Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
В. Сцяпанаў
Зарегистрирован: 14.12.2012 Сообщения: 1378
|
Добавлено: 20 Nov 2014, Thu, 19:49 Заголовок сообщения: Аршанцы архіепіскапу: разбураецца не толькі помнік, пад пагрозай давер да царквы |
|
|
У Беларусь прыйшла зіма. Скончыўся яшчэ адзін будаўнічы сезон. Але помнік архітэктуры XVIII стагоддзя, адзін з нешматлікіх узораў беларускага барока, жылы будынак былога Аршанскага кляштара базылянаў па-ранейшаму не мае даху. Цяперашнія гаспадары, прыход Свята-Пакроўскага жаночага манастыра БПЦ, пакінулі помнік архітэктуры пад пагрозай разбурэння яшчэ на адну зіму. Аршанскія краязнаўцы звярнуліся з гэтай нагоды да кіраўніка Віцебскай епархіі, архіепіскапа Вiцебскага і Аршанскага Дзімітрыя з лістом:
http://orshatut.by/obshhestvo/arshancy-xochuc-vedac-pra%D1%9Edu-pra-lyos-budynka-klyashtara-bazylyana%D1%9E/
Нядаўна праблему ў больш шырокім кантэксце агучыў старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, Член Рэспубліканскага грамадскага савета па справах культуры і мастацтва
пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь Антон Астаповіч:
http://www.belaruspartisan.org/blogs/astapovicz/16770/
http://www.svaboda.org/content/article/26674245.html
БПЦ праз свайго прэс-сакратара паспяшалася адрэагаваць:
http://krynitsa.info/2014/11/05/prehs-sakratar-bpc-abvyargae-abvinavachvanni-u-parushehnni-autehntychnasci-cehrkvau/
Аршанцы плануюць звярнуцца да ўраду з прапановай ініцыяваць працэдуру адчужэння некаторых раней перададзеных БПЦ помнікаў архитэктуры, далейшы лёс якіх выклікае найбольшую трывогу (у спадзяванні хоць такім чынам разбудзіць сумленне і пачуццё адказнасці ў кіраўніцтва БПЦ).
У сувязі з гэтым будзем удзячныя за прапановы ад шаноўнага спадарства наконт далейшага лёсу адабраных у БПЦ помнікаў: ці павяртаць у дзяржаўную ўласнасць ды выкарыстоўваць пад установы культуры ды асветы? Ці перадаць іншым канфесіям? Ці варта шукаць інвестара?
Асобна будзем удзячныя за аповеды пра вопыт паспяховага прыцягнення прыватных інвестараў і выкарыстання помнікаў архітэктуры ў якасці аб'ектаў турыстычнай інфраструктуры. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы можете скачивать файлы
|
|