Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» Форум сайта «Глобус Беларуси»
Основной проект — “Глобус Беларуси
 
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 

У пагоні за славутасцямі або ахапіць неабсяжнае
На страницу 1, 2, 3  След.
 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Путешествия по Беларуси -> Фотоотчеты о путешествиях
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
Анатоль



Зарегистрирован: 18.07.2011
Сообщения: 53

СообщениеДобавлено: 07 Jul 2014, Mon, 12:13    Заголовок сообщения: У пагоні за славутасцямі або ахапіць неабсяжнае Ответить с цитатой

У пагоні за славутасцямі або ахапіць неабсяжнае
29.06-02.07.2014г.
Маршрут першага дня: Брэст-Клейнікі-Скокі-Кавярдзякі-Вістычы-Чарнаўчыцы
Назва ў пахода такая, бо як заўсёды агледзець хочацца багата, а часу мала. Маршрут распрацоўваўся спачатку для школьнікаў, а пасля для мяне аднаго. Купіў білет да Брэста. Ехаў у дызелі доўга і нудна. У Брэсце высадзіўся ў 15.10. Сабраў веласіпед. Паехаў. І тут на мяне найшоў такі сум, што хоць воўкам вый. А справа ў тым, што я вучыўся тут. Неяк найшлі ўспаміны пра сяброў і сябровак. Настальгія. Сум. Фотаапарат не хочацца даставаць, але фота прыгожага вакзала зрабіў…


Прыгажун вакзал. Зламалі стэрэатыпы таго роднага, блізкага для мяне ў ім. Варшаўскі бок змяніўся зусім.
Далей праехаў на вуліцу Міцкевіча, сфатаграфаваў Мікалаеўскую “брацкую” царкву, бо каля яе вучыўся 5 гадоў, а фотаздымка не маю. Царква пабудавана ў 1906 годзе.


Блізка не падыходзіў, як бы баючыся нечага. Вось і наш корпус…

Праехаў па Савецкай, Гогаля. Далей з’ездзіў у крэпасць. Уся дарога да яе разбіта, будуецца… На веласіпедзе дарога аказалася маленькая, кароценькая. Па дарозе сфатаграваў некалькі будынкаў пачатку ХХ стагоддзя. Падабаюцца яны мне!
Будынак былой казармы (дзякуй vladzenkу)






А аўтамабіль “на службе” спадабаўся


Некалькі фота з крэпасці. Дарэчы, па крэпасці катаўся на веласіпедзе—любата!




Свята-Мікалаеўскі гарнізонны храм. Будаваўся з 1851 па 1876 гады па праекце акадэміка Расійскай Акадэміі мастацтваў архітэктара Давіда Іванавіча Грым.


У 2011годзе была адкрыта скульптурная кампазіцыя «Героям мяжы, жанчынам і дзецям мужнасцю сваёй у неўміручасць крочыўшым».


Па “новай” вуліцы (калі не памыляюся, то працягнулі Гогаля да крэпасці) качу на плошчу Леніна. Ба, а тут свята—Дзень моладзі. Міліцыянеры робяць агляд у людзей з вялікімі сумкамі, а мне ўжо куды з маім баулам? Хуценька сфатаграфаваў Леніна, які накіроўвае ўсіх у касцел. (Жарт канешне)






Акольнымі вуліцамі аб’ехаў плошчу з натоўпам народа, які чакае пачатак фэсту. Еду на Дуброўку. Некалі ў гэтым раёне жыў. І тут усё змянілася—час бярэ сваё. Вось хата сяброўкі, а дакладней яе бабулі. Не стрымаўся—заехаў. Сядзіць пажылая жанчына, але ж гэта не Ленкіна бабуля. Аказваецца 7 гадоў таму прадалі гэты дом.
А на Лысай Гары ўсё ж такі пабудавалі царкву. Свята-Ваніфацьеўскі храм


