Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
Юлия
Зарегистрирован: 03.06.2009 Сообщения: 1 Откуда: Беларусь, Мозырь
|
Добавлено: 04 Jun 2009, Thu, 3:30 Заголовок сообщения: в. Чарэя. Праект аднаўлення Белай царквы |
|
|
Беларусь – гэта жывапісная панарама прыроды і прыгожыя архітэктурна-ландшафтныя краявіды. Архітэктурная спадчына – гэта бяздонная крыніца фантазіі многіх пакаленняў, якая заслугоўвае пастаяннага і паважлівага захоўвання. Мноства архітэктурных каштоўнасцей разбурана і ўвогуле знішчана, а калісьці старажытныя замкі, крэпасці, палацы ўжываліся як радавыя гнёзды знакамітых магнацкіх родаў Беларусі. Радзівіллы, Сапегі, Астрожскiя, Гаштольды, Хадкевiчы, Храптовiчы, Чартарыйскiя... Талент і адоранасць гэтых людзей стварылі незвычайныя прыклады архітэктуры: палацава-сядзібнай, сакральнай, замкавай; яны буйнейшыя калекцыянеры шэдэўраў мастацтва і гісторыіі.
Адным з такіх старэйшых вялікалітоўскіх шляхецкіх родаў былі Сапегі. Толькі Радзівіллы маглі паспрачацца з Сапегамі па магутнасці і буйнасці, па багацці і знатнасці. Мастацкае жыццё Беларускага краю канцэнтравалася ў цэнтарах сапежанскіх латыфундый, дзе існавалі багатыя арыстакратычныя двары: Ружаны, Гальшаны, Дзярэчын… Сапегі далі Беларусі шыкоўныя помнікі сакральнай архітэктуры барочнага стылю. Сцежкамі Сапегаў мы падыходзім да Чарэі, у XV стагоддзі гэта была вотчына рода Сапегаў. Чарэя – дзіўная вёска з багатай гісторыяй. С таго часу ў Чарэе захаваліся 2 храма. Аднак асобую цікавасць прадстаўляе - Белая царква, Троіцкая царква, пабудаваная ў стылі ранняга барока.
Праект аднаўлення Белай царквы і папулярызацыя аб’екта ў турыскай інфраструктуры краіны
Актуальнасць:
Белая царква – гэта адзіны ў свеце храм, які з’яўляецца прыкладам ранняга італьянскага барока і які ацалеў амаль у першапачатковым выглядзе яшчэ з часу зараджэння барока ў Італіі. Сёння гэты храм, які мае чатырохсотгадовую гісторыю знаходзіцца ў драматычным стане, але ёсць меркаванні, што ён быў створаны італьянскім дойлідам Арыстоцелем Фіараванці. Сучасны стан храма – гэта руіны, засталіся толькі сцены і скляпенне, прырода бязлітасна руйнуе храм з такой даўняй гісторыяй. Белая царква размяшчаецца ў шыкоўным месцы – на паўвостраве, дзе з трох бакоў вада і прыгожыя краявіды. Троіцкі храм – гэта адна з таямніц Чарэі, якая звязвае Беларусь з Сапегамі і Італіяй, як святыня ранняга барока.
Каштоўнасць помніка:
1. Каштоўнасць самога помніка
Помнік ранняга барока, які быў пабудаваны на сродкі Багдана Сапегі. Помнік з’яляецца аўтэнтычным і пабудаваны з цэглы, выкарыстоўвалася спецыфічная тэхналогія і канструкцыя. Архітэктар Арыстоцель Фіараванці выкарытоўваў спецыфічную тэхніку муравання сцен і скляпенняў, матэрыалам з’яўлялася – цэгла, адной якасці і памера, якая выкарыстоўвалася пры будаванні Успенскага сабора ў Маскве. Рускія дойліды 15 стагоддзя не былі здольнымі выводзіць скляпенне, Арыстоцель Фіараванці выкарыстаў дакладны інжынерны разлік.
2. Каштоўнасці, вытворныя ад аб’екта
Белая царква валодае эстэтычнай каштоўнасцю, бо з’яўляецца адным з першых помнікаў ранняга барока. Помнік увасабляе і гістарычную каштоўнасць, бо непасрэдна з’яўляецца вытокам развіцца ранняга барока на Беларусі (помнік мастацтва).
3. Знешнія каштоўнасці
