Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
krytsyk
Зарегистрирован: 03.09.2011 Сообщения: 408
|
Добавлено: 28 Dec 2012, Fri, 18:06 Заголовок сообщения: Сядзібу ў Падароску выкупілі за $120 тысяч |
|
|
Аўкцыён па продажу сядзібы ў Падароску нарэшце адбыўся.
27 снежня сядзіба Бохвіцаў, якая знаходзіцца на поўдні Ваўкавыскага раёну пры дарозе з Брэсту ў Гродна, была прададзеная расейскаму бізнэсмену Паўлу Падкарытаву.
Пачатковы кошт аўкцыёну складаў 971,5 мільёна рублёў (гэта каля $113 тысяч).
У пратаколе пераможцы аўкцыёну пазначана сума 1,02 мільярда рублёў, гэта каля $120 тысяч у эквіваленце.
Цяпер бізнэсмен мусіць заключыць дамову з Ваўкавыскім райвыканкамам і сплаціць пакупную цану.
«Летась была праведзеная новая ацэнка, і сядзібу мусілі б выставіць на аўкцыён коштам больш за $200 тысяч, — расказвае Падкарытаў. — Наўрад ці я прыняў бы ўдзел ў ім у гэтым выпадку». Потым, згодна з прэзідэнцкім указам, з агульнага цаны быў выключаны кошт «зялёных насаджэнняў», і выніковая сума склала каля $95 тысяч. Гэта здалося «Гроднавоблмаёмасці» замалым, таму яны павялічылі цану яшчэ амаль на 20%. Хоць прэтэндэнт на куплю быў толькі адзін — Падкарытаў.
Планы новага гаспадара
Павел Падкарытаў — расійскі бізнэсмен, які цяпер жыве ў Таліне.
Ён нарадзіўся ў 1968 годзе ў Екацярынбургу, мае юрыдычную адукацыю. Падкарытаў быў акцыянерам карпарацыі «Уралінвестэнерга».
Пасля некалькі спробаў перадзелу маёмасці ў 2005 годзе частка мэнэджэраў і акцыянераў кампаніі, сярод якіх быў і Падкарытаў, былі арыштаваныя. Бізнэсмен выйшаў на волю толькі ў 2010 годзе.
Цяпер ён актыўна займаецца дабрачыннымі праектамі.
Маючы па бабулі беларускія карані, ён, знаходзячыся ў СІЗА, вывучыў беларускую мову, стаў сябрам ТБМ.
Па яго словах, найпершае, што трэба зрабіць — гэта аднавіць сядзібу і парк вакол яе, наколькі гэта магчыма ў аўтэнтычным стане. Падкарытаў кажа, што будзе імкнуцца зрабіць так, каб гэтае месца было прывабным для турыстаў як з Беларусі, так і з Еўропы і Расіі.
Ён мае планы зрабіць «музей сядзібнага побыту, а калі атрымаецца, таксама адкрыць невялікі гатэль і, магчыма, карчму традыцыйнай беларускае кухні».
Пажарныя замест калгаснікаў
Сядзіба Бохвіцаў знаходзіцца на самым поўдні Ваўкавыскага раёна, на мяжы Брэстчыны і Гродзеншчыны. Падарожнік, які рушыць па трасе Р44 (асноўная паміж Брэстам і Гродна), не можа не заўважыць велічны парк і высачэзную браму. Трохі далей у парку стаіць і сама двухпавярховая сядзіба.
Яна пустуе ўжо амаль дзесяць гадоў, калі з яго выехала праўленне мясцовага калгасу. Ад поўнага заняпаду гістарычны будынак ратуе толькі тое, што побач знаходзіцца пост мясцовых пажарных.
Яны ўпадабалі сажалку побач з сядзібай.
Сваім стварэннем сядзіба абавязаная роду Бохвіцаў.
У 1854 годзе маёнтак у Падароску набыў сын вядомага філосаафа Фларыяна Бохвіца, Раман. Ён і перабудаваў сядзібны дом у стылі позняга класіцызму ў 1854—1856 гг.
Пры ім быў пабудаваны спіртзавод, вадзяны млын (не захаваўся), сукнавальня (захаваўся падмурак) і шмат іншага.
Дарэчы, Ваўкавыскі раён — лідар па паспяховых продажах занядбанай гістарычнай спадчыны. Некалькі гадоў таму іншы расійскі бізнэсмен, Вадзім Селіхаў, набыў за $105 тысяч сядзібу ў Красках. Паміж ягонай уласнасцю і сядзібай, якую цяпер належыць Падкарытаву, усяго каля пяці кіламетраў.
Ягор Марціновіч [16:11, 28 снежня 2012]
http://pda.nn.by/artykul/102554.html
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
Pashunja

Зарегистрирован: 30.03.2009 Сообщения: 609 Откуда: Минск
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы можете скачивать файлы
|
|