Ехаў і раздумваў аб часе. Цікавая рэч гэтае “час”. Так праехаў Дуброўку, Кацін Бор. Аб паходжанні назвы “Кацін Бор” ёсць некалькі легенд, але да імператрыцы Кацярыны II, з імем якой звязваюцца, яны ніякага дачынення не маюць. Ды і сама імператрыца ніколі ні ў Брэсце, ні ў яго ваколіцах не была. У польскіх дакументах вёска называецца Катенборг. Але ж легенда з Кацярынай таксама прыгожая.
Праз Клейнікі качу ў Скокі, дзе знаходзіцца маёнтак Нямцэвічаў. Сядзіба ўразіла. Сустрэла жанчына і сказала, што фотасесія платная, але зараз пойдзе дырэктар, то можна будзе ціхенька. А вы тым часам ідзіцеце за будыніну і там аглядайце сабе. Я не спрачаўся, а так і зрабіў. Пасля бачыў, што дырэктар пайшоў. Зайшоў у парк, а ў галаве раіліся думкі: чаго і каго толькі не бачыла гэтая мясціна.. Напрыклад, Тадэвуш Касцюшка, Напалеон Орда, імперaтар Аляксандр III. У гады Пeршай сусветнай вайны тут была стаўка прынцa Баварскага Леопольдa, якога наведваў у 1916 годзе яго брат, баварскі корoль Людвік III. У 1917 годзе падпісана перамір’е, якое спыніла Першую сусветную вайну.
Самым вядомым прадстаўніком роду з роду Нямцэвічаў з'яўляецца Юльян Урсын Нямцэвіч - польскі пісьменнік і публіцыст. Ён быў адъютaнтом Тадэвуша Касцюшкі. Трапіў у палон і два гады правёў у Петрапаўлаўскай крэпасці за ўдзел у паўстанні. Разам з Касцюшкай з'ехаў у ЗША, дзе быў у блізкіх адносінах з Дж. Вaшынгтонам. У 1802 Юльян Нямцэвіч вярнуўся на радзіму. Быў удзельнікам паўстання 1830-1831 гг., Пасля падаўлення паўстання вымушаны быў з'ехаць у Парыж. Там ён і памёр у 1841 годзе.

















Кошт на “фотасесію” я лічу завышаным.


Ёсць і рэклама веламаршрута “Слядамі прыбужскіх тайн”, які пройдзе і праз Скокі



Праз Кавярдзякі заязджаю ў в. Вістычы, дзе аглядаю Калону Божай маці




Крыху далей бачна царква Узвышэння Святога Крыжа.


Храм быў пабудаваны ў1678 г. як касцёл цыстэрцыянцаў. З 1866 г. касцёл пераасвечаны ў праваслаўную царкву. Цяпер там ідзе рамонт









[img]http://forum.globus.tut.by/






Пераехаў рэчку Лясную


Накіроўваюся ў Чарнаўчыцы. З братам зрабілі шашлыкоў і папілі піва. За гэты дзень праехаў 50 кіламетраў.


Последний раз редактировалось: Анатоль (24 Jul 2014, Thu, 12:41), всего редактировалось 2 раз(а)
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
kziz



Зарегистрирован: 01.07.2011
Сообщения: 406
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 07 Jul 2014, Mon, 17:31    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Спасибо за интересный репортаж!
Есть один вопрос - на какой улице стоит Москвич?
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Анатоль



Зарегистрирован: 18.07.2011
Сообщения: 53

СообщениеДобавлено: 13 Jul 2014, Sun, 14:45    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Прабачце,што так позна адказваю, але не было часу. Масквіч, калі не памыляюся, стаіць на Леванеўскага, т. е. на вуліцы, якая ўпіраецца на вуліцу Міцкевіча, перайшоўшы Леніна. Гэта цэнтр, каля самага парка.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
kziz



Зарегистрирован: 01.07.2011
Сообщения: 406
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 13 Jul 2014, Sun, 16:07    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Анатоль писал(а):
Прабачце,што так позна адказваю, але не было часу. Масквіч, калі не памыляюся, стаіць на Леванеўскага, т. е. на вуліцы, якая ўпіраецца на вуліцу Міцкевіча, перайшоўшы Леніна. Гэта цэнтр, каля самага парка.

