Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
zzuka
Зарегистрирован: 23.07.2009 Сообщения: 2310 Откуда: Минск
|
Добавлено: 22 Apr 2013, Mon, 14:49 Заголовок сообщения: Щучин |
|
|
 |
|
Вернуться к началу |
|
 |
zzuka
Зарегистрирован: 23.07.2009 Сообщения: 2310 Откуда: Минск
|
Добавлено: 30 Apr 2013, Tue, 13:37 Заголовок сообщения: |
|
|
 |
|
Вернуться к началу |
|
 |
В59
Зарегистрирован: 20.05.2014 Сообщения: 1240
|
Добавлено: 10 Apr 2015, Fri, 21:37 Заголовок сообщения: |
|
|
Капліца на могілках (03.2010).
 |
|
Вернуться к началу |
|
 |
alexBel

Зарегистрирован: 01.02.2011 Сообщения: 800 Откуда: Могилев
|
Добавлено: 29 Nov 2016, Tue, 17:08 Заголовок сообщения: |
|
|
Шчучын мімаходзь
Днямі праязджаў міма Шчучына і ў запасе ў мяне быў лішні час, таму я вырашыў заехаць на гадзінку і паглядзець чым багата мястэчка.
З тутэйшых славутасцяў першым на нашым шляху быў сядзібны комплекс Друцкіх-Любецкіх. Ядром сядзібы з'яўляецца палац у класіцыстычным стылі.
Будынак узведзены ў канцы XIX стагоддзя. Архітэктар - Тадэуш Раствароўскі. Яшчэ два гады таму палац быў закінуты і меў вельмі жаласны выгляд, але да дня беларускага пісьменства, які праходзіў у Шчучыне ў 2015 годзе, будынак адрэстаўравалі.
Вонкава праведзеныя работы выглядаюць добра.
Да задняга фасаду палаца прымыкае прыбудова, якая некалькі адрозніваецца стылістычна і нагадвае савецкі класіцызм - мяркую, што яна была ўзведзена ў сярэдзіне ХХ стагоддзя.
Недалёка ад палаца, у уязной дарогі, знаходзіцца невялікая хатка, таксама ў класіцыстычным стылі.
Думаю, што гэта вартоўня канца XIX - першай паловы ХХ стагоддзя, таму што пры СССР не замарочваліся са стылем для падобных пабудоў.
З іншага боку ад палаца размешчаны зараз закінуты гаспадарчы корпус, дзе па некаторых звестках размяшчалася кухня і жыла прыслуга.
На процілеглым беразе возера, перад якім стаіць палац, захаваліся іншыя гаспадарчыя будынкі сядзібы.
З другога боку знаходзіцца наступная славутасць, да якой мы накіраваліся.
Манастыр піяраў з касцёлам св. Тэрэзы размешчаны на ўзвышшы ў куце цэнтральнай плошчы горада. Ён быў узведзены ў пачатку XIX стагоддзя ў класіцыстычным стылі. Храм уяўляе сабой у плане лацінскі крыж з васьмігранным светлавым барабанам над сяродкрыжжам.
Адразу за апсідай храма прыбудаваны калегіум манастыра.
Далей будынак некалькі разоў ламаючыся пераходзіць у жылы корпус.
Цікава тое, што манастыр і калегіум па ранейшаму дзейнічаюць і належаць ордэну піяраў.
Непрадказальнае надвор'е выдавала фантастычнае з выгляду неба.
Праз вуліцу, адразу насупраць касцёла, стаіць праваслаўная царква св. Міхаіла Арханела.
Храм быў пабудаваны ў псеўдарускім стылі ў 1865 годзе.
За апсідай храма знаходзіцца "дом лясніцтва" пач. XIX стагоддзя, зараз, судзячы па праваслаўным крыжы над порцікам, адносіцца да царквы.
Адсюль я вырашыў схадзіць да возера, каб зірнуць на палац з гэтага берага.
Шчучын - маленькае акуратнае мястэчка з прыемнай планіроўкай. Асноўныя славутасці выглядаюць маляўніча на берагах сажалкі і адразу робяць прыемнае ўражанне.
Тут мяне нагнаў дождж і я вярнуўся на плошчу, каб хутка зрабіць дзясятак здымкаў старадаўняй забудовы, якая выдатна дапаўняе ўражанне ад храмаў.
Праз некалькі хвілін непагадзь разгулялася не на жарт і я імкліва накіраваўся да стаянкі. Напрыканцы "пстрыкнуў" касцёл, сеў у аўтамабіль і працягнуў свой шлях.
http://ales-matsesha.livejournal.com/20444.html |
|
Вернуться к началу |
|
 |
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы можете скачивать файлы
|
|