэта сядзіба. На дадзеным этапе ўсярэдзіне ўсё разбурана, параскрадана. Знадворку відавочна відаць, што згніў дах, вокны павыбівалі камянямі ці іншымі цвёрдымі прадметамі - ужо вельмі неяк крыўдна за такое варварства. А вось архітэктура адрозная ад штодзённасці, хоць і не так старая, але выклікае натхненне! Таксама цікавыя месцы вакол сядзібы, як я ўжо пісаў - векавыя дрэвы, а яшчэ вакол сядзібы па адзін бок маецца своеасаблівы роў і чамусьці ўспамінаюцца ваенныя гісторыі, магчыма там штосьці і было злучанае з гэтым. Па іншы ж бок, дарога, поле і пні немалога дыяметра, свежыя - ізноў смутак - дрэў было б больш, калі б іх не спілавалі. Што датычна склепа, кажуць там хораша, хоць і смецця хапае - гэта мне сказаў пажылы мужчына ў аднаго з азёр у горадзе, з якім я завязаў гутарку, а ён апынуўся былы працаўнік мясцовага музея, але я спускацца у склеп не адважыўся, бо быў адзін і ніхто не ведаў дзе я, прываліла б бэлькай ці кавалкам бетону і не адразу б знайшлі. У цэлым уражанне пра сядзібу дадатнае, але пра чалавецтва (не абагульняю) побач з месцам - больш негатыўнае.. месца закінулі, раскралі, разбурылі, дрэвы спілавалі. Добра што паспеў паглядзець, пакуль яшчэ хоць штосьці засталося. Палац Раздівілаў: насамрэч што толькі не рабілася ў гэтым палацы пры маёй памяці, а я малады яшчэ :), гэта былі і склады, і лякарня, і частка паліклінікі, і можа яшчэ што ды я не ведаю.. у адрозненне ад сядзібы Дамейкі, у палацы Радзівілаў мне ўжо даводзілася быць, праўда толькі адзін раз і даўно, затое часта быў знадворку, бо будынак знаходзіцца не далёка ад цэнтра горада, у прыватнасці побач прыгожае возера і стратэгічна важная для сучасных жыхароў - лякарня. Дарэчы, вельмі дзіўна бачыць машыны хуткай дапамогі ў будынка палаца даўнасці. Але як бачыце на фота - "хатка" прыгожая, цешыць што яшчэ не разбурана і наколькі відаць, правую сцяну пачалі рэстаўраваць, што падае нейкія надзеі! На возеры ў палаца, я заспеў качак і лебедзяў - хораша! Варта ведаць, што возера там не адно і калі глядзіш на палац з-за азёраў, то ўсплываюць якасныя гістарычныя малюначкі :) Касцёл: цешыць прыгожая архітэктура, асабліва дзве "вежкі" (не моцна разбіраюся ў тэрмінах, а яшчэ яны чамусьці рознага колеру: белая і чорная) якія ўзвышаюцца ў неба і калі блізка падысці да касцёла і глядзець угару, то вельмі нават прыемнае пачуццё "працяглай выразнасці", своеасаблівыя перадумовы да натхнення на далейшыя добрыя справы :) У агульных, рысах усё, не жадаю моцна стамляць тэкстам :)
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение MSN Messenger
Алекс Сталь



Зарегистрирован: 07.01.2010
Сообщения: 1503
Откуда: г.Минск

СообщениеДобавлено: 02 Apr 2015, Thu, 9:12    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Яўген Герасіменка

Спасибо!

По моим впечатлениям, Дятлово не сильно перегружено транспортом.

Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
yauhen.herasimenka



Зарегистрирован: 31.03.2015
Сообщения: 49
Откуда: Новоельня

СообщениеДобавлено: 02 Apr 2015, Thu, 12:11    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Гэта ж пляц, там па ідэі наогул часта забараняюць рух :) А так той рух не моцны, самыя актыўныя вуліцы гэта: Слонімская (там яшчэ Еўраопт пабудавалі і дабудоўваюць паркоўку, так на краю праезнай часткі, працоўнага транспарту больш чым на стаянцы поруч з аддзяленнем міліцыі і ДАІ), Наваградская, Міцкевіча. Меней насычаныя рухам: Чырвонаармейская, Перамогі (але тут шмат прыпаркаваных машын), Кастрычніцкая, Першамайская. І наогул, нават калі б там быў дзікі рух - гэта не замінае, па Баранавічах ж езджу і норма, але там шмат прасторы і на ходніку, і на праезных частках - я не замінаю нікому, а ў Дзятлаве і там, і там круцілі носам і пырхалі..
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение MSN Messenger
yauhen.herasimenka



Зарегистрирован: 31.03.2015
Сообщения: 49
Откуда: Новоельня

СообщениеДобавлено: 24 Jul 2015, Fri, 0:45    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Прачытаў сумную, а можа і не сумную навіну аб тым, што палац Радзівілаў у горадзе Дзятлава прадаюць, у выніку з'ездзіў туды, захаваў вонкава тое што бачна, паглыбіўся ў гісторыю гэтага твора, у цэлым атрымалася арыгінальная падборка інфармацыі і фатаграфій.





Вырашыў сюды шмат фатаграфій і тэксту не грузіць, каму цікава дадзенае месца, то прапаную прайсці па спасылцы на артыкул у маім ЖЧ і пачытаць, упэўнены знойдзецца што-небудзь чаго вы не ведалі, не бачылі ці проста пазабывалі :)
http://yauhenk.livejournal.com/6622.html
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение MSN Messenger
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Путешествия по Беларуси -> Фотоотчеты о путешествиях Часовой пояс: GMT + 3
Страница 1 из 1

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
Вы не можете вкладывать файлы
Вы можете скачивать файлы