Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» Форум сайта «Глобус Беларуси»
Основной проект — “Глобус Беларуси"
 
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 

Київ

 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Путешествия за границей
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
alexBel



Зарегистрирован: 01.02.2011
Сообщения: 800
Откуда: Могилев

СообщениеДобавлено: 04 Jan 2014, Sat, 0:52    Заголовок сообщения: Київ Ответить с цитатой

Уступленне. Хаця я зусім нядаўна вярнуўся з Масквы і хутка сяду за фотасправаздачу аб ёй, да паездкі я чамусьці захацеў напісаць справаздачу пра сваю вандроўку ў Кіеў у 2011 г. і таму вырашыў ужо адразу скончыць яе а пасля распачаць "Маскву" (раней я гэтага не зрабіў па прычыне не зусім паспяховых, на мой погляд, фотаздымкаў)

Наогул першапачаткова ў плянах было прабыць у Украінскай сталіцы 2 дні, але ў сувязі са стомленасцю, малой колькасцю фінансаў і проста нежаданнем ночыць незразумела дзе, час знаходжання быў скарочаны да 10 гадзін. На той момант фатограф з мяне быў амаль ніякі, усе фатаграфавалася мыльніцай ў аўта рэжыме, але рэдагавалася зараз.

Пасля здачы багажу ў камеру захоўвання мы ірванулі ў метро і прыкацілі да станцыі "Залатая брама".

Залатая брама - умацаваны парадны ўезд у Кіеў, пабудаваны ў 1037 г. Назву яна атрымала ад аднайменнай брамы Канстантынопаля (у той час Кіеўская русь ва ўсім імкнулася быць падобнай да Бізантыйскай імперыі), вянчала яе царква з крыжам над купалам, каб кожны, хто пад'язджаў да горада, бачыў - горад хрысціянскі. Да сяр. ХХ ст. захаваліся толькі руіны сцен вышынёй да 9,5 м. і ў 1980-х, у гонар святкавання 1500-годдзя Кіева, была рэканструявана па старых малюнках.



Потым пайшлі да першага на землях Кіеўскай Русі Сафійскага сабору.

Імкненне Кіева быць падобным на Канстантынопаль выявілася і ў будаўніцтве гэтага храма (быў закладзены прыкладна ў адзін час з «Залатой брамай»), ён часта зазнаваў спусташэння, а ў XVII-XVIII ст. быў перабудаваны ў стылі ўкраінскага барока.



У тыя старажытныя часы Кіеў імкнуўся быць падобным на Канстантынопаль, а Полацк і Ноўгарад ні ў чым не саступаць Кіеву, менавіта гэтым тлумачыцца будаўніцтва ўслед за Кіевам у гэтых гарадах Сафійскіх сабораў, вось такі вось сярэднявечны плагіят.

Наогул, асабіста мне, складана было ўспрымаць ўкраінскія саборы. Я звык пачынаць агляд храмаў з параднага фасада, але і ў Сафійскім, і ў Міхайлаўскім, галоўныя фасады губляюцца з выгляду і не адразу бачныя.



У плане храмы за кошт закрытых галерэй больш выцягнутыя ў шырыню, чым у восі "уваход-апсіда» (ніколі не бачыў падобнага ў храмавай архітэктуры Беларусі), сцены падпіраюцца мноствам кантрфорсаў з усіх бакоў, прычым ўсходняя сцяна мае пяць(!!!) апсід , а колькасць купалоў, якія ўпрыгожваюць храм, не адразу даецца падліку (у прыватнасці ў сапраўдны момант у Кіеўскай Сафіі іх 19!!!).



