Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
В. Сцяпанаў
Зарегистрирован: 14.12.2012 Сообщения: 1378
|
Добавлено: 08 May 2014, Thu, 11:26 Заголовок сообщения: Рэстаўрацыйныя працы ў базыльянскім кляштары ў Воршы так і не распачаліся. |
|
|
Помнік ахітэктуры эпохі Віленскага барока, былы базылянскі кляштар у Воршы, дзе раней быў падменны жыллёвы фонд і майстэрні аршанскіх мастакоў, пасля моцнага снегападу 2004 году застаўся без даху. Ен праваліўся пад цяжарам снегу, а гарадскія ўлады не палічылі патрэбным яго замяніць, і старыя сцены доўгія гады разбураліся пад уздзеяннем прыродных ападкаў. Потым Аршанскі гарвыканкам вырашыў увогуле пазбавіцца ад праблемнага аб'екта: перадаў помнік, які з'яўляецца гістарычнай каштоўнасцю і ахоўваецца дзяржавай, ва ўласнасць праваслаўнай царкве. Але і новыя гаспадары не спяшаліся ратаваць помнік – як тады, так і цяпер, калі ўрэшце з’явіўся праект рэстаўрацыі.
Рэстаўрацыйныя працы, пачаць якія царква паабяцала ў красавіку, пакуль так і не распачаліся.
Кансервацыя будынка былога базыльянскага кляштара і узвядзенне часовага даху – гэта першы каструктыўныя крокі, якіх у красавіку чакалі ўсе аршанцы. Аднак гаспадары ніякім чынам не інфармуюць грамадскасць пра стан справаў з кляштарам базыльянаў – пра перспектывы рэстаўрацыі і ягоны далейшы лёс, па-ранейшаму ігнаруючы патрабаванні заканадаўства аб ахове гістарычнай спадчыны.
Болей тут:
http://orshatut.by/2014/05/restauratsyiynyiya-pratsyi-u-bazyilyanskim-klyashtaryi-tak-i-ne-raspachalisya/ |
|
Вернуться к началу |
|
 |
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы можете скачивать файлы
|
|