Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
krytsyk
Зарегистрирован: 03.09.2011 Сообщения: 408
|
Добавлено: 18 Jun 2013, Tue, 18:53 Заголовок сообщения: Які лёс чакае будынак кляштара кармелітаў у Глыбокім |
|
|
Які лёс чакае будынак кляштара кармелітаў у Глыбокім?
У пачатку чэрвеня да нас дайшла неафіцыйная інфармацыя, што ў райвыканкаме абмяркоўвалася пытанне аб будынку кляштара кармелітаў у Глыбокім.
Паводле нашых крыніцаў, гучала прапанова выключыць будынак са спісу гісторыка-культурных каштоўнасцяў, каб у далейшым яго разбурыць.
Вядома, што зараз адбываецца перагляд спісу гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь, накіраваны на яго скарачэнне. Паводле старшыні Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антона Астаповіча, паведамленні аб выключэнні аб’ектаў са спісу помнікаў даходзяць да яго амаль кожны дзень.
Тым часам супрацоўніца Глыбоцкага гісторыка-этнаграфічнага музея Ірына Круглая, якая адказвае за захаванне гісторыка-культурных помнікаў у раёне, абвяргае інфармацыю аб выключэнні кляштара кармелітаў са спісу помнікаў.
“Зараз адбываецца вызначэнне балансавай прыналежнасці будынка для ўключэння яго ў план рэстаўрацыйных работ. Спачатку патрэбна будзе зрабіць тэхнічныя дакументы на будынак, вызначыць ступень аварыйнасці, для гэтага будуць прыцягнутыя спецыялісты з Полацкага ўніверсітэта. Потым будзем шукаць, каму перадаць”, - кажа Ірына Круглая.
Канкрэтных планаў аб рэстаўрацыі ці хаця б кансервацыі кляштарнага будынка пакуль няма. Тым часам на будынку кляштара растуць расколіны, ад яго адвальваюцца кавалкі тынкоўкі і цэглы. “Стой! Опасная зона”, - папярэджвае таблічка на кляштары.
На думку краязнаўцы Уладзіміра Скрабатуна, у выпадку аднаўлення кляштара Глыбокае можа атрымаць прывабны турыстычны аб’ект. “Я мару, каб былі адноўленыя ўсе тры карпусы. У кляштары раней была аптэка – можна было б аптэку адкрыць з мясцовымі зёлкамі. Сталоўку кляшторную для турыстаў зрабіць, карцінную галерэю, гатэльчык у манаскіх келлях - для тых, хто жадае, прыехаўшы ў Глыбокае, заначаваць”, - кажа Уладзімір Скрабатун.
Кляштар кармелітаў у Глыбокім
Быў заснаваны паводле фундацыі Язэпа Корсака, падпісанай у 1640 годзе. З’яўляўся важным цэнтрам рэлігійнага, культурнага, грамадскага і гаспадарчага жыцця Глыбокага і наваколля. Пры кляштары дзейнічалі аптэка, школа, прытулак для састарэлых. Кляшторная бібліятэка налічвала ў пачатку ХІХ стагоддзя каля 2 600 тамоў кніг.
Мураваны будынак кляштара, які складаўся з трох двухпавярховых карпусоў, узведзены ў сярэдзіне XVIII стагоддзя. Падчас расійска-французскай вайны 1812 года ў ім спыняўся на тры дні імператар Напалеон Банапарт. У 1862 годзе кляштар быў зачынены царскімі ўладамі, а касцёл у 1867 годзе перададзены Рускай праваслаўнай царкве. Два карпусы кляштара былі разабраныя ў канцы ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя, трэці захаваўся да сённяшняга дня.
http://news.tut.by/society/353121.html
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
Валерій

Зарегистрирован: 19.06.2009 Сообщения: 291
|
Добавлено: 18 Jun 2013, Tue, 21:04 Заголовок сообщения: |
|
|
Ўсё пачынаецца як з кляштарам у Смальянах.Выканкамаўскім торбахватам з Глыбокага відаць няма чым іншым заняцца як руйнаваць помнік са славутай гісторыяй,які зараз трывае не самыя лепшыя часы.
Пры камуністых у яго сьценах працавала фабрыка па вытворчасьці кансэрваў.Выкладу фоткі лютага 2011 г.
Насамрэч будынкі у такім стане давесьці да прыстойнага выгляду не самая вялікая праблема,сьцены па 2,5 м вечныя, можа шыфер на даху сарвала крыху.
Кляштар да вайны.
65.86 KB,
просмотрено: 6680 раз(а)
Кляштар апошні- трэці корпус.
114.52 KB,
просмотрено: 6680 раз(а)
1 паверх
127.88 KB,
просмотрено: 6680 раз(а)
Дах
121.18 KB,
просмотрено: 6680 раз(а)
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы можете скачивать файлы
|
|