Спасибо!
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Анатоль



Зарегистрирован: 18.07.2011
Сообщения: 53

СообщениеДобавлено: 13 Jul 2014, Sun, 16:21    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Дзень 2
Чарнаўчыцы –Турна –Відамля –Камянец –Чамяры-1 – Дварцы –Вішня –Стойлы –Шэрашава –Пружаны –Аранчыцы (Аранчыцы-Івацэвічы—цягнік)
У аснову другога дня лягла справаздача Sokolonni “У госці да Драўлянага народу” на сайце VELOBY.NET. Вялікі дзякуй.
Выехаў ад брата на гадзіну пазней, чым планаваў. Надвор’е не радуе: дажджа няма, але ён можа хлынуць у кожную хвіліну. У вёсцы знаходзіцца адзін са старэйшых храмаў на нашай зямлі— Троіцкі касцёл (1585г)









Праехаўшы далей, перад намі адкрываецца прыгажуня-царква святой Параскевы Пятніцы (1733г). Што цікава: і каталіцкі храм, і праваслаўны маюць сваю званіцу.






Пагаварыў з цікавым чалавекам—бацюшкай. Ён расказаў, што з 19 па 24 ліпеня (калі я не памыляюся) будзе свята ў царкве. Прыедзе шмат паломнікаў. Расказаў і пра колер царквы: блакітная—у гонар Багародзіцы; жоўтая ці залатая—у гонар Іісуса Хрыста, Святога Духа і Тройцы; зялёная—у гонар святых. Бацюшка паказаў і ўнутранае ўбранства храма. З ім мы прагаварылі з гадзіну. Але ж трэба ехаць.
У вёсцы Турна сфатаграфаваў будынкі школы. З правага боку па дарозе на Камянец цагляны будынак, а з левага—драўляны.


У вёсцы Відамля ёсць новая царква. Калі верыць панамару (хлопчыку-васьмікласніку), то яна адкрыла свае дзверы для прыхажан паўтара года назад.


–А чаму вёска так называецца?— пытаюся ў хлапчука.
— Бо з Камянца відна, —быў адказ.
Адсюль да райцэнтра кіламетраў дзесяць. Еду, думаю, каб хоць не паліў дождж, бо неба шэрае. І тут сустракаю адну радасць, шкада, што так мала.


У Камянцы “роварысты” ездзяць як у добрыя савецкія часы: па праезджай частцы. Калі я ехаў па тратуару, то нешматлікія пешаходы глядзелі на мяне як на вар’ята. Я не стаў выдзяляцца з натоўпу і таксама заняў месца на праезджай частцы. Я прыжымаюся да самага краю, а мясцовыя веласепедысты наглеюць і займаюць пачэснае месца пасярод паласы. Машыны прыпыняюцца, аб’язджаюць, але ніхто не падразае, ніхто не сігналіць.
Агледзеў башню-данжон (паміж 1271і 1289). Шкада, была закрыта, таму ў музей я не трапіў.






Адсюль бачна былая польская гімназія, цяпер гэты будынак выкарыстоўваецца па прамым назначэнні—гэта таксама гімназія, толькі беларуская.


Узгадалася пра беларуса, які рабіў фота самога сябя каля дастапомнасцей. Ён стаў вельмі папулярным у сеціве. Я вырашыў таксама зрабіць нешта падобнае, толькі карыстаўся не тэлефонам, а аўтаспускам


Падняўся да Сімеонаўскай царквы (1914), яна на рамонце. Узгадваю, калі былі дзецьмі, то па гэтым прыступкам бегалі, а экскурсія ў той час нікога не цікавіла.




Тут жа ля царквы знаходзіцца помнік “зодчему” Олексе (1988) Аўтар У.Лышчык.




Пад’ехаў па перарытых вуліцах да касцёла Пятра і Паўла (1925)




Сфатаграфаваў помнік рэвалюцыйнаму дзеячу


і калгаснаму


Некалькі фота гарадской забудовы








Выхаў з горада. Асфальт—казка. Велік коціць лёгка. Вось і паварот на Чамяры. Дарога змянілася на гравійку, якая пасля дажджоў стала зубадрабілкай. З левага боку на ўездзе ў вёску пабудавана царква. Ёй толькі 18 гадоў. Маладая. Але ж за гэты час вырастае хлопец годны ў войска, дзяўчына—да замужжа. У такім ракурсе храм і не малады.




