Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
аха
Зарегистрирован: 15.11.2010 Сообщения: 497 Откуда: МИНСК
|
Добавлено: 26 Dec 2010, Sun, 2:27 Заголовок сообщения: |
|
|
Сталовічы
мястэчка Сталовічы (Сталавічы) у дакументах сустракаецца пад назвай Стваловічы, Ствалавічы, радзей Сталовічы. У 1449 г. маёнтак Няміры Разановіча, у 1535 г. уласнасць князя І.К. Астрожскага, у 1571 г. князя Аляксандра Чартарыйскага, у 1596 г. князь Ю.А. Чартарыйскі прадаў яго пану Крыштафу Радзівілу Сіротку. Сіротка пабудаваў тут за свой кошт драўляную капліцу. Яго сын Жыгімонт Караль уступіў у рыцары Мальтыйскага ордэна і ў 1609 г. з дазволу вялікага магістра адкрыў у Стваловічах камандорства гэтага ордэна, якое праіснавала да часоў праўлення апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Панятоўскага. На месцы першага драўлянага касцёла ў 1637-1639 гг. законнікі ўзвялі мураваную прамавугольную ў плане капліцу, асвечаную ў гонар Маці Божай Ларэцкай. Гэтая капліца, званая Ларэтанскай, і сёння знаходзіцца за алтаром сучаснай святыні ў занядбаным стане. За невысокім драўляным іканастасам, на плоскай сцяне, за якой схавана Ларэтанская капліца, узвышаецца пышная архітэктанічная алтарная кампазіцыя, сіметрычна раскрапаваная па баках калонамі карынфскага ордэра, увенчаная хвалістым антаблементам і рэльефнай выявай белага голуба - сімвала Святога Духа ў атачэнні воблакаў і сонечных промняў. Пад ім, у цэнтры кампазіцыі, традыцыйны алтарны абраз замяняе ляпны картуш з выявай усечанай галавы Яна Хрысціцеля. У пластычным вырашэнні алтарнай кампазіцыі спалучаюцца элементы стыляў барока (сіметрыя, класічны карынфскі ордэр, ніцыя валюты) і ракако (плоскасная ракайльная пластыка картуша і гірляндаў на капітэлях пілястраў). Вонкавае аблічча святыні, нягледзячы на познебарочную стылістыку, даволі стрыманае і суровае, з выразным падзелам галоўнага фасада гарызантальнымі цягамі, што надае яму манументальнасць і прысадзістасць. У 1736 г. узведзены касцёл з каменю і абпаленай цэглы. Пад час Барскай канфедэрацыі 1771-72 гг. пад Стваловічамі адбылася бітва паміж войскамі Рэчы Паспалітай на чале з вялікім гетманам літоўскім М.К. Агінскім і расейскімі войскамі А.В. Суворава. У 1793 г. Стваловічы былі аб'яўлены горадам, цэнтрам Стваловіцкай зямлі, а ў 1795 г. зноў сталі мястэчкам, цэнтрам воласці Навагрудскага павета Гродзенскай, а з 1842 г. Мінскай губерняў. У мястэчку меліся паштовая станцыя і карчма, стаяў расейскі ваенны гарнізон. У 1865 г. адкрыта народнае вучылішча. У 1867 г. 102 дамы, 523 жыхары. Дзейнічалі народнае вучылішча, касцёл, праваслаўная царква. У 1868 г. касцёл зачынены і перабудаваны пад праваслаўную царкву. Славіліся Сталовічы сваімі кірмашамі, якія адбываліся 2 разы на год. У 1907-11 г. пабудаваны з цэглы касцёл Сэрца Ісуса. З сакавіка 1918 г. Сталовічы уваходзяць у склад абвешчанай БНР. З 1921 г. ў складзе Польшчы. Крыніца: Г.І. Дулеба, http://www.radzima.org/pub/miesta.php?miesta_id1=brbastal
Т.ГАБРУСЬ |
|
Вернуться к началу |
|
 |
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы не можете скачивать файлы
|
|