Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
Анатоль
Зарегистрирован: 18.07.2011 Сообщения: 53
|
Добавлено: 12 May 2014, Mon, 0:40 Заголовок сообщения: Чорна-белыя азёры Лунінеччыны |
|
|
Чорна-белыя азёры Лунінеччыны
Маршрут: Лунінец –Вулька-1- Палескі – Лунін – Белае Возера – Бастынь – Чорнае Возера – Дзятлавічы – Лунінец.
З Лунінца стартаваў у 11 гадзін. Горад праляцеў, бо нідзе не спыняўся. Хутка закруціў у Вульку-1. У вёсцы шмат буслянак, і ў кожным гняздзе бусліха ўжо наседжвае яйкі. У адным з гнёздаў падгледзеў, як верабейчыкі зрабілі сабе хатку знізу буславага жытла. Атрымаўся такі незвычайны шматпавярховы дом.
Бусліхі не любяць пазіраваць, але адна такі высунула галаву да аб’ектыва.
У вёсцы шмат квітнеючых каштанаў.
Няспешна пераязджаю з адной вёскі ў другую. Па дарозе з правага боку ў Палескім знаходзіцца балотная станцыя
У цэнтры пасёлка знаходзіцца бюст Леніна,
а таксама Палеская вопытная станцыя. Несцярчук сцвярджае, што на месцы станцыі быў маёнтак Друцкіх-Любецкіх
Пошта і Беларусбанк знаходзяцца ў “канструктывісцкім” будынку
Кручу да лазні. На “Глобусе” напісана, што будынак аддалі пад патрэбы пратэстантам. Але ж не. Шкада. Будынак пустуе і развальваецца. Яму ўжо другая сотня гадоў ідзе дакладна. Несцярчук піша, што ён з 1905года, а шыльда гаворыць, што з 1880…
Фота былой лазні
Мясцовыя бабулькі расказалі, што будынак хацелі ўзяць “баптысты”, але ж ім не далі. Нейкая “кручаная” асоба пажадала адкрыць бар. Таксама не дазволілі, бо побач школа і дзіцячы садок. Таму, маўляў, пустуе будыніна. “Сэрца разрываецца, --кажуць бабулькі.—А чаму ж не даць людзям? Ну хоць бы і “баптыстам”, яны яго глядзелі б”. Нельга не пагадзіцца з жанчынамі.
Асадак ад пабачанай абыякавасці астаўся.
Вёска Лунін узгадваецца ў летапісах з 1432 года, пра што сведчыць мемарыяльная дошка
У вёсцы прыгожая царква Барыса і Глеба 1824 года. Чаму праваслаўныя храмы на Палессі пафарбаваны ў блакітны колер? На думку прыходзіць адзін адказ—багата блакітнай фарбы.
На тэрыторыі царквы захаваны лётчыкі-назіральнікі Першай сусветнай вайны.
Пераехаў трасу М-10, еду да Белага Возера. Стаіць пах квітнеючага рапсу, а поле напоўнена жаўцізною.
Спачатку цудоўны асфальт, таму хуткасць ніжэй за 30 км/г не апускаецца. Праз 4,5 км. Асалода заканчваецца і пачынаецца гравійка, але з буйным гравіем.
Белае Возера
Перайманне Svama
Нешматлікія кампаніі “адпачываюць”: гучыць музыка, п’яныя крыкі, весела ім… А можа так і трэба адпачываць? Аб’ехаў возера, перакусіў каля піянерлагера, пахадзі па вадзе. Пачало пагукоўваць, г.зн. грымець.
Кірую на Бастынь. Пачаўся дождж. Прыгожую дарогу праляцеў на адным дыханні.
Раней для мяне Бастынь асацыіравалася з Бушылам, які хаваўся ў лесе ад прызыву на фронт і толькі ў 80-я выйшаў у “людзі”.
У вёсцы дождж скончыўся. Злевага боку паказаўся пратэстанскі храм
Крыху далей, з правага боку – праваслаўны храм
А лес вывозяць, гэта не першы лесавоз, якога я сустрэў
Як там у М. Танка:
На захад ідуць цягнікі –
Лён,
Жыта,
Сасна і бяроза…
Гляджу і гляджу з-пад рукі,
Як наша юнацтва вывозяць.