Спытаў у бабулек, як праехаць у Вішню, а яны адправілі прама ў Дварцы. Не бачыў я там ніводнага дварцы, а пабачыў бедную вёсачку. Качу на Вішню, а затым у Стойлы. Перад самымі Стойламі пабачыў статак кабаноў… І адкуль у мяне сілы ўзяліся?
Стойлы




Маршрут гэтага дня і ладкаваўся дзеля адзінага жыхара гэтай вёскі—Мікалая Васільевіча Тарасюка. Ён з 1932 года нараджэння. Мікалая Васільевіча застаў за працай. Майстар выразаў брэсцкіх лекараў, якія яму зрабілі аперацыю на руку (дэманструе швы на руцэ). Мікалай Васільевіч кажа, што ўчора хацеў пакончыць з жыццём, бо пахаваў другую жонку ( сябра, калі паміраў, сказаў: “Даглядай яе!”. Выйшла ўсё наадварот. У яе сын алкаголік. Даймаў маці. Яна глядзела яго (сына), а ён здзекаваўся. Прыходзіла і сюды, хавалася тут. Вось такое жыццё. А навошта мне жыць цяпер аднаму? А сваю першую жонку пахаваў 9 гадоў таму). Вось у такім стане я і сустрэў майстра.
Мікалай Васільевіч апрануў свой парадны піджак і павёў мяне ў свій музей. Кожная работа—гэта фрагмент чалавечага жыцця. У сваёй галерэі ён неяк павесялеў. Ну і цікава расказваў пра сваіх герояў.
















Я з майстрам і аўтаспуск

Аставіў памятны запіс у кнізе наведвальнікаў. Развітаўся з майстрам, паехаў. Еду і нейкае дрэннае адчуванне, але яно было ўвесь час пакуль быў у Мікалая Васільевіча.
Еду на вёску Двары. У вёсцы дрэнны асфальт. Перакус. Самы цяжкі фізічна кавалак быў да Шэрашава. Сілы пакінулі мяне.






Еду на Пружаны. Пачынае накрапваць дождж. Апрануў дажджавік і думаю, куды ж паехаць перш-наперш у Пружанах, але надвор’е распарадзілася па-свойму. Пераехаў рэчку


У час непагоды спрабаваў сфатаграфаваць царкву (1811)


І тут я толькі бачу, што прама на мяне коціцца вялічэзная чорная хмара. Некалькі кіламетраў да Пружан. Лячу. Грыміць усё мацней, маланкі разразаюць неба прама нада мною. І тут пачалося нешта жудаснае… Лівень…Маланкі…Ламаюцца тоўстыя дрэвы, а мне да аўтобуснага прыпынка зусім нічога. Такое ўражанне, што маланка трапіла ў ручку веласіпеда. На ручцы з'явілася трэшчэна. Я нічога не адчуў. На прыпынку перачакаў непагоду. На Пружаны ехаць не хочацца ды і часу няма. Еду на Аранчыцы. Нават у Слабудку не заехаў. У Аранчыцах сфатаграфаваў вакзал.



Электрычка... Івацэвічы... Я ў стрыечнага брата...Душ... Хараство...

За дзень праехаў 117 км.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
kziz



Зарегистрирован: 01.07.2011
Сообщения: 406
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 13 Jul 2014, Sun, 16:40    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Страшно представить, каково Николаю Васильевичу одному в деревне, ещё и после смерти жены..
Работы у него замечательные, хотелось бы больше о его творчестве узнать.
А как Вы узнали о его существовании?
С удовольствием бы познакомилась с этим человеком.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Sania



Зарегистрирован: 25.09.2010
Сообщения: 293
Откуда: Брест

СообщениеДобавлено: 13 Jul 2014, Sun, 20:00    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Вельмі цікавую вандроўку зрабіў Анатоль! Дзякуй вялікае, прачытаў ажно праз сябе прапусціў...
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Алекс Сталь



