Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
Деніс
Зарегистрирован: 28.08.2010 Сообщения: 43 Откуда: Вилейка
|
Добавлено: 07 Oct 2012, Sun, 22:31 Заголовок сообщения: Суботнік у капліцы-пахавальне Козел-Паклеўскіх в. Сервач. |
|
|
Суботнік у капліцы-пахавальне
Козел-Паклеўскіх.
З нагоды падрыхтоўкі да святкавання 150-годдзя студзен-
скага паўстання 1863г. вялейская суполка “Таварыства аховы
помнікаў гісторыі і культуры” , на чале са сваім старшынёй
Дзянісам Канецкім, зладзіла суботнік у капліцы-пахавальне
Козел-Паклеўскіх ў вёсцы Вялікая Сэрвач.
Для тых,хто ня ведае: Вінцэнт Козел-Паклеўскі быў паў-
станцкім ваенным кіраўніком Вялейскага павету і разам са
сваім малодшым братам Міхалам загінуў у баі з царскімі
карнікамі каля вёскі Ўладыкі. А іх старэйшы брат Ян, быў
бліжэйшым паплечнікам Кастуся Каліноўскага.
Але ўжо у наш час, нейкія злодзеі, якія ні маюць ані страху,
ані сумлення, разрабавалі магілы слыннага шляхецкага роду.
У пошуку каштоўнасцей , гэтыя вандалы, вырвалі краты з
акенца ў падмурку капліцы, ўлезлі ў сутарэнні і разбіўшы тру-
ны, раскідалі косьці па ўсім склепе.
Таму ў суботу 6 кастрычніка сябры вялейскай суполкі ТАП
вырашылі ўладкаваць месца пахавання змагароў-паўстанцаў.
Вакол капліцы было павырывана кустаўё, косьці былі скла-
дзены ў труны, а акенца ў падмурку было замуравана цэглай.
Таксама дамовіліся з пробашчам Касцяневіцкага касцёлу,
каб правесці набажэнства ў капліцы на “Дзяды”.
 |
|
Вернуться к началу |
|
 |
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы можете скачивать файлы
|
|