Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
Александр Dehty
Зарегистрирован: 22.04.2014 Сообщения: 1021 Откуда: Вiлейка
|
Добавлено: 18 Nov 2014, Tue, 1:40 Заголовок сообщения: Лазавец (Маладзечненскі раён). Капліца? |
|
|
Па праўдзе кажучы, празнаў пра капліцу тут . Цікава стала ўбачыць адначасова уніяцкі, праваслаўны й каталіцкі крыжы ў адным месцы. Тым больш, што ад Вілейкі гэта прыкладна 14 км, а ад Маладзечна дык і зусім 4 км. Кожны раз "ляціш" па трасе (Маладзечна-Мядзел) у чарадзе машын і... праносішся далей. Сёння крыху выглянула сонца, вырашыў што можна фатаграфаваць, хто ведае якое надвор'е там наперадзе.
Зварот з трасы і праз 600 метраў - вялізарная плошча гарадскіх могілак і адразу на ў'ездзе, сапраўды немалая капліца:
Спачатку думаў убачыць шыльдачку "Ахоўваецца дзяржавай" і там высветліць дату пабудовы. Але ні спераду, ні з якога-небудзь боку такой не адзначылася. Архітэктурны стыль на сучасны "не вельмі" падобны. Насцярагла белая (шэрая?) цэгла на правай сцяне, але перавёўшы позірк дагары, бачна, што не ўсё так проста.
Стан драўляных дэталяў і бляшанага купалу таксама "збівае з панталыку".
Абыйшоў я капліцу вакол і досыць згубіўся ў вызначэнні ўзросту. Вельмі ўжо хацелася верыць, што перад вачыма твор старых майстроў, згублены ў гушчары лесу, ў баку ад дарог і людзей.
Дома стаў дамагацца ў Гугла й старых польскіх, генштабаўскіх карт пра гэта месца, але... . Сустрэлася толькі адна зноска, але й тут пра каліцу - лічы нічога.
Вось такі аб'ект.
http://orda.of.by/.map/?54.370031,26.87014&m=gm/15,visicom/11,e/14,wig/14&poi=gb/h+gbgoals
Мо хто з маладзечанцаў дадасць інфармацыі?
 |
|
Вернуться к началу |
|
 |
GlobusBelarusi Site Admin
Зарегистрирован: 06.10.2008 Сообщения: 11532 Откуда: Минск
|
Добавлено: 18 Nov 2014, Tue, 21:44 Заголовок сообщения: |
|
|
Па ўсіх прыкметах - капліца новая. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Александр Dehty
Зарегистрирован: 22.04.2014 Сообщения: 1021 Откуда: Вiлейка
|
Добавлено: 18 Nov 2014, Tue, 23:25 Заголовок сообщения: |
|
|
Я аднаго не разумею: каб так нідзе не было аніякай інфармацыі Такі будынак - не іголка ў стозе, каб быць не заўважаным. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы можете скачивать файлы
|
|