Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» Форум сайта «Глобус Беларуси»
Основной проект — “Глобус Беларуси"
 
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 

Ад Мядзела да Куранца (10.14.).

 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Путешествия по Беларуси -> Фотоотчеты о путешествиях
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
В59



Зарегистрирован: 20.05.2014
Сообщения: 1240

СообщениеДобавлено: 08 Oct 2014, Wed, 22:43    Заголовок сообщения: Ад Мядзела да Куранца (10.14.). Ответить с цитатой

Колькі ні ездзіш па Р-28, заўсёды знаходзіш нешта новае.

Вузла.







Прыступкі невядомага часу і прыналежнасьці.





Якая трагедыя стаіць за гэтым надпісам?











Млын.



































Гэтым разам наведваньне Вузлы адзначылі закрыцьцём купальнага сезона ў адкрытых вадаёмах. Здымкі не размяшчаюцца з-за магчымасьці іх прагляду непаўнагадовымі, цяжарнымі і людзьмі з захворваньнямі цэнтральная нэрвовай сістэмы.



Гэты дом дакладна 50-х гадоў 20 ст.



А гэтыя, магчыма, і даваенныя. Усё ж-такі, былое мястэчка.













Руіны гаспадарчай пабудовы каля павароту з Р-28 на Андрэйкі.

















Старая дарога на Вузлу.





На пытаньне пра старыя могілкі жыхары Андрэек адказваюць, што ад тых ужо нічога не засталося. Пошукі на мясцовасьці выніку не далі, хаця, шчыра кажучы, з-за недахопу часу шукалі не вельмі доўга. Затое пабачылі шмат ям, падобных на раскапаныя магілы. Па дакументальна непадцьверджаных зьвестках, каменныя крыжы з могілак у Андрэйках знаходзяцца ў музеі старажытнабеларускай культуры.





Падвід Homo Sapiens - Homo Fotograficus, даволі распаўсюджаны на Беларусі.



Талуць. Вілейскі раён.

Былая гаёўня, 1929. Гаёўня - гэта не тое, на што вы падумалі, і да бясьпекі дарожнага руху ніякага дачыненьня не мае. Гэта лясніцтва. Яшчэ нядаўна тут віравала жыцьцё ў Доме народнай творчасьці., але вось ужо два гады, як тут спакой і стабільнасьць.













Куранец захаваў местачковую планіроўку і шмат чаго з забудовы.





Прыступкі, што вядуць у нікуды, - памяць аб жыдоўскіх крамках, што зьніклі ў вайну ці па вайне.









































































Прыемная навіна - аднаўляецца касьцёл на старым намоленым месцы.







Царква Раства Багародзіцы.













Царкоўная агароджа прыстасавана пад гаспадарчыя патрэбы.



Мемарыял у памяць аб зьніклых вёсках Вілейшчыны каля Снежкава.











Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Алекс Сталь



Зарегистрирован: 07.01.2010
Сообщения: 1503
Откуда: г.Минск

СообщениеДобавлено: 08 Oct 2014, Wed, 23:29    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

В59

Очень интересно.Спасибо!
Бывал там.Просмотрел свои фотки.
У меня как то более пресно.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
vitalis



Зарегистрирован: 22.05.2009
Сообщения: 675

СообщениеДобавлено: 09 Oct 2014, Thu, 12:38    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Цитата:
Былая гаёўня, 1929.

нейкі надта вялікі будынак для гаёўкі...
хутчэй за усе - гэта можа быць будынкам лясніцтва, альбо надлясніцтва...

а калі гаёўка, то відаць была магчымасць для размяшчэння паляўнічых :)
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Valery Zeliazei



Зарегистрирован: 01.02.2011
Сообщения: 1515

СообщениеДобавлено: 09 Oct 2014, Thu, 18:14    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

***

Последний раз редактировалось: Valery Zeliazei (09 Nov 2016, Wed, 6:29), всего редактировалось 1 раз
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
GlobusBelarusi
Site Admin


Зарегистрирован: 06.10.2008
Сообщения: 11533
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 10 Oct 2014, Fri, 16:44    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

В59 писал(а):
Талуць. Вілейскі раён.
Былая гаёўня, 1929. Гаёўня - гэта не тое, на што вы падумалі, і да бясьпекі дарожнага руху ніякага дачыненьня не мае. Гэта лясніцтва. Яшчэ нядаўна тут віравала жыцьцё ў Доме народнай творчасьці., але вось ужо два гады, як тут спакой і стабільнасьць.

