Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» Форум сайта «Глобус Беларуси»
Основной проект — “Глобус Беларуси
 
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 

Па дарозе з Мінска ў Магілёў, або У закутках м4

 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Путешествия по Беларуси -> Фотоотчеты о путешествиях
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
alexBel



Зарегистрирован: 01.02.2011
Сообщения: 800
Откуда: Могилев

СообщениеДобавлено: 22 Nov 2013, Fri, 8:17    Заголовок сообщения: Па дарозе з Мінска ў Магілёў, або У закутках м4 Ответить с цитатой

На днях выпадкова закінула мяне ў Шабаны. Зваротны шлях быў на аўтамабілі і я вырашыў па дарозе заскочыць у некалькі цікавых мястэчак...



Смілавічы - невялікі гарадок, вядомы з XV стагоддзя. У сярэднявеччы насіў назву "Бакшты", бо калісьці належаў роду Бакштанскіх. У XVI-XVIII стагоддзях мястэчка пераходзіла з рук адных магнатаў да іншых і так працягвалася, пакуль гетман ВКЛ Міхаіл Казімір Агінскі, па нейкіх, толькі яму зразумелых чынніках, не перадаў Смілавічы і шэраг навакольных вёсак збяднеламу роду Манюшкаў.
Станіслаў Манюшка (дзед вядомага кампазітара) на радасці разгарнуў у Смілавічах будаўніцтва палаца і заклаў парк. Пазней сыны і ўнукі Станіслава дабудоўвалі сядзібу і змянялі планіроўку парку.
Будаўніцтва старога палаца ...



...адносяць да пач. XIX стагоддзя. Будынак узведзены ў стылі псеўдаготыкі. Трохпавярховая вежа з зубчатым заканчэннем надае пабудове рамантычны, я нават сказаў бы "сярэднявечны" характар​​. На жаль, да нашых дзён дайшлі толькі руіны "замка"... Тыльны фасад.



Новы палац у стылі неаготыкі быў закладзены бліжэй да канца XIX стагоддзя на адной восі са старым (пазней абодва былі злучаныя аб'ёмам, у якім месціўся зімовы сад).



У новым, таксама як і ў старым, парадны ўваход вытанчана аформлены - фланкіраваны гранёнымі вежамі з шатровымі заканчэннямі і шпілямі. Зараз, напэўна, гэта адзінае ўпрыгожванне, якое нагадвае аб стылі будынка. У савецкі час палац знявечылі, пашырыўшы вокны і уладкаваўшы аб'ём ля ўваходу.



Акрамя падвоенага палаца ў сядзібе захаваліся некалькі іншых будынкаў, напрыклад, вось гэтая афіцына:



Нядрэнна захаваўся парк, не гледзячы на ўвядзенне новых раслін, добра можна прасачыць некаторыя алеі:



На другім баку трасы, у 7-8 кіламетрах ад Смілавічаў, знаходзіцца невялікая вёсачка Малыя Ляды. У ёй выдатна захаваўся базыльянскі (праваслаўны з 1842 г.) манастыр Дабравешчання з аднайменнай царквой 1794 г. (лічыцца пазнейшай уніяцкай царквой, збудаванай на тэрыторыі Беларусі)



Цяпер - дзейсны праваслаўны мужчынскі манастыр. Калі я зайшоў на тэрыторыю, адразу выявіў вялікую колькасць забараняльных шыльдаў (без каментароў ...), таму фота толькі з-за агароджы. (вельмі ўжо я не люблю канфліктаваць з праваслаўным сьвятарствам)



Пабадзяўшыся навокал, накіраваўся ў Бярэзіно. У гэтым раённым цэнтры, сярод прыватнага сектара, згубіўся нягеглы на першы погляд сядзібны дом Патоцкіх. Будынак пабудаваны ў не вельмі мной ўлюбёным класіцыстычным стылі ў першай палове XIX стагоддзя.



Не ведаю чаму, але гэты дом мне спадабаўся. (можа я не адзначаю ўсіх прывабных бакоў класіцызму?)



У сядзібу таксама ўваходзіць комплекс бровара ў эклектычным стылі аднак, каб яго ўбачыць, неабходна загадзя дамаўляцца на прахадной. (прадпрыемства дзейнічае і па ўсёй бачнасці на ім асцерагаюцца крадзяжу прадукцыі...) Час быў позні, стомленасць ужо нагадвала аб сабе і я не стаў нават спрабаваць патрапіць туды.
Апошняй кропкай павінна была б стаць вёска Княжыцы, са змешчаным у ёй цудоўным касцёлам св. Антонія, (некалькі разоў яго ўжо аглядаў і вам раю заехаць, калі яшчэ не бачылі) але я з'ехаў з трасы ў Бялынічах і застаўся на начлег у родным доме.
http://ales-matsesha.livejournal.com/2566.html
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
Чебурашка



Зарегистрирован: 31.05.2012
Сообщения: 118
Откуда: полоцк

СообщениеДобавлено: 29 Nov 2013, Fri, 21:32    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Аллея вышла какой-то нереально красивой.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
alexBel



Зарегистрирован: 01.02.2011
Сообщения: 800
Откуда: Могилев

СообщениеДобавлено: 29 Nov 2013, Fri, 22:45    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Чебурашка писал(а):
Аллея вышла какой-то нереально красивой.