Зарегистрирован: 07.01.2010
Сообщения: 1496
Откуда: г.Минск

СообщениеДобавлено: 13 Jul 2014, Sun, 21:33    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Анатоль

Спасибо.Очень интересно.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
Анатоль



Зарегистрирован: 18.07.2011
Сообщения: 53

СообщениеДобавлено: 16 Jul 2014, Wed, 12:16    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Усім дзякуй. Пра М. В. Тарасюка я чуў даўно, пра яго разказваў яшчэ ў 90-я мой універсітэцкі выкладчык Г. М. Праневіч. Бачыў перадачу па тэлебачанні. Я думаю, што і ў інтэрнэце шмат чаго будзе. Яшчэ некалькі фота


селянін назбіраў на сенажаці сена, а яго злавіў старшыня




Прыродаахова...А сані якія







скідаюць купалы з царквы







муж забіў жонку, бо ёсць любоўніца

Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
GlobusBelarusi
Site Admin


Зарегистрирован: 06.10.2008
Сообщения: 11181
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 16 Jul 2014, Wed, 18:03    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Цікава, дзякуй.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
Анатоль



Зарегистрирован: 18.07.2011
Сообщения: 53

СообщениеДобавлено: 17 Jul 2014, Thu, 20:21    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Дзень 3
Івацэвічы –Косава –Ружаны –Лыскава
Увесь дзень дождж. Прасядзеў на кватэры да 13.00, а далей вырашыў ехаць. Неба ўсё зацянута, няма ніякага прасвету –што ж сядзець? Сумна. Была спакуса на цягнік –і дамоў. На маршрут лёг у 13.30. пад дажджом вырашыў у Івацэвічах не катацца, а адразу ехаць. Увесь час супраць дажджу і ветру цяжка. З горада вядзе веладарожка. Адчуваеш сябе так, як за мяжой. Хутка дарожка скончылася, выехаў на дарогу. Трафік невялікі, але з-за шораха дажджавіка, напрагае. Невялічкі градыент, але ж ён супраць мяне. Спыніўся на аўтобусным прыпынку. Пішу. Плывуць хмары.Неба светла-шэрае, зацянутае. У Пружанскім раёне знікла бакавая разметка. Візуальна дарога стала вузейшай. Трафік пачынае даставаць. Заўважыў, што, як на зло,калі ідзе сустрэчная машына, то з папутнай ім трэба размінуцца супраць мяне, таму вымушаны з’язджаць на кашу абочыны. Хуткасць у такія моманты падае.
Косава.
На могілках агледзеў капліцу 1859 года


Дождж узмацніўся. Еду па вуліцы Леніна, агледзеў Троіцкі касцёл (1877)





У папярэднім драўляным быў хрышчаны Т. Касцюшка.
Далей агледзеў царкву Святога Антонія (1868)


Еду да галоўнага –палаца Пуслоўскіх. Ухты-пухты (гаворыць адзін з герояў мультсерыяла, які глядзць мой сын)! З правага боку возера, а крыху далей маёнтак Касцюшкаў, адбудаваны нанова зусім нядаўна ў 2004 годзе.




І я там быў


З-за вугла хаты бачны прыгажун-палац


Іду да палаца, любуюся вытанчанасцю правільных формаў. Думаецца, што зараз выскачыць леў, які аберагае дзённы сон гаспадароў. Бедныя яны (гаспадары) няма сёння “дня пакоя”, бо і сонца няма, не можа яно трапляць у вокны будынка. У такі даждлівы дзень ёсць людзі, якія прыехалі палюбавацца прыгажосцю палаца.


Аглядальнікамі аказаліся італьянцы з Вероны


Палац агароджаны плотам, таму італьянцы хадзілі каля агароджы, а я атрымаў вымову за тое, што пералез бліжэй да палаца. Надвор’е і людзі не дазволілі зрабіць больш-менш добрыя здымкі. Прайшоўшы па вялікай траве ўсцяж агароджы, мае красоўкі сталі хлюпаць. Еду на Ружаны.
Паміж вёскамі Альба і Ёдчыкі справа знаходзіцца драўляная царква Святога Юрыя.


