Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
В. Сцяпанаў
Зарегистрирован: 14.12.2012 Сообщения: 1378
|
Добавлено: 01 Jan 2014, Wed, 9:37 Заголовок сообщения: Бізнэсовец ахвяруе грошы на занядбаны помнік |
|
|
Краязнаўца і прадпрымальнік Міхась Паўлаў вырашыў ахвяраваць на рэстаўрацыю будынка былога кляштара базыльянаў у Воршы.
Міхась Паўлаў быў адным з заснавальнікаў легендарнага клуба "Узгор'е": http://news.vitebsk.cc/2013/04/26/day-bog-kab-u-kozhnaga-w-zhyitstsi-byilo-takoe-uzgore-uspaminyi-syabraw-vitsebskaga-kluba-amataraw-dawninyi/.
Ён збіраецца рэалізоўваць сувэніры, адмыслова вырабленыя для ўдзелу ў дабрачыннай акцыі. Гэта так званыя керамічныя «плякеткі» з выявамі зруйнаванай царквы і былога кляштарнага будынку, які яшчэ можна захаваць. Прадаваць іх спадар Паўлаў мяркуе найперш у Воршы, спадзеючыся на падтрымку і разуменьне тамтэйшых жыхароў.
Эскіз для плакеткі рабіў Ігар Цішкін, таксама віцебскі краязнаўца і адзін з заснавальнікаў клуба "Узгор'е": http://www.slounik.org/153749.html
Ідэя ахвяраваць грошы на адбудову базыльянскага кляштара з'явілася ў віцебскіх ветэранаў краязнаўчага руху па прыкладзе мастака Міколы Купавы. Гэты знакаміты беларускі мастак, ураджэнец Оршы, абвясціў, што ахвяруе частку грошай ад продажу сваіх твораў, аб'яднаных у віртуальную выставу "Сьвятло Бацькаўшчыны": http://orshatut.by/2013/04/tvoryi-mikolyi-kupavyi/
 |
|
Вернуться к началу |
|
 |
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы можете скачивать файлы
|
|