Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
Лёха

Зарегистрирован: 07.10.2008 Сообщения: 2573 Откуда: Менск
|
Добавлено: 04 Aug 2014, Mon, 14:14 Заголовок сообщения: Рэканструкцыя баёў ПСВ у Смаргоні (1 жніўня 2014) |
|
|
1 жніўня ў Смаргонях адбыўся шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных 100-гадовай гадавіне пачатку першае Сусьветнае вайны. Апроч непасрэдна рэканструкцыі баёў, адбылося адкрыццё мемарыялу героям і ахвярам ПСВ, мітынг-паніхіда. На мерапрыемстве прысутнічалі намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Тозік і дзяржаўны сакратар саюзнае дзяржавы Рыгор Рапота, дыпляматы з Англіі, Германіі, Кітая, Расіі, прадстаўнікі Касцёла і Праваслаўнае царквы. У мясцовым краязнаўчым музеі была адкрыта выстава, прысвечанае Першае Сусьветнае вайне, экспанаты на якую збіраліся з усёй Беларусі.
Рэканструкцыя баёў праходзіла ў парку за мемарыялам, на выездзе са Смаргоняў на Сьвір, на беразе Оксны
http://orda.of.by/.map/?54.491505,26.422157&m=gm/17,visicom/11,e/13,wig/13
Раніца. У рускім лягеры адбываецца праваслаўная імша
Пасля імшы калона рэканструктараў накіравалася з месца дыслякацыі ў цэнтр гораду
Каб ускласці кветкі да помніку жаўнерам й партызанам
Назад калона вярталася ў суправаджэнні вайсковага аркестру
Далей было адкрыццё мемарыяла і мітынг-паніхіда. /у гэты ж час частка рэканструктараў атрымлівала набоі і рыхтавалася да рэкантрукцыі/
Апошнія хвіліны перад рэканструкцыяй
 |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Лёха

Зарегистрирован: 07.10.2008 Сообщения: 2573 Откуда: Менск
|
Добавлено: 04 Aug 2014, Mon, 15:19 Заголовок сообщения: |
|
|
1915 г. Стабілізацыя фронту пасля Свянцянскага прарыву.
Нямецкія войскі адступаюць
Іх пераследуе руская кавалерыя
З'яўляюцца першыя параненыя. Пад прыкрыццём аўстра-вугорскіх жаўнераў санітары выбіраюцца на перадавую
Войскі замацоўваюцца на пазіцыях. пачынаецца пазіцыйная вайна
1916 г. Пазіцыйныя баі ля Смаргоні.
Расейская артылерыя пачынае абстрэл нямецкіх пазіцыяў
Жаўнеры хаваюцца ў траншэях
Немцы адказваюць з бамбамёту
і рыхтуюцца да абароны.
Рускае войска ўздымаецца ў атаку
Санітары працуюць на перадавой
Параненыя жаўнеры застаюцца ў шыхце і ўдзельнічаюць у абароне палявога лазарэту.
Нямецкае войска рыхтуецца да контратакі з выкарыстаннем газаў.
Акрамя абстрэлу рускіх пазіцыяў газавымі знарадамі да іх выдвігаецца штурмавая група, якая нясе балон з атрутным рэчывам ня плячох
За ёй наступаюць войскі ў поўны рост, яны не чакаюць супраціву ад патраўленага праціўніка
Аднак нечакана рускае войска ўздымаецца ў контратаку. Немцы гэтага не чакалі і панічна адступаюць (у дадзеным эпізодзе была адсылка да абароны крэпасці Асавец)
У бой уступае руская кавалерыя
Нямецкая атака адбіта
Бакі заключаюць часовае перамір'е і забіраюць забітых ды параненых з полю боя.
 |
|
Вернуться к началу |
|
 |
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы можете скачивать файлы
|
|