Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
Ivankov
Зарегистрирован: 28.07.2015 Сообщения: 136
|
Добавлено: 09 Feb 2016, Tue, 20:29 Заголовок сообщения: Касцёл не змог прыняць старажытнага кляштару ў Мазыры з-за адсутнасці сродкаў на рэстаўрацыю |
|
|
Будынак былога мужчынскага кляштару цыстэрсаў у Мазыры пустуе ўжо каля пяці гадоў. Манахі з’явіліся тут яшчэ ў пачатку XVIII стагоддзя, але праз 150 гадоў, у 1864 годзе — пасля народнага паўстання — расійскія ўлады зачынілі кляштар, храм пераабсталявалі пад праваслаўны, потым тут размясцілі запалкавую фабрыку. А ў апошнія гады ў старадаўнім будынку працавала мэблевая фабрыка. Аднак пяць гадоў таму яна збанкрутавала. Напрыканцы мінулага года мазырскія ўлады прапанавалі Касцёлу прыняць будынак.
І вось, днямі, Біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка прыняў рашэнне, узважыўшы ўсе «за» і «супраць» па гэтай важнай, але складанай справе. Адказ, на жаль, давялося даць адмоўны. Біскуп падзякаваў уладам і патлумачыў , што па выніках пасяджэння святарскай рады, якая складаецца з духавенства ўсіх рэгіёнаў Пінскай дыяцэзіі, было вырашана, што дыяцэзія не гатова станоўча разгледзець гэтую прапанову. Канцлер дыяцэзіі, кс. Андрэй Рылка, у інтэрв’ю беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё патлумачыў такое рашэнне.
«На дадзены момант Пінская дыяцэзія не гатовая ўзяць на сябе абавязак па выратаванні будынка, які вельмі моцна быў перабудаваны. Вядома, нам вельмі хацелася б, каб ва ўсходняй частцы дыяцэзіі быў адроджаны велічны комплекс кляштара і касцёла. Таму біскуп Антоні звярнуўся да ўладаў з прапановай адкласці гэтае пытанне, калі няма фінансаў з боку ўладаў і таксама Касцёл не мае такіх вялікіх сродкаў, каб на сённяшні дзень узяць на сябе абавязак рэстаўрацыі. Але спадзяемся, што да гэтага пытання мы яшчэ зможам вярнуцца», — сказаў святар.
Як таксама тлумачыць у пісьмовым адказе райвыканкаму біскуп Антоні, паводле ацэнак спецыялістаў, на знясенне тэхнічных забудоваў былой мэблевай фабрыкі і гаспадарчых перабудоваў, здзейсненых у будынках былога касцёла і кляштара, а таксама вяртанне комплексу адпаведнага гісторыка-культурнага і сакральнага выгляду неабходна каля 1 млн. долараў.
З улікам таго, што Пінская дыяцэзія не займаецца гаспадарчай дзейнасцю, а ўтрымліваецца выключна за ахвяраванні вернікаў, яна не зможа ў цяперашні час у кароткі тэрмін правесці адпаведныя рамонтна-рэстаўрацыйныя працы пры адсутнасці канкрэтнай планавай фінансавай падтрымкі з боку дзяржавы. Кажучы проста, дыяцэзія не ў стане ўзяць на сябе абавязацельствы па выкананні ўсіх неабходных прац за ўласны кошт і ў кароткія тэрміны паводле сучасных патрабаванняў дзяржавы. Хоць біскуп адзначае, што пры ўмове атрымання гарантыі адпаведнай і канкрэтнай планавай фінансавай падтрымкі з боку дзяржавы ў адбудове і рэстаўрацыі былога комплекса кляштара дыяцэзія гатова вярнуцца да разгляду пытання аб пераняцці гэтых будынкаў. Яны маглі б і павінны служыць згодна з мэтай іх узвядзення ў XVIII стагоддзі.
Варта адзначыць, што ў Мазыры дагэтуль пустуе даўно адноўлены старажытны будынак жаночага цыстэрцыянскага кляштара, які знаходзіцца ля касцёла св. Міхаіла Арханёла. Жадаючых тут жыць і служыць пакуль так і не знайшлося. І ўвогуле парафія ў Мазыры нешматлікая: цяпер ёй патрэбны не будынкі, а людзі, заўважыў кс. Андрэй Рылка: «Спонсары, як правіла, заўсёды больш ахвотна фінансуюць справы, звязаныя з вернікамі — там, дзе рэальна ёсць патрэба для людзей. А гэты аб’ект усё ж разглядаецца больш з перспектывы сімвала культурнага значэння, таму знайсці інвестараў на гэту справу вельмі складана. У такіх выпадках спонсары нам паказваюць на дзяржаву. Менавіта яна павінна быць зацікаўлена ў тым, каб нас падтрымліваць у такіх справах».
Па словах мазырскіх католікаў, у ордэне цыстэрсаў на дадзены момант ёсць толькі адзін беларус — Уладзімір Лапацкі, які цяпер скончвае семінарыю ў Польшчы. Мясцовыя вернікі ўжо звязваліся з ім з ідэяй, каб ён прыехаў у Мазыр і таксама заняўся аднаўленнем кляштара. У той жа час краязнаўцы і гісторыкі падчас археалагічных раскопак у будынку спадзяюцца выявіць там каштоўныя для беларускай культуры знаходкі.
Што тычыцца іншых старажытных каталіцкіх святынь Гомельшчыны, то можна, нарэшце, узрадавацца за Рагачоў, дзе 100-гадовы касцёл шмат гадоў чакае рэстаўрацыі. Нядаўна з Міністэрства архітэктуры прыйшоў дазвол на аднаўленне святыні паводле праекту, і, пасля доўгіх гадоў прастою, у гэтым годзе, нарэшце, пачнуцца працы па рэстаўрацыі. Праўда, фінансаваць іх будуць толькі на ахвяраванні вернікаў, з боку дзяржавы канкрэтных абяцанняў па грашовай дапамозе ў аднаўленні помніка архітэктуры таксама няма.
Што тычыцца старажытнага былога езуіцкага калегіума ў Юравічах, які таксама ў свой час Касцёл не змог прыняць ад дзяржавы па прычыне адсутнасці сродкаў і парафіі ў тых мясцінах, і які быў перададзены Праваслаўнай Царкве, то яго аднаўленне вядзецца пры фінансавай падтрымцы дзяржавы.
крыніцы
http://catholic.by/2/home/news/belarus/pinsk/124462-mazyr.html
http://krynica.info/be/2015/01/27/na-rehstauracyyu-katalickaga-klyashtaru-u-mazyry-patrehbna-bolsh-za-1-mln-dalyarau/
Трэба адзначыць, што калі б кляштар аднавілі, то ён бы стаў адной з найпрыгажэйшых барочных пабудоў ў Беларусі
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
Валерій