У невялiкiм замяшанні і пад лёгкай эйфарыяй ад убачанага, выйшлі на Сафійскую плошчу. Перад уваходам на тэрыторыю Сафійскага сабора ўсталяваны помнік Багдану Хмяльніцкаму (на заднім плане Міхайлаўскі сабор)



Забудова плошчы



Міхайлаўскі сабор быў узведзены ў пач. XII ст. і называўся «Златаверхім» (лічыцца, што гэта першы храм на тэрыторыі Русі з пазалочанымі купаламі). Неаднаразова перабудоўваўся, апошні раз у пач. XVIII ст. Быў цалкам разбураны ў 1930-х і адноўлены ў 1999 па стане «да разбурэння».



Потым мы накіраваліся да аднаго з месцаў, якое я вельмі жадаў наведаць у Кіеве - Андрэеўскі спуск. "Какой же это Андреевский спуск?! Это Андреевский подъем!" (м/ф О чем говорят мужчины)

Пачынаецца ён ад Андрэеўскай царквы, якая была пабудавана па загадзе імператрыцы Лізаветы Пятроўны ў сяр. XVIII ст. паводле праекта Барталамеа Растрэлі.



Забудова



Увогуле тады Украіна рыхтавалася да прыняцця чэмпіянату Еўропы па футболе 2012 г. і Кіеў быў падобны на вялікую будаўнічую пляцоўку ...



Адна з выбітнасцяў «спуску» - "Замак Рычарда" (гэта паэтызаваная назва дома, помніка архітэктуры XIX стагоддзя, збудаванага ў стылі брытанскай готыкі)



Менавіта на Андрэеўскім спуску знаходзіцца дом, у якім Міхаіл Булгакаў пісаў "Белую гвардию". «Дом Турбіных» - так яго клічуць за гэты факт. Булгакавы тут пражылі з 1906 па 1919.



Па "спуску" мы спусціліся на "Падол" - гэта адзін з гістарычных раёнаў, названы так з-за таго, што размешчаны ля падножжа пагоркаў, на якіх стаіць Кіеў.

Царква Покрыва найсвяцейшай Багародзіцы на падоле (кан. XVIII ст.)



Дняпро



Гэта фота не адлюстроўвае сапраўдных памераў гэтай ракі... Дняпро ў Кіеве ўражвае... Толькі тут я зразумеў, чаму Дняпро лічыцца толькі "Украінскай" ракой, а не «і Беларускай» або «і Расійскай». Раю паслухаць: Океан Ельзи "Небо над Днепром"

Ад набярэжнай зваротна наверх мы вярнуліся на фунікулёры



... і адправіліся ў Марыінскі парк. «Мост закаханых»



Апошняй славутасцю, якую мы збіраліся агледзець, быў Марыінскі палац ...

... Палац быў закладзены імператрыцай Лізаветай Пятроўнай ў сяр. XVIII ст. па праекце яе закаханага архітэктара Б. Растрэлі. У пач. XIX ст. будынак згарэў, быў рэканструяваны па загадзе Аляксандра II , пасля палац перайменаваны ў гонар імператрыцы Марыі Аляксандраўны. Цяпер гэта цырыманіяльная рэзідэнцыя прэзідэнта Украіны.

... Але ён цалкам быў агароджаны плотам і хоць неяк трапіць ўнутр было немагчыма. Знайшоўшы ўваход на пляцоўку, выцягнуўшы рукі праз рашэцістыя дзверы, удалося атрымаць толькі вось такі здымак:



Вядома, ёсць месцы, якія мы хацелі агледзець, але не ўбачылі. На Майдане Незалежности праходзілі акцыі пратэсту супраць затрымання былога прэм'ер міністра (вырашылі не знаходзіцца побач з пратэстуючымі), а для Кіева-Пячэрскай лаўры, пагадзіцеся, 2 гадзіны - занадта мала. Таму будзе нагода вярнуцца ў гэты горад!
http://ales-matsesha.livejournal.com/3022.html
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Путешествия за границей Часовой пояс: GMT + 3
Страница 1 из 1

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
Вы не можете вкладывать файлы
Вы можете скачивать файлы