Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
korkh
Зарегистрирован: 18.04.2010 Сообщения: 324 Откуда: Магілёў
|
Добавлено: 10 May 2012, Thu, 15:55 Заголовок сообщения: Усялюб. Сядзіба О’Руркаў |
|
|
Дашчэнту згарэла сядзіба О’Руркаў ва Усялюбе
Але нашчадак усё адно не адмаўляецца яе купляць.
8 мая, прыблізна, а 6-й раніцы, у былой сядзібе О’Руркаў, што ва Уселюбе Навагрудскага раёна, пачаўся пажар.
Так сядзіба О'Руркаў ва Уселюбе выглядала яшчэ да пажару. Фота Арцёма Аблажэя.
«Калі мы прыехалі, а 10-й раніцы, сядзіба яшчэ дагарала. —
расказвае дырэктар краязнаўчага музея Тамара Вяршыцкая. — Мы прыехалі туды разам з нашчадкам О’Руркаў, Алегам О’Руркам, які якраз хацеў вярнуць сабе сядзібу «.
Самая верагодная версія здарэння — у былой сядзібе ночылі бамжы, якіх напярэдадні бачылі ў вёсцы.
«У выніку ад сядзібы не засталося нічога. — кажа спадарыня Вяршыцкая. — Ёсць адна сцяна, але з ёй ужо нічога не зробіш. Да драўлянай сядзібы была прыбудавана цагляная частка, сучасная, але і ў яе згарэў дах».
Сядзіба была выстаўленая на аўкцыён, але некалькі гадоў ніхто яе не купляў. Першапачатковы кошт сядзібы складаў $10 тысяч.
Бізнэсовец Алег О’Рурк жыве ў Маскве. Ён лічыць сядзібу ва Уселюбе уласнасцю сваёй сям’і, незаконна адабранай бальшавікамі ў 1939. Таму плаціць нават дзесяць тысяч даляраў за яе нашчадак не збіраўся. «Лепей укласці іх у рэстаўрацыю», — казаў ён. Ведучы перамовы з мясцовай уладай, О’Рурк затрымаўся ў Навагрудскім раёне на дзень пазней, чым меркаваў. У той апошні дзень перабывання, па фатальным збегу абставін, сядзіба і згарэла.
«Цяпер прададуць сядзібу за адну базавую» — пракаментаваў здарэнне О’Рурк.
Ад сваіх намераў вярнуць сядзібу Алег О’Рурк не адмаўляецца і цяпер —
ён хоча цалкам адрэстаўраваць яе, вярнуць першапачатковы выгляд
Чытаць цалкам http://nn.by/?c=ar&i=73183 |
|
Вернуться к началу |
|
 |
korkh
Зарегистрирован: 18.04.2010 Сообщения: 324 Откуда: Магілёў
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
Mikola
Зарегистрирован: 18.02.2011 Сообщения: 23
|
Добавлено: 25 May 2012, Fri, 1:14 Заголовок сообщения: Коміны і печы |
|
|
Наведаўшы першы раз Уселюб недзе ў 2005 годзе акрамя касцёла, стоарых могілак і пахавальні О'Руркаў,я патрапіў у сядзібу, дзе на той час мясціўся ФАП. Звонку - звычайны будынак,але калі разгледзей бліжэй, то ўбачыў скляпеністыя сутарэнні і шыкоўныя коміны і печы.
Другі раз быў я там у 2011. За гэты час каля сядзібы ўзніклі аграгарадскія дамкі, а ФАП не працаваў. Без асабліх першкод праз вакно (пад ім ужо стаялі некалькі цаглін ) я трапіў унутр. Было бачна, штоя тут не першы за апошні час. З комінаў і печак зніклі дзверцы і іншыя элементы, кафлю спрабавалі адламаць. Было відавочна, што гэта толькі пачатак бруднай справы. У той жа дзень наведалі Ружаны, і падумалі, што коміны і печы няблага глядзеліся б у адрэстаўраваным палацавым флігелі. З намі пагадзіўся і дырэктар музея ружанскага палаца, калі паказалі яму здымкі. Ябяцаў хадатайнічаць.
У верасні была "прамая тэлефонная лінія" з міністрам культуры і яго намеснікам Ігарам Чарняўскім па пытаннях аховы помнікаў архітэктуры. Датэлефанаваўшысь, я распавёў пра праблему,што вандалы зробяць сваю чорную справу і гэта пытанне толькі часу. Мне (і гарамадкасці) паабяцалі, што возмуць гэта пытанне пад кантроль і тэрмінова звяжуцца з наваградскім райвыканкамам. І я паверыў ім.
Так я пра што тут? Я пра закон. Хто адкажа за пажар? Хто?
 |
|
Вернуться к началу |
|
 |
korkh
Зарегистрирован: 18.04.2010 Сообщения: 324 Откуда: Магілёў
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы можете скачивать файлы
|
|