Дзякуй! вы ня першы чалавек, які хваліць гэты здымак... а мне больш падабаюцца першыя два...
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
kziz



Зарегистрирован: 01.07.2011
Сообщения: 406
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 20 Dec 2013, Fri, 19:44    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Хорошие фото!
В Смиловичах была как-то зимой, а вот в Березино не наведывалась, было интересно посмотреть и почитать.
Спасибо!
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
GlobusBelarusi
Site Admin


Зарегистрирован: 06.10.2008
Сообщения: 11181
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 20 Dec 2013, Fri, 21:38    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Усе здымкі добрыя, на мой погляд.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
Андрей Я.



Зарегистрирован: 21.11.2008
Сообщения: 1434
Откуда: Гродно

СообщениеДобавлено: 25 Dec 2013, Wed, 10:25    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Очень интересный домик !!!. Надеюсь у властей родится указ о его восстановлении Idea Exclamation

Интересно, что эти Шабаны под самым Минском, а на сайте этой метноти почему-то нету :(
http://www.globus.tut.by/area_pl_minsk.htm

alexBel спасибо!
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
alexBel



Зарегистрирован: 01.02.2011
Сообщения: 800
Откуда: Могилев

СообщениеДобавлено: 26 Dec 2013, Thu, 21:29    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

kziz писал(а):
Хорошие фото!
В Смиловичах была как-то зимой, а вот в Березино не наведывалась, было интересно посмотреть и почитать.
Спасибо!


GlobusBelarusi писал(а):
Усе здымкі добрыя, на мой погляд.



Андрей Я. писал(а):
Очень интересный домик !!!. Надеюсь у властей родится указ о его восстановлении

Интересно, что эти Шабаны под самым Минском, а на сайте этой метноти почему-то нету
http://www.globus.tut.by/area_pl_minsk.htm

alexBel спасибо!



kziz, GlobusBelarusi, Андрей Я Дзякуй! :D

Андрей Я. вы напэўна не зусім правільна зразумелі тескт... з Шабаноў я пачаў падарожжа, але першы домік (палац Манюшкаў), знаходзіцца ў Смілавічах...
...дарэчы, ці гэта я вас няправільна зразумеў і вы Смілавічы намінальна назвалі "Шабанамі"?
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
Андрей Я.



Зарегистрирован: 21.11.2008
Сообщения: 1434
Откуда: Гродно

СообщениеДобавлено: 27 Dec 2013, Fri, 9:40    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

alexBel писал(а):
kziz, GlobusBelarusi, Андрей Я Дзякуй! :D Андрей Я. вы напэўна не зусім правільна зразумелі тескт... з Шабаноў я пачаў падарожжа, але першы домік (палац Манюшкаў), знаходзіцца ў Смілавічах...
...дарэчы, ці гэта я вас няправільна зразумеў і вы Смілавічы намінальна назвалі "Шабанамі"?


Разумееце alexBel, я не заўсёды ўсё чытаю дасканала. У многіх тэмах ідзе вельмі шмат тэксту (як у часопісе), і потым гэта не дакументы якіх-небудзь дагавораў, дзе сапраўды трэба чытаць усе. У самым пачатку ў вас напісана, што вас закінула ў Шабаны, але не тое, што вы сваю вандроўку пачалі з Шабаноў. І тут жа адразу пад гэтым надпісам здымак, ёсць назва і пад ёй фота. Вось таму я не так зразумеў :D . У вас пачатковы тэкст падзелены фотографіямі. Пвсля другога фота ўжо напісана - Смілавічы. А як зразумець, што спачатку таксама Смілавічы, калі ў першым радку здымак як бы падпісаны - Шабаны :D. Ну гэта не страшна, таму што вы папярэдзілі. Звычайна назву месца, ці яшчэ чаго, пішуць адразу, а не ў сярэдзіне тэксту. А магло быць так, што хтосьці паглядзеў на здымкі, пачытаў як Шабаны, узяў і паехаў глядзець. Прыехаў, а там .... Laughing. Але ўсё-роўна, дзякуй вам яшчэ раз. Дом даволі цікавы і я абавязкова з'езджу паглядзець на яго, але ўжо ў наступным годзе.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Путешествия по Беларуси -> Фотоотчеты о путешествиях Часовой пояс: GMT + 3
Страница 1 из 1

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
Вы не можете вкладывать файлы
Вы можете скачивать файлы