Зарегистрирован: 19.06.2009 Сообщения: 291
|
Добавлено: 10 Feb 2016, Wed, 14:26 Заголовок сообщения: |
|
|
Было адразу зразумела што белае духавенства не выцягне такую перабудову.
Асабліва гомельскае.
Да таго ж у нейкім кіламетры ўжо ёсьць дзеючы касьцёл (таксама былы цыстэрыянскі толькі жаночага кляштару).
Што да чорнага духавенства-лепшыя часы ордэна цыстэрыянаў у мінулым. У палякаў і вуграў іх кляштары адданыя больш маладым манаскім супольнасьцям.
Кардынала ад Беларусі, які можа гэтую справу падняць на больш высокім (Ватыканскім) узроўні няма.
Забраць каталікам тэрыторыю як належную касьцёлу і нешта па-ціху рабіць не дазваляе дзяржава і сумленьне.
РПЦ, матывуючы, што нейкі час гэты кляштар быў праваслаўным хутчэй за ўсё і прысабечыць гэтую справу,
(вопыт ёсьць-былы бернардынскі кляштар у Мазыры як ведама зараз праваслаўная царква). Хутчэй за ўсё будзе нешта падобнае да гісторыі з базыліянскім кляштарам у Воршы.
Аможа і сам разваліцца- яшчэ якіх пяць год засталося.
Шкада помніка.
199.8 KB,
просмотрено: 25880 раз(а)
225.87 KB,
просмотрено: 25880 раз(а)
43.43 KB,
просмотрено: 25880 раз(а)
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
Лёха

