Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
Лёха

Зарегистрирован: 07.10.2008 Сообщения: 2573 Откуда: Менск
|
Добавлено: 04 Dec 2018, Tue, 13:40 Заголовок сообщения: Гіры (Астравецкі раён), могілкі |
|
|
На могілках у Гірах стаіць каплічка ХІХ ст. Што цікава, стацыі ў ёй малявала Юліцыя Кармазо - мясцовы мастак, працаваўшы ў кірунку вясковага наіва, кіча.
Вельмі цікавы крыж, прасягнуты мясцловымі традыцыямі разьбы. Магчыма, то літоўскі ўплыў, бо ў гэтых мясцінах пражывае шмат этнічных літоўцаў.
Магіла Юліцыі Кармазо. У 1997 г. яна вылепіла яе з бетону для сабе, свайго мужа і нежанатага сына, які пражываў разам з ёй. Сама мастачка была пахавана ў 2015 годзе.
Увогуле, Юліцыя Кармазо - незаслужана забытая постаць народнага мастацтва. Па масштабу ня меньшая за Алену Кіш. Яна таксама малявала дываны, распісвала хаты (У Гірах і Гервятах), у роднай вёсцы Пелягрында сама адліла з бетону 3 прыдарожныя каплічкі, сама вырабіла для іх скульптуры святых, сама зрабіла з бетону нагробак для сабе і сваёй сям'і. Але найбольш цікава яе рэлігійная творчасць, бо да 1960-х гадоў яна яшчэ малявала іконы! Пасля ўлады гэта канчатклова задавілі, і яна сышла ў цывільны жывапіс. Іконы малявала на халсце і на фанеры (дыхце). Хто што прыносіў, на тым і малявала. Як і з дыванамі, іконы рабіліся на замову, і аплочвалісь па тым жа прынцыпе: хто як можа, хто салам, хто грашыма, хто дровамі)) |
|
Вернуться к началу |
|
 |
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы можете скачивать файлы
|
|