Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
Ўладзь Гурыновіч
Зарегистрирован: 20.03.2013 Сообщения: 1 Откуда: Менск, Беларусь
|
Добавлено: 20 Mar 2013, Wed, 12:01 Заголовок сообщения: Цыкл вандровак "Шляхамі 1863 года" |
|
|
Турагенцтва “Дэльфін Груп” распачынае цыкл унікальных вандровак "Шляхамі 1863 года", прысвечаных 150-годдзю паўстання 1863-1864 гг. і памяці кіраўнікоў паўстання-ураджэнцаў Беларусі Кастуся Каліноўскага і Рамуальда Траўгута.
Нашы вандроўкі дадуць Вам магчымасць пабываць на месцах баеў паўстанцаў з царскімі войскамі, ушанаваць памяць герояў, наведаць месцы, дзе беларуская зямля нарадзіла і выхавала сваіх знакамітых сыноў.
Пачнем з 2-х маршрутаў (у распрацоўцы яшчэ некалькі)
23 сакавіка - Першы маршрут (па Гродзеншчыне):
Мінск - Свіслач ( былы палац Тышкевічаў-гімназія, дзе вучыліся Траўгут і браты Каліноўскія, помнікі Р.Траўгуту і К.Каліноўскаму., магіла Віктара Каліноўскага, местачковая забудова-Якушоўка (падмуркі сядзібы Каліноўскіх)-Поразава (Касцёл і Царква ХІХ ст., пахаванні ўдзельнікаў паўстання, сядзіба Бутаўт-Андрэйкавічаў)-Лыскава (месца бітвы часоў паўстання., касцёл ХVIII cт., унікальная царква ў "Закапанскім" стылі 1-я пал ХХ ст., магіла Ф.Карпіньскага - знакамітага паэта эпохі Асветніцтва) -Магілёўцы ( маёнтак Быхаўцаў і Дзяконькіх) -Менск
Кошт вандроўкі - 235 тысяч рублёў
13 красавіка - Другі маршрут ( па Брэстчыне):
Мінск -Мілавіды (месца знакамітай бітвы 03.06.1863, дзе паўстанцы перамаглі царскія войскі, мемарыяльныя знакі на месцы бітвы) - Косава (месца бітвы часоў паўстання, пахаванні паўстанцаў, "шыбельная гара", палац Пуслоўскіх, сядзіба-музей Т.Касцюшкі, касцёл і царква ХІХ ст і г.д.) - Ружаны (месца бітвы 16.06.1863 г., палац Сапегаў, касцёл ХVII ст, царква і манастыр ХVII ст, сінагога -Ласосін (месца бітвы 6 чэрвеня 1863 г. ) - Менск
Кошт вандроўкі – 210 тысяч рублёў
Запісацца на вандроўку і даведацца падрабязнасці можна і трэба па тэлефоне +375297089518, +375447104368 (Алесь), або ў суполцы ў кантакце http://vk.com/vandrouka2013. колькасць месцаў абмежаваная.
 |
|
Вернуться к началу |
|
 |
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы можете скачивать файлы
|
|