Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
В. Сцяпанаў
Зарегистрирован: 14.12.2012 Сообщения: 1378
|
Добавлено: 28 Jan 2014, Tue, 15:10 Заголовок сообщения: Віртуальная выстава Міколы Купавы: больш за тысячу наведванняў |
|
|
Віртуальная выстава «Сьвятло Бацькаўшчыны» з’явілася ў інтэрнэце ў красавіку мінулага году. З таго часу яе наведалі больш за тысячу разоў.
Ураджэнец Оршы, вядомы беларускі мастак Мікола Купава выставіў на продаж некалькі дзесяткаў сваіх твораў, каб 65% грашовых сродкаў пералічыць на рэстаўрацыю і аднаўленне комплексу Базылянскага кляштара – колішняга жылога будынка, які ўжо каторы год стаіць без даху, і зншчанай ў 1950-я гады сьвятыні – царквы Апекі Маці Божай (віленскае барока, сярэдзіна XVIII ст.).
Некалькі карцін з віртуальнай выставы за мінулыя месяца ўжо былі набытыя аматарамі мастацтва.Грошы ад продажу гэтых карцін мастак ужо пералічыў на адмысловы рахунак. Акварэль "Стары замак Альшанскі" будзе набытая супольна ўсімі жыхарамі горада. Скрынка для збору грашовых ахвяраванняў знаходзіцца ў музэі Уладзіміра Караткевіча.
http://orshatut.by/2014/01/virtualnuyu-vyistavu-mikolyi-kupavyi-navedali-bolsh-za-tyisyachu-chalavek/ |
|
Вернуться к началу |
|
 |
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы можете скачивать файлы
|
|