Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
Александр Dehty
Зарегистрирован: 22.04.2014 Сообщения: 1021 Откуда: Вiлейка
|
Добавлено: 01 Jul 2014, Tue, 15:10 Заголовок сообщения: Вілейшчына (дапаўненне) [*] |
|
|
Івашынавічы ( 54°33'36.55"С , 27° 7'7.53"В ), вёска ў Людзвіноўскім сельсавеце, побач з геалагічным помнікам прыроды "Пагоркі Рэчкінскія". На могілках ёсць капліца даваеннага часу (пазней абяцалі ўдакладніць узрост). Стан занядбаны, але пры пахаваннях памінальную службу вядзе мясцовы бацюшка.
Таксама сустрэлася надмагільная каплічка:
---------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------
Недалёка ад Івашынавічаў ёсць вёска Лявонавічы ( 54°34'36.24"С , 27° 8'19.45"В), Людзвіноўскага сельсавета. Сярод вёскі маецца таксама капліца даваенная, але здаецца, што ёй ужо не карыстаюцца. Па словах мясцовага жыхара, у савецкі час (а мо і пазней) каплічку абрабавалі студэнты на сельгаспрацы. Знікла ікона, срэбны падсвечнік і іншыя прылады.
Спадабаўся адказ дзеда на пытанне пра брукаваную вуліцу, маўляў "пэўна была вёска важная?" "Не... , гэта палякі заставілі... ." Што тут скажаш - Заходняя Беларусь :D .
---------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------
У гэтым жа кутку - вёска Карэкаўцы (54°35'16.86"С , 27° 7'47.97"В). Там на пачатку 2000-ых гадоў мясцовы жыхар Пётр Саковіч з жонкай Валянцінай на ўласныя сродкі збудавалі праваслаўную каплічку. На сценах яе размешчаны памятныя дошкі з імёнамі аднавяскоўцаў, загінуўшых у часы 2-ой Сусветнай вайны.
Пэўна адначасова мясцовыя краязнаўцы з дапамогай раённай улады, на гэтым жа скрыжаванні, стварылі мемарыяльны комплекс у гонар мясцовага ўраджэнца паэта-дэмакрата Эдварда Жалігоўскага. Адметны сяброўствам з Тарасам Шаўчэнка.
Працяг будзе... .
Последний раз редактировалось: Александр Dehty (16 Jul 2014, Wed, 0:08), всего редактировалось 2 раз(а) |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Александр Dehty
Зарегистрирован: 22.04.2014 Сообщения: 1021 Откуда: Вiлейка
|
Добавлено: 06 Jul 2014, Sun, 3:13 Заголовок сообщения: |
|
|
Працяг у 3 начы (самы мой час;) ), работа такая... . Учора агледзеў, што па Вілейцы не хапае фота "Казначэйства", калі ласка -
.
Ляжала "ў запасніках", бо не вельмі таварны выгляд; а тут нарваўся на падраздел, то і ўспомніў пра
чырвоны сцяжок.
Цяпер гэта адміністрацыйны будынак мясцовага "міні рынка"("бадай яго пранцы", ня ведаю, як "рынок" па-беларуску").
. Тут яшчэ лепш . |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Александр Dehty
Зарегистрирован: 22.04.2014 Сообщения: 1021 Откуда: Вiлейка
|
Добавлено: 07 Jul 2014, Mon, 12:42 Заголовок сообщения: |
|
|
Працягваю.
Цынцавічы, вёска ў Любанскім сельсавеце (54°32'50.83"С , 26°49'51.47"В). Радзіма мастака-мазаічыста, акадэміка Пецярбургскай акадэміі мастацтваў Нікадзіма Сілівановіча. Адна з найбольш вядомых яго работ - мазаіка «Тайная вячэра» ў галоўным іканастасе Ісакіеўскага сабора ў Пецярбургу.
Напрыканцы 2009 г. быў адкрыты памятны знак на паўночным ўскрайку вёскі.
Больш падрабязна пра адкрыццё помніка тут.
----------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------
У гэтым жа месцы знаходзіцца помнік археалогіі "Культавыя валуны з круглымі лункамі".
Па-праўдзе кажучы, крэпка тых лунак я не заўважыў, але ж я і не археолаг (ці геолаг))). Помник абазначаны, звесткі таксама ёсць. Пра возера Вулла (Улла) калі пагугліць, то зноскі трапляюцца. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Александр Dehty
Зарегистрирован: 22.04.2014 Сообщения: 1021 Откуда: Вiлейка
|
Добавлено: 08 Jul 2014, Tue, 16:46 Заголовок сообщения: |
|
|
Дапаўненне пра капліцу ў Івашынавічах (сёння адзваніліся мясцовыя): дата пабудовы - 1938 год. Гэта інфармацыя згодна запісу ў самой капліцы.
 |
|
Вернуться к началу |
|
 |
GlobusBelarusi Site Admin
Зарегистрирован: 06.10.2008 Сообщения: 11532 Откуда: Минск
|
Добавлено: 16 Jul 2014, Wed, 17:42 Заголовок сообщения: |
|
|
Вялікі дзякуй, абавязкова дадам. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
GlobusBelarusi Site Admin
Зарегистрирован: 06.10.2008 Сообщения: 11532 Откуда: Минск
|
Добавлено: 21 Jul 2014, Mon, 16:08 Заголовок сообщения: |
|
|
Александр Dehty писал(а): | Таксама сустрэлася надмагільная каплічка: |
А здымка шыльды няма? |
|
Вернуться к началу |
|
 |
GlobusBelarusi Site Admin
Зарегистрирован: 06.10.2008 Сообщения: 11532 Откуда: Минск
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
GlobusBelarusi Site Admin
Зарегистрирован: 06.10.2008 Сообщения: 11532 Откуда: Минск
|
Добавлено: 23 Jul 2014, Wed, 22:02 Заголовок сообщения: |
|
|
Як падпісаць аўтара? |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Александр Dehty
Зарегистрирован: 22.04.2014 Сообщения: 1021 Откуда: Вiлейка
|
Добавлено: 06 Aug 2014, Wed, 22:43 Заголовок сообщения: |
|
|
Добрага вечара! Выбачайце за цішыню - водпуск... . Дзякую, што мае дапаўненні спатрэбіліся.
---------------------------------------------------------------------------------------------------------------------
GlobusBelarusi писал(а): | Александр Dehty писал(а): | Таксама сустрэлася надмагільная каплічка: |
А здымка шыльды няма? |
Павялічыў кроп са здымку:
На ўсялякі выпадак прадублірую тэкстам: "РУСАК Мартин Помним свято и вечно чтим".
Па словах мясцовай жыхаркі, там пахаваны звычайны чалавек з суседніх Лявонавічаў. Пра дату пахавання ня ведаю.
-------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------
GlobusBelarusi писал(а): | Як падпісаць аўтара? |
Як пажадаеце 8) . Няхай будзе як ёсць цяпер.
З павагай і найлепшымі пажаданнямі - Аляксандр. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
GlobusBelarusi Site Admin
Зарегистрирован: 06.10.2008 Сообщения: 11532 Откуда: Минск
|
Добавлено: 06 Aug 2014, Wed, 22:59 Заголовок сообщения: |
|
|
Дзякуй. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы не можете скачивать файлы
|
|