Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» Форум сайта «Глобус Беларуси»
Основной проект — “Глобус Беларуси"
 
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 

Чорна-белыя азёры Лунінеччыны

 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Путешествия по Беларуси -> Фотоотчеты о путешествиях
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
Анатоль



Зарегистрирован: 18.07.2011
Сообщения: 53

СообщениеДобавлено: 12 May 2014, Mon, 0:40    Заголовок сообщения: Чорна-белыя азёры Лунінеччыны Ответить с цитатой

Чорна-белыя азёры Лунінеччыны
Маршрут: Лунінец –Вулька-1- Палескі – Лунін – Белае Возера – Бастынь – Чорнае Возера – Дзятлавічы – Лунінец.
З Лунінца стартаваў у 11 гадзін. Горад праляцеў, бо нідзе не спыняўся. Хутка закруціў у Вульку-1. У вёсцы шмат буслянак, і ў кожным гняздзе бусліха ўжо наседжвае яйкі. У адным з гнёздаў падгледзеў, як верабейчыкі зрабілі сабе хатку знізу буславага жытла. Атрымаўся такі незвычайны шматпавярховы дом.
Бусліхі не любяць пазіраваць, але адна такі высунула галаву да аб’ектыва.


У вёсцы шмат квітнеючых каштанаў.



Няспешна пераязджаю з адной вёскі ў другую. Па дарозе з правага боку ў Палескім знаходзіцца балотная станцыя


У цэнтры пасёлка знаходзіцца бюст Леніна,


а таксама Палеская вопытная станцыя. Несцярчук сцвярджае, што на месцы станцыі быў маёнтак Друцкіх-Любецкіх



Пошта і Беларусбанк знаходзяцца ў “канструктывісцкім” будынку

Кручу да лазні. На “Глобусе” напісана, што будынак аддалі пад патрэбы пратэстантам. Але ж не. Шкада. Будынак пустуе і развальваецца. Яму ўжо другая сотня гадоў ідзе дакладна. Несцярчук піша, што ён з 1905года, а шыльда гаворыць, што з 1880…



Фота былой лазні

















Мясцовыя бабулькі расказалі, што будынак хацелі ўзяць “баптысты”, але ж ім не далі. Нейкая “кручаная” асоба пажадала адкрыць бар. Таксама не дазволілі, бо побач школа і дзіцячы садок. Таму, маўляў, пустуе будыніна. “Сэрца разрываецца, --кажуць бабулькі.—А чаму ж не даць людзям? Ну хоць бы і “баптыстам”, яны яго глядзелі б”. Нельга не пагадзіцца з жанчынамі.
Асадак ад пабачанай абыякавасці астаўся.
Вёска Лунін узгадваецца ў летапісах з 1432 года, пра што сведчыць мемарыяльная дошка


У вёсцы прыгожая царква Барыса і Глеба 1824 года. Чаму праваслаўныя храмы на Палессі пафарбаваны ў блакітны колер? На думку прыходзіць адзін адказ—багата блакітнай фарбы.




На тэрыторыі царквы захаваны лётчыкі-назіральнікі Першай сусветнай вайны.



Пераехаў трасу М-10, еду да Белага Возера. Стаіць пах квітнеючага рапсу, а поле напоўнена жаўцізною.




Спачатку цудоўны асфальт, таму хуткасць ніжэй за 30 км/г не апускаецца. Праз 4,5 км. Асалода заканчваецца і пачынаецца гравійка, але з буйным гравіем.
Белае Возера






Перайманне Svama


Нешматлікія кампаніі “адпачываюць”: гучыць музыка, п’яныя крыкі, весела ім… А можа так і трэба адпачываць? Аб’ехаў возера, перакусіў каля піянерлагера, пахадзі па вадзе. Пачало пагукоўваць, г.зн. грымець.
Кірую на Бастынь. Пачаўся дождж. Прыгожую дарогу праляцеў на адным дыханні.






Раней для мяне Бастынь асацыіравалася з Бушылам, які хаваўся ў лесе ад прызыву на фронт і толькі ў 80-я выйшаў у “людзі”.
У вёсцы дождж скончыўся. Злевага боку паказаўся пратэстанскі храм


Крыху далей, з правага боку – праваслаўны храм












А лес вывозяць, гэта не першы лесавоз, якога я сустрэў


Як там у М. Танка:
На захад ідуць цягнікі –
Лён,
Жыта,
Сасна і бяроза…

Гляджу і гляджу з-пад рукі,
Як наша юнацтва вывозяць.
Пераехаўшы праз чыгунку ўбачыў помнік ахвярам ВАв




Затым на мясцовых могілках агледзеў склеп-пахаванне Ф. Дваракоўскай








Зноў пачаўся дождж. Ён суправаджаў мяне то мацнейшы, то слабейшы, але да канца падарожжа. Да Чорнага Возера круціў не спыняючыся. А па баках растуць волаты-дубы у некалькі чалавечых абхопаў. Паветра вельмі чыстае, вымытае. Стаіць водар веснавых кветак і разнатраўя. Але стала холадна.
Чорнае Возера






Замачыў ногі, стала зусім не камфортна.
Еду на Дзятлавічы. Зазначыў на прыпынку, што быў тут і хацеў ужо рухаць на Лунінец, але цікавасць перамагла. Паехаў у вёску.