Адкуль гэтыя дадзеныя? На старых мапах гэтая гаёўня адсутнічае...
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
GlobusBelarusi
Site Admin


Зарегистрирован: 06.10.2008
Сообщения: 11533
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 10 Oct 2014, Fri, 16:48    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Дадаў некалькі здымкаў на "Глобус", дзякуй.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
В59



Зарегистрирован: 20.05.2014
Сообщения: 1240

СообщениеДобавлено: 10 Oct 2014, Fri, 21:33    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

GlobusBelarusi писал(а):
В59 писал(а):
Талуць. Вілейскі раён.
Былая гаёўня, 1929. Гаёўня - гэта не тое, на што вы падумалі, і да бясьпекі дарожнага руху ніякага дачыненьня не мае. Гэта лясніцтва. Яшчэ нядаўна тут віравала жыцьцё ў Доме народнай творчасьці., але вось ужо два гады, як тут спакой і стабільнасьць.

Адкуль гэтыя дадзеныя? На старых мапах гэтая гаёўня адсутнічае...

Cкончыўшы ў свой час Інстытут народнай гаспадаркі па спецыяльнасьці бухгалтарскі ўлік, у такіх пытаньнях стараюся прыслухоўвацца да меркаваньняў дасьведчаных людзей, напрыклад, старшыні беларускага добраахвотнага таварыства аховы самі ведаеце чаго.
Дарэчы, пра гэты будынак, што стаіць насупраць царквы ў Белавічах Івацэвіцкага раёну, таксама чуў, што ён выкарыстоўваўся лясной службай.



Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В59



Зарегистрирован: 20.05.2014
Сообщения: 1240

СообщениеДобавлено: 10 Oct 2014, Fri, 21:37    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Александр Сталь писал(а):
В59

Очень интересно.Спасибо!
Бывал там.Просмотрел свои фотки.
У меня как то более пресно.

Дзякуй.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
GlobusBelarusi
Site Admin


Зарегистрирован: 06.10.2008
Сообщения: 11533
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 11 Oct 2014, Sat, 1:01    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

В59 писал(а):
Дарэчы, пра гэты будынак, што стаіць насупраць царквы ў Белавічах Івацэвіцкага раёну, таксама чуў, што ён выкарыстоўваўся лясной службай.

Здаецца, гэта іншы будынак.

Больш падобны захаваўся ў Засвіры побач з касцёлам - http://globustut.by/zasvir/zhil
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
В59



Зарегистрирован: 20.05.2014
Сообщения: 1240

СообщениеДобавлено: 11 Oct 2014, Sat, 15:13    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

GlobusBelarusi писал(а):
В59 писал(а):
Дарэчы, пра гэты будынак, што стаіць насупраць царквы ў Белавічах Івацэвіцкага раёну, таксама чуў, што ён выкарыстоўваўся лясной службай.

Здаецца, гэта іншы будынак.

Больш падобны захаваўся ў Засвіры побач з касцёлам - http://globustut.by/zasvir/zhil

Другога побач не было. Перад ім - царква.



Справа - старыя могілкі (ну не магу я без старых могілак).









Асабіста я больш схіляюся да думкі пра школу, тым больш, што яна там была за Саветамі. Але на "школу повшэхну" не падобна.


Последний раз редактировалось: В59 (11 Oct 2014, Sat, 21:28), всего редактировалось 1 раз
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
GlobusBelarusi
Site Admin


Зарегистрирован: 06.10.2008
Сообщения: 11533
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 11 Oct 2014, Sat, 17:12    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Я меў на ўвазе, што будынкі у Бялавічах (Белавічах?) і Талуці - розныя па знешнему выгляду.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Путешествия по Беларуси -> Фотоотчеты о путешествиях Часовой пояс: GMT + 3
Страница 1 из 1

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
Вы не можете вкладывать файлы
Вы можете скачивать файлы