Зарегистрирован: 07.10.2008 Сообщения: 2573 Откуда: Менск
|
Добавлено: 10 Feb 2016, Wed, 16:29 Заголовок сообщения: |
|
|
Валерій
Адно іншаму не перашкаджае, той жа базыльянскі кляштар у Оршы і належыць РПЦ і сам развальваецца.
Да жалю, рэлігійныя арганізацыі не зацікаўлены ў захаванні спадчыны, а зацікаўлены ў заробку грошай. Дзяржава вельмі зрэдку зацікаўлена ў захаванні спадчыны, але ня мае грошай. Бязвыходнае становішча.
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
alexBel

Зарегистрирован: 01.02.2011 Сообщения: 800 Откуда: Могилев
|
Добавлено: 12 Feb 2016, Fri, 0:09 Заголовок сообщения: |
|
|
интересно увидеть его изображения до перестройки... может у кого-то есть?
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
ilmika
Зарегистрирован: 05.07.2013 Сообщения: 9 Откуда: Minsk
|
Добавлено: 14 Feb 2016, Sun, 16:00 Заголовок сообщения: |
|
|
в 1916 году М. Шульман и К. Клос запечатлели эту жемчужину барокко во всей своей живописности:
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
ilmika
Зарегистрирован: 05.07.2013 Сообщения: 9 Откуда: Minsk
|
Добавлено: 14 Feb 2016, Sun, 16:11 Заголовок сообщения: |
|
|
Так что, чтобы восстановить комплекс во все барочной красе и выразительности нужно отстроить монументальную звонницу, трехярусную браму, звонницу над кляштаром.
Находясь в живописном месте, кляштар мог бы быть интересным туристическим объектом. В нем можно было бы разместить выставочную галерею, музей, небольшую гостиницу или другие объекты социокультурного назначения.
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
ilmika
Зарегистрирован: 05.07.2013 Сообщения: 9 Откуда: Minsk
|
Добавлено: 14 Feb 2016, Sun, 16:16 Заголовок сообщения: |
|
|
Снести эти сараи, по фото с глобуса и radzima.org видно, что их относительно недавно пристроили, перекрыв вид на оригинальный барбакан:
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
alexBel

Зарегистрирован: 01.02.2011 Сообщения: 800 Откуда: Могилев
|
Добавлено: 14 Feb 2016, Sun, 20:17 Заголовок сообщения: |
|
|
ilmika
Спасибо!!! давно хотел увидеть, каким он был.
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
Валерій