Пераехаўшы праз чыгунку ўбачыў помнік ахвярам ВАв
Затым на мясцовых могілках агледзеў склеп-пахаванне Ф. Дваракоўскай
Зноў пачаўся дождж. Ён суправаджаў мяне то мацнейшы, то слабейшы, але да канца падарожжа. Да Чорнага Возера круціў не спыняючыся. А па баках растуць волаты-дубы у некалькі чалавечых абхопаў. Паветра вельмі чыстае, вымытае. Стаіць водар веснавых кветак і разнатраўя. Але стала холадна.
Чорнае Возера
Замачыў ногі, стала зусім не камфортна.
Еду на Дзятлавічы. Зазначыў на прыпынку, што быў тут і хацеў ужо рухаць на Лунінец, але цікавасць перамагла. Паехаў у вёску.
Дзіцячы домік
У вёсцы пабудаваны нядаўна Спаса-Праабражэнская царква. Яна ўражвае сваімі памерамі.
Царква размешчана на высокім беразе Цны
Усё, што хацеў агледзеў, то можна смела круціць у Лунінец. Сеў на цягнік і праз гадзіну быў дома.
Праехаў 84 кіламетры. (10 мая 2014г.) |
|
Вернуться к началу |
|
 |
GlobusBelarusi Site Admin
Зарегистрирован: 06.10.2008 Сообщения: 11533 Откуда: Минск
|
Добавлено: 12 May 2014, Mon, 16:34 Заголовок сообщения: |
|
|
Цитата: | На тэрыторыі царквы захаваны лётчыкі-назіральнікі Першай сусветнай вайны. |
Дадаў на http://globustut.by/lunin/ , дзякуй.
Як падпісаць аўтара гэтых здымкаў? |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12948
|
Добавлено: 12 May 2014, Mon, 18:16 Заголовок сообщения: |
|
|
Пакуль што Лунінецкі раён хіт сезона на Глобусе - чацвёртая справаздача за апошнія колькі тыдняў)))
Дзякуй вялікі!!! Адкрыў для сябе яшчэ некалькі цікавых месцаў на адной з трох маіх малых радзімаў. Па магчымасці пры наступным наведванні "клубнічнага парадызу" пастараюся ў іх завітаць.
Уяўляю вочы tam_erm пры праглядзе здымкаў з Палесскага))) |
|
Вернуться к началу |
|
 |
tam_erm
Зарегистрирован: 07.12.2012 Сообщения: 814 Откуда: Гомель
|
Добавлено: 12 May 2014, Mon, 18:47 Заголовок сообщения: |
|
|
Валацуга писал(а): | Уяўляю вочы tam_erm пры праглядзе здымкаў з Палесскага))) |
Грэх смяяцца над убогімі:) Вочы былі нібыта яйкі, не буду хлусіць. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12948
|
Добавлено: 12 May 2014, Mon, 20:25 Заголовок сообщения: |
|
|
tam_erm писал(а): | Вочы былі нібыта яйкі, не буду хлусіць. |
Гэта нам палесскі блакіт вочы засляпіў... |
|
Вернуться к началу |
|
 |
tam_erm
Зарегистрирован: 07.12.2012 Сообщения: 814 Откуда: Гомель
|
Добавлено: 12 May 2014, Mon, 20:37 Заголовок сообщения: |
|
|
Валацуга писал(а): | tam_erm писал(а): | Вочы былі нібыта яйкі, не буду хлусіць. |
Гэта нам палесскі блакіт вочы засляпіў... |
У "Зборы помнікаў" гэты бюст быў на другім пастаменце (рву валасы на галаве).
Анатоль, Вы вельмі ўважлівы! |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12948
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12948
|
Добавлено: 12 May 2014, Mon, 21:20 Заголовок сообщения: |
|
|
tam_erm писал(а): | Валацуга писал(а): | tam_erm писал(а): | Вочы былі нібыта яйкі, не буду хлусіць. |
Гэта нам палесскі блакіт вочы засляпіў... |
У "Зборы помнікаў" гэты бюст быў на другім пастаменце (рву валасы на галаве).
|
Я так разумею, што наступная вандроўка будзе ўсё ж такі на Брэстчыну? ;) |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Анатоль
Зарегистрирован: 18.07.2011 Сообщения: 53
|
Добавлено: 01 Jun 2014, Sun, 23:44 Заголовок сообщения: |
|
|
Прабачце за доўгае маўчанне. Канец навучальнага года--багата работы. Валацуга, так Лахвінскай бальніцы ўжо няма, яна згарэла. Рэшткі разабралі. Цяпер у цэнтры вёскі пустыр. У будыніне на фота №2 і №3 размяшчалася "сельпо" |
|
Вернуться к началу |
|
 |
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы можете скачивать файлы
|
|