Дзіцячы домік
У вёсцы пабудаваны нядаўна Спаса-Праабражэнская царква. Яна ўражвае сваімі памерамі.






Царква размешчана на высокім беразе Цны


Усё, што хацеў агледзеў, то можна смела круціць у Лунінец. Сеў на цягнік і праз гадзіну быў дома.
Праехаў 84 кіламетры. (10 мая 2014г.)
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
GlobusBelarusi
Site Admin


Зарегистрирован: 06.10.2008
Сообщения: 11533
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 12 May 2014, Mon, 16:34    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Цитата:
На тэрыторыі царквы захаваны лётчыкі-назіральнікі Першай сусветнай вайны.

Дадаў на http://globustut.by/lunin/ , дзякуй.
Як падпісаць аўтара гэтых здымкаў?
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12948

СообщениеДобавлено: 12 May 2014, Mon, 18:16    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Пакуль што Лунінецкі раён хіт сезона на Глобусе - чацвёртая справаздача за апошнія колькі тыдняў)))

Дзякуй вялікі!!! Адкрыў для сябе яшчэ некалькі цікавых месцаў на адной з трох маіх малых радзімаў. Па магчымасці пры наступным наведванні "клубнічнага парадызу" пастараюся ў іх завітаць.

Уяўляю вочы tam_erm пры праглядзе здымкаў з Палесскага)))
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
tam_erm



Зарегистрирован: 07.12.2012
Сообщения: 814
Откуда: Гомель

СообщениеДобавлено: 12 May 2014, Mon, 18:47    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Валацуга писал(а):
Уяўляю вочы tam_erm пры праглядзе здымкаў з Палесскага)))

Грэх смяяцца над убогімі:) Вочы былі нібыта яйкі, не буду хлусіць.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12948

СообщениеДобавлено: 12 May 2014, Mon, 20:25    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

tam_erm писал(а):
Вочы былі нібыта яйкі, не буду хлусіць.


Гэта нам палесскі блакіт вочы засляпіў...
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
tam_erm



Зарегистрирован: 07.12.2012
Сообщения: 814
Откуда: Гомель

СообщениеДобавлено: 12 May 2014, Mon, 20:37    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Валацуга писал(а):
tam_erm писал(а):
Вочы былі нібыта яйкі, не буду хлусіць.

Гэта нам палесскі блакіт вочы засляпіў...

У "Зборы помнікаў" гэты бюст быў на другім пастаменце (рву валасы на галаве).
Анатоль, Вы вельмі ўважлівы!
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12948

СообщениеДобавлено: 12 May 2014, Mon, 20:54    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Дарэчы, Анатоль, як я зразумеў з папярэдніх Вашых справаздач - гэтых будынкаў лякарні ў Лахве http://globustut.by/lahva/zastr_gallery.htm больш не існуе?
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12948

СообщениеДобавлено: 12 May 2014, Mon, 21:20    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

tam_erm писал(а):
Валацуга писал(а):
tam_erm писал(а):
Вочы былі нібыта яйкі, не буду хлусіць.

Гэта нам палесскі блакіт вочы засляпіў...

У "Зборы помнікаў" гэты бюст быў на другім пастаменце (рву валасы на галаве).


Я так разумею, што наступная вандроўка будзе ўсё ж такі на Брэстчыну? ;)
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Анатоль



Зарегистрирован: 18.07.2011
Сообщения: 53

СообщениеДобавлено: 01 Jun 2014, Sun, 23:44    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Прабачце за доўгае маўчанне. Канец навучальнага года--багата работы. Валацуга, так Лахвінскай бальніцы ўжо няма, яна згарэла. Рэшткі разабралі. Цяпер у цэнтры вёскі пустыр. У будыніне на фота №2 і №3 размяшчалася "сельпо"
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Путешествия по Беларуси -> Фотоотчеты о путешествиях Часовой пояс: GMT + 3
Страница 1 из 1

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
Вы не можете вкладывать файлы
Вы можете скачивать файлы