Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» Форум сайта «Глобус Беларуси»
Основной проект — “Глобус Беларуси
 
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 

Вялікая Сэрвач, Вілейскі раён. "Раскіданае гняздо" Козел-Паклеўскіх

 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Путешествия по Беларуси -> Фото деревень
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
Александр Dehty



Зарегистрирован: 22.04.2014
Сообщения: 1016
Откуда: Вiлейка

СообщениеДобавлено: 10 Oct 2014, Fri, 19:01    Заголовок сообщения: Вялікая Сэрвач, Вілейскі раён. "Раскіданае гняздо" Козел-Паклеўскіх Ответить с цитатой

Вялікая Сэрвач, вёска ў Вілейскім раёне. Мае сваю назву ад прозвішча аднайменнай рэчкі. Апошняя праз 4 км сустракаецца з Віліяй і разам ствараюць Вілейскае вадасховішча. Побач з дарогай Докшыцы-Вілейка (Р29).
Вядомая з XVI стагоддзя, апошнімі гаспадарамі былі прадстаўнікі знакамітага роду Козел-Паклеўскіх.





Пасярод вёскі - новая каталіцкая капліцка:





Уніз па дарожцы - будынак кузні (XIX ст.). Сучасныя гаспадары-нашчадкі (маладая пара) удакладнілі, што менавіта пад кузню выкарыстоўвалася толькі палова будынка, а другая яе палова была жылой. І жыў там каваль з жонкай, што працавала ў пана "гувернанткай".



Дзверы яшчэ з тых часоў:



А гэта частка, мабыць і служыла кавальскай справе:



Праз 100 метраў бачны бровар (не вінакурня Wink ) :







Выгляд ўнутры праз вокны па ходу.














Правая частка будынку - ўжо без даху.





Знікае муроўка паміж каменнем:



З боку рэчкі цяжка падыйсці бліжэй з-за густых параслеў.





Абыход амаль скончаны, зноў паўднёвая сцяна.



І яшчэ пару фотаспроб у іншых рэжымах і ракурсах:





Пасля вярнуўся у цэнтр вёскі, дзе некалі была панская сядзіба ( radzima.org ). Узарваная не ў вайну, а "камуністамі" (як мне патлумачылі мясцовыя жыхары). Здаецца дзесьці ў сеціве натрапіў на дату - 1939 г. На сёння - гэта заросшы падмурак, з некалькімі кавалкамі сцен і паўзасыпаннай лядоўняй.





















Пэўна некалі тут быў слаўны від на раку з крутога берага.



Пры выездзе на трасу стаіць крыж, паміж капліцай-пахавальняй Козел-Паклеўскіх (на могілках) і вёскай з рэшткамі іх былой славы.




Вялікая Сэрвач -"Раскіданнае гняздо" Козел-Паклеўскіх.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
GlobusBelarusi
Site Admin


Зарегистрирован: 06.10.2008
Сообщения: 11214
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 11 Oct 2014, Sat, 0:54    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Дадаў некаторыя здымкі на "Глобус", дзякуй.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
GlobusBelarusi
Site Admin


Зарегистрирован: 06.10.2008
Сообщения: 11214
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 11 Oct 2014, Sat, 1:17    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Цитата:
Праз 100 метраў бачны бровар (не вінакурня Wink ) :

А чаму Вы вырашылі, што гэта менавіта бровар? І чым яны адрозніваюцца? Я ў гэтай справе - 0. :)
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
Александр Dehty



Зарегистрирован: 22.04.2014
Сообщения: 1016
Откуда: Вiлейка

СообщениеДобавлено: 11 Oct 2014, Sat, 12:58    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

GlobusBelarusi писал(а):
Цитата:
Праз 100 метраў бачны бровар (не вінакурня Wink ) :

А чаму Вы вырашылі, што гэта менавіта бровар? І чым яны адрозніваюцца? Я ў гэтай справе - 0. :)

Калі запытваўся дарогу да вінакурні, мяне паправілі "да бровара". І ля сядзібнага дома (рэштак) кабета запыталася: "А ці былі вы ля бровара?" Падобна, што як мясцовыя, яны з маленства прывыклі менавіта да гэткай назвы.
Я таксама не майстра ў тэхналогіі алкагольнай вытворчасці. Але наколькі разумею бровар ад вінакурні ўсёж-такі адрозніваюцца, як сучасны піўзавод ад лікёра-гарэлачнага завода. Магчыма ў кагосьці абсталяванне дазваляла адначасова атрымліваць і піва, і гарэлку, а ў другога гаспадара толькі "мона"-прадукт. Гэта ўжо асобная тэма.
У падтрымку свайго меркавання прыкладу наступную цытату:
Цитата:
Гаспадарчае жыццё мястэчак Гродзенскага ўезда ў ХІХ - пачатку ХХ ст. ахарактарызуем праз вызначэнне іх гандлёва-прамысловай ролі, сельска-гаспадарчай дзейнасці, прафесійнай структуры насельніцтва. ..... Паводле дадзеных "Slownika geograficznego Królestwa Polskiego " і "Энцыклапедыі Гісторыі Беларусі" у канцы 1870-х гг. у Азёрах існавалі "заводы па вырабу свечак і скур"; у канцы 1890-х - "гарбарнае прадпрыемства, папярова-кардонная фабрыка". У Воўпе, згодна гэтых жа крыніцаў, у канцы ХІХ ст. існавала некалькі дробных прамысловых прадпрыемстваў: бровар, 2 гарбарні, фарбаварня; штотыднёвыя таргі, 5 невялікіх кірмашоў, 25 крам; у Вялікай Бераставіцы - 2 млыны, 3 гарбарныя заводы, 2 фарбавальні, 15 крам; у Індуры - бровар, 2 вінакурні, 16 майстэрняў, вапнавы завод, 8 корчмаў, таргі па нядзелях; у м. Каменка - 8 кірмашоў штогод, 8 крам, карчма; у Лунна - 20 крам, 3 шынкі, 2 харчэўні, кірмашы; у Мастах - ліманаднае прадпрыемства, прыстань; у Скідзелі - гарбарная прамысловасць, вінакурня, 4 крамы, штотыднёвыя таргі па аўторкам. У Крынках, паводле паведамлення карэспандэнта "Нашай Нівы", змешчаным у маі 1910 г., былі "шмат крам, бойня, некалькі гарбарняў, штотыднёвыя таргі па чацвяргам, на якія збіраецца многа народу". (Наша Ніва. 1910. № 20.)
Запазычана адсюль, і гэта толькі адна са старонак, што выдаў Google на запыт "адрозненне бровара ад вінакурні".
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
GlobusBelarusi
Site Admin


Зарегистрирован: 06.10.2008
Сообщения: 11214
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 11 Oct 2014, Sat, 17:08    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Дзякуй.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
Александр Dehty



Зарегистрирован: 22.04.2014
Сообщения: 1016
Откуда: Вiлейка

СообщениеДобавлено: 11 Oct 2014, Sat, 17:40    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

P.S. Зусім забыўся сказаць: няма ўжо "прыдарожнай капліцы".



Я не ўбачыў, а потым сустрэў запіс на radzima.org :
Цитата:
2013-08-19 Канецки Денис
В прошлом году была разрушена детьми старая каплица фото 4.
Осталось только несколько фотографий этой каплицы и граду кирпичей.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Путешествия по Беларуси -> Фото деревень Часовой пояс: GMT + 3
Страница 1 из 1

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
Вы не можете вкладывать файлы
Вы не можете скачивать файлы