Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
kristiness
Зарегистрирован: 02.10.2011 Сообщения: 1 Откуда: Miensk
|
Добавлено: 02 Oct 2011, Sun, 12:50 Заголовок сообщения: 16 кастрычнiка "У пошуках ідышу" / Смiлавiчы-Бабруйск-Парычы |
|
|
Вандроўка па слядах амаль зніклай цывілізацыі - культуры беларускіх габрэяў, роднай мовай якіх стагоддзямі быў ідыш. Гэтым разам рушым на ўсход.
Разам з Алесем Астравухам - аўтарам ідыш-беларускага слоўніка і знаўцам габрэйскай культуры - наведаем роднае мястэчка славутага мастака Хаіма Суціна Смілавічы і прысвечаны яму незвычайны музей, пачуем "легенды Інваліднай вуліцы" у "цудоўным, высокакультурным месце" Бабруйску, пазнаёмімся з маленькай, але бязмежна гасціннай габрэйскай абшчынай мястэчка Парычы на рацэ Бярэзіне, адзначым цудоўнае габрэйскае свята Суккот у коле сапраўдных бабруйчан!
Пазнаёмімся з незвычайнай і каларытнай мовай ідыш. У выкананні Алеся Астравуха і Аляксея Жбанава пачуем прыгожыя песні на гэтай мове.
Будзе магчымасць спяваць разам!
Пакаштуем традыцыйныя стравы габрэйскай кухні.
Паўдзельнічаем у творчых спаборніцтвах з каштоўнымі прызамі.
Вандруйма разам!
Zol es zayn eykh voyl bakumen!
Кошт вандроўкі - 125 тыс.:
транспарт (каля 500 км);
музей-кавярня Хаіма Суціна ў Смілавічах;
экскурсія па Бабруйску;
гарбата-кава;
пачастунак;
канцэрт.
Даведкі па тэлефоне +375 29 1802838 (Святлана)
yiddish.miensk@gmail.com |
|
Вернуться к началу |
|
 |
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы можете скачивать файлы
|
|