На могілках каля царквы знаходзяцца захаванні






Крыху праехаў далей. Скончыўся дождж. Зняў дажджавік. Наперадзе чыстае неба. Няўжо! Якая радасць. Стала весялей.
Ружаны.
Калі ўязджаеш у пасёлак, то відна адрамантаваная брама палаца Сапегаў. Агледзеў руіны палаца.












Бачна новая цэгла
Сфатаграфаваў сябе






Сустрэўся з маладымі людзімі з Гомеля, расказаў ім крышку пра комплекс і род Сапегаў. Прарэкламіраваў ім палац Пуслоўскіх і сядібу Касцюшкаў. Яны толькі што з Косава, я ім параіў вярнуцца, але яны не захацелі. Адпачываюць, едуць у Гродна.
Цэнтр Ружан. Троіцкі касцел (1615-1617 гг.)


Петрапаўлаўская царква (1762-1778 гг.) і манастыр базіліян






Сінагога ці КААПТРАНС…


На выездзе з пасёлка зацікавіў дом і бюст


Качу на Лыскава. Першы кіламетр вялікая горка і гравійка. Далей дарога выпалажваецца. Дарога нармальная, хоць і гравійка. Сустрэў толькі адну машыну, якая ехала насустрач. Недзе пасля васьмі кіламетраў у мяне адкрылася другое дыханне, і мой байк разагнаўся да 20 км/г. Ззаду чысцюткае неба, а мне ж трэба ехаць прама на цёмна-шэрую хмару. У Магілёўцах пайшоў невялікі дожджык. З’явілася вясёлка, а пасля іх стала дзве адначасова.




Пад невялікім дажджом працягваю шлях. Час падпірае. Калі ўязджаеш у Лыскава, з левага боку відны разваліны сінагогі, а крыху далей віднеецца царква Раства Багародзіцы (1933)


Кірую да манастыра месіянераў(1751) (зараз там урачэбная амбулаторыя) і да Троіцкага касцёла(1763-1785)










Ну і канешне ж я і касцёл


Праехаў праз рэчку Шчыбу


Мінаваў вёску Груск. Лагер разбіў у Верашчаках. За дзень (лепш сказаць, што поўдня) прайшоў 78 км.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В59



Зарегистрирован: 20.05.2014
Сообщения: 1168

СообщениеДобавлено: 17 Jul 2014, Thu, 21:49    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Таварыш Грэцкі з Альбы, не дачакаўшыся Чырвонай арміі, пабег ваяваць з "польскімі захопнікамі" ўжо 16 верасьня. Вынік заканамерны.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
GlobusBelarusi
Site Admin


Зарегистрирован: 06.10.2008
Сообщения: 11181
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 17 Jul 2014, Thu, 22:28    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

В59 писал(а):
Таварыш Грэцкі з Альбы, не дачакаўшыся Чырвонай арміі, пабег ваяваць з "польскімі захопнікамі" ўжо 16 верасьня. Вынік заканамерны.

:)

Нічога не нагадвае?
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
Zmicier



Зарегистрирован: 19.10.2008
Сообщения: 2475
Откуда: Менск

СообщениеДобавлено: 18 Jul 2014, Fri, 22:10    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Цудоўна! А як Скокі зрабілі!
Берасце ўвогуле нармалёвы еўрапейскі горад.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В59



Зарегистрирован: 20.05.2014
Сообщения: 1168

СообщениеДобавлено: 18 Jul 2014, Fri, 23:18    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

GlobusBelarusi писал(а):
В59 писал(а):
Таварыш Грэцкі з Альбы, не дачакаўшыся Чырвонай арміі, пабег ваяваць з "польскімі захопнікамі" ўжо 16 верасьня. Вынік заканамерны.

:)

Нічога не нагадвае?

Першае, што ўзгадалася - помнік памежнікам у Цімкавічах.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Путешествия по Беларуси -> Фотоотчеты о путешествиях Часовой пояс: GMT + 3
На страницу 1, 2, 3  След.
Страница 1 из 3

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
Вы не можете вкладывать файлы
Вы можете скачивать файлы