Зарегистрирован: 19.06.2009 Сообщения: 291
|
Добавлено: 15 Feb 2016, Mon, 0:09 Заголовок сообщения: |
|
|
Лічу што невялікая памылка закралася.
Вышэй чорна-белыя здымкі- гэта жаночы кляштар цыстэрыянак і касьцёл Сьв. Михала Архангела,
Якія мазырскімі каталікамі з 2001 па 2003 гг былі адрэстаўраваныя як парафіяльны касьцёл і плябанія
(ацалелае крыло кляштару - атынкаваныя сьцены плюс новы дах)
Сам касьцёл быў адрэстаўраваны раней і па спрошчана-бюджэтнай схеме.
Што да зьнешняга выгляду мужчынскага касьцёлу цыстэрыянаў-абмеры і малюнкі былі зробленыя
у 1886 годзе і знаходзяцца у РГВІА -Масква, 2-гі Баўманскі зав. За бракам часу перамаляваў па
простай схеме.
Даведачна-Мужчынскі кляштар цыстэрыянаў у прадмесьці Мазыра Кімбараўка быў заснаваны у 1711 г
мазырскім маршалкам павятовым Антоніем Аскеркай.
Касьцёл Сьвятога Крыжа і кляштар змураваныя у 1745 г.
Скасаваны ўладамі у 1864г.
"Приспособлен для церкви" з 1893 па 1917 гг.
Чарцяжы ёсьць у кніжцы І.М. Сьлюньковай
"Храмы и монастыри Беларуси ХIХ века в составе Российской империи. "
– Прогресс-традиция. Москва, 2010.
Каляровае фота-касьцёл жан. кляштару- 1744 г,малюнак- касьцёл мужчынскага 1745 г.
111.97 KB,
просмотрено: 25730 раз(а)
54.96 KB,
просмотрено: 25730 раз(а)
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
ilmika
Зарегистрирован: 05.07.2013 Сообщения: 9 Откуда: Minsk
|
Добавлено: 16 Feb 2016, Tue, 15:08 Заголовок сообщения: |
|
|
Валерій, а откуда рисунок фасада костела?
Шульман и Клос фотографировали и костел женского монастыря:
вид сейчас:
То есть граненая апсида - у женского, а полукруглая - у мужского.
Храм женского монастыря был существенно переделан в 19 веке и выглядел он тогла так:
А на более раннем рисунке храм виден в состоянии до перестройки:
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
ilmika
Зарегистрирован: 05.07.2013 Сообщения: 9 Откуда: Minsk
|
Добавлено: 16 Feb 2016, Tue, 15:30 Заголовок сообщения: |
|
|
По вашей перерисовке из архива получается, что храм был трехнефовый, тогда как оба храма - однонефовые. Кроме формы завершения апсид, видно, что у храма мужского монастыря апсида уже и ниже, имела треугольный фронтон, где неф понижался в апсиду.
Различаются и пластические решения оконных проемов.
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
ilmika
Зарегистрирован: 05.07.2013 Сообщения: 9 Откуда: Minsk
|
Добавлено: 16 Feb 2016, Tue, 16:37 Заголовок сообщения: |
|
|
А вот и план из книги Слюньковой: внизу приведен чертеж только верхней половины фасада костела - там линии обрываются. Завершение фронтона не треугольное, а полукруглое, как и видно на снимке 1916 года
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
alexBel

Зарегистрирован: 01.02.2011 Сообщения: 800 Откуда: Могилев
|
Добавлено: 17 Feb 2016, Wed, 0:14 Заголовок сообщения: |
|
|
ilmika согласен с вами и также думаю, что Валерій ошибается в своих суждениях.
также приведу свои доводы:
на 2, 5, 6, 8 снимках видно, что корпус монастыря пристроен к апсиде храма, чего нет у женского монастыря.
на 1 и 7 снимках, что главным фасадом храм стоит к реке, а в женском монастыре костел расположен к реке правым боковым фасадом.
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
Валерій

Зарегистрирован: 19.06.2009 Сообщения: 291
|
Добавлено: 17 Feb 2016, Wed, 1:10 Заголовок сообщения: |
|
|
Згодны.
1. Фатограф, што стаіць на вуліцы Гогаля можна зрабіць фота фасаду жаночага касьцёлу,
ад Прыпяці-фота фасаду мужчынскага. Да таго ж у плане ясна пазначаная званніца праваруч ад храма.
2. Абодва храмы аднанефавыя,хай сабе і маюць па чатыры пілястры на фасадзе.
3.Будаваліся у адзін час і верагодна спланаваныя адным архітэктарам. Розьняцца апсідамі і крыху памерам.
4. У жаночым кляштары дворык - клуатр хутчэй за ўсё не захаваўся бо не захаваліся фасадны і тылавы будынкі.
5. На чарцяжах фасад мужчынскага касьцёлу ўсёж-такі скончаны трохкутнікам. Але гэта абмер праз 100 гадоў пасьля пабудовы. Падобна што гэтая акалічнасьць і ўвяла у зман. Простите если можете.
6. Маю чарцёж перабудоў за савецкімі часамі,зь якога відаць якія сьцены арыгінальныя, і якія дабудаваныя
для патрэбы фабрыкі.
Можа аднойчы спатрэбяцца.
32.53 KB,
просмотрено: 25638 раз(а)
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
ilmika
Зарегистрирован: 05.07.2013 Сообщения: 9 Откуда: Minsk
|
Добавлено: 17 Feb 2016, Wed, 11:18 Заголовок сообщения: |
|
|
Валерий, а почему бы не сделать более подробный чертеж храма? Замечу, что у вас барбакан построен как четырехгранный, тогда как из фото и приведенных планов видно, что он пятигранный. Вход был во фронтально развернутой плоскости.
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы можете скачивать файлы
|
|