Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
Светлана Бергер
Зарегистрирован: 09.07.2011 Сообщения: 1 Откуда: Минск
|
Добавлено: 09 Jul 2011, Sat, 11:27 Заголовок сообщения: Вандроўка "У пошуках ідышу" 17 ліпеня |
|
|
У пошуках ідышу
17 ліпеня 2011
Сяброўскае падарожжа+канцэрт
Вандроўка па слядах амаль зніклай цывілізацыі - культуры беларускіх габрэяў, роднай мовай якіх стагоддзямі быў ідыш.
Разам з Алесем Астравухам - аўтарам ідыш-беларускага слоўніка і знаўцам габрэйскай культуры - наведаем класічныя заходнебеларускія мястэчкі: Валожын, Вішнева, Івянец, Ракаў.
Пабачым будынкі славутай на ўвесь іудзейскі свет Валожынскай ешывы, цудам захаваных сінагогаў, наведаем старажытныя могілкі (і даведаемся, што напісана на магільных камянях!), помнікі ахвярам Халакосту, радзіму Прэзідэнта Дзяржавы Ізраіль, лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Ш.Перэса, месцы дыслакацыі габрэйскіх партызанскіх атрадаў у Налібоцкай пушчы.
Пазнаёмімся з незвычайнай і каларытнай мовай ідыш.
У выкананні Алеся Астравуха і Аляксея Жбанава пачуем прыгожыя песні на ідыш з перакладам на беларускую.
І паспяваем іх разам!
На хутары спадара Алеся Лася у выканнні гаспадара і "Мінскер капелье" Зьміцера Сляповіча прагучыць сапраўдная клезмерская музыка!
Пачастуем габрэйскія стравы.
Пачатак: 17 ліпеня а 8-й раніцы.
Даведкі па тэлефоне: +37529 1802838.
трошкі падрабязней: http://vkontakte.ru/mail#/event28135987 |
|
Вернуться к началу |
|
 |
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы можете скачивать файлы
|
|