Гістарычна каштоўнасць аб’екта заключаецца ў тым, што ён з’яўляўся фонам падзей, звязаных з дзейнасцю Сапегаў. Ёсць меркаванне, што ў яго сценах былі пахаваны баць кі Льва Сапегі.
4. Дабаўленыя каштоўнасці
Помнік увасабляе каштоўнасць крыніцы памяці дзейнасці рода Сапегаў, Арыстоцеля Фіараванці і сімвалічную каштоўнасць – помнік ранняга італьянскага барока.
Мэты:
1. Аднаўленне помніка;
2. Захаванне гісторыка-культурнага помніка і прыроднага ландшафта;
3. Папулярызацыя сакральнага помніка Белая царква сярод насельніцтва і прыцягненне зарубежных турыстаў да маёмасці Сапегаў;
Задачы:
1. Частковая рэстаўрацыя помніка:
- Рэстаўрацыя вежы-званніцы з захаваннем аутэнтычных матэрыялаў (або прыбліжаных да аутэнтычных) і тэхнікі забудовы. Матыў: аб’ект, які разбураецца;
2. Кансервацыя руінаў касцёла – захаванне аутэнтычнасці і эмацыянальнага ўплыву на турыстаў;
3. Рэваларызацыя помніка – наданне функцыі музеефікацыі помніка (сам помнік- прадмет агляду і даследавання) і наданне функцыі ландшафтнай дамінанты (вежа-званніца – агляд на суседнія тэрыторыі);
4. Абсталяванне званіцы: размяшчэнне званоў, на сценах – партрэты Сапегаў і малюнкі Напалеона Орды, звязаныя з архітэктурнай спадчынай Сапегаў;
5. Стварэнне зоны аховы помніка і ландшафта (возера Чарэйскае);
6. Выпрацаванне экскурсійных маршрутаў па мясцовасці Чарэя і суседніх тэрыторыях;
7. Стварэнне друкаваннай рэкламна – інфармацыйнай прадукцыі: каталогі, буклеты, плакаты, карткі і іншыя;
8. Стварэнне сайту “Ранняе барока ў сакральным дойлідстве на Беларусі” і стварэнне віртуальных экскурсій, у тым ліку і па Белай царкве.
Гэты праект – гэта магутны крок да захавання, аднаўлення і папулярызацыі помніка Белая царква на Беларусі. Рэалізацыя праекта зможа ўзвысіць імідж Чарэі і суседніх раёнаў. Сам праект дазволіць захаваць спадчыну Сапегаў і стане падставай для дальнейшай яе інтэпрэтацыі. Але перш за ўсё – праект – гэта ініцыатыўнасць, магчымасць надання такім аб’ектам як Троіцкі касцёл нацыянальнага і міжнароднага характару.
Звоняць у Троіцкім храме званы,
Велічава вітаюць народ,
А званяць, нібы клічуць Яны –
Навокал анямела усё…
Ціха здівіць жывапісны краявід Чарэі,
І паўвостраў, з трох бакоў акружаны вадой.
Статны помнік высіцца у неба -
Італьянскі храм - беларускай зямлі.
Ты прыйдзі памаліцца у храм!
Мудрасць, вера – адзіны ўдзел!
Наша сэрца у Божых руках,
З заміраннем паслухай той спеў.
369.04 KB,
просмотрено: 13856 раз(а)
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
Лёха

Зарегистрирован: 07.10.2008 Сообщения: 2573 Откуда: Менск
|
Добавлено: 04 Jun 2009, Thu, 11:40 Заголовок сообщения: |
|
|
Ёсць жаданне дапамагчы. Што я магу зрабіць?
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
петр

Зарегистрирован: 23.11.2008 Сообщения: 1753 Откуда: гомель
|
Добавлено: 04 Jun 2009, Thu, 13:03 Заголовок сообщения: |
|
|
Купи кирпичный завод и выдели кирпича :)
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
маша п.

Зарегистрирован: 07.10.2008 Сообщения: 1723 Откуда: Гомель
|
Добавлено: 04 Jun 2009, Thu, 18:32 Заголовок сообщения: |
|
|
желательно аутентичного)))
Все хватит над лёхой подсмихиваться!!!
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
elena_krd
Зарегистрирован: 15.06.2012 Сообщения: 1
|
Добавлено: 15 Jun 2012, Fri, 15:46 Заголовок сообщения: Re: в. Чарэя. Праект аднаўлення Белай царквы |
|
|
Юлия писал(а): |
Ёсць меркаванне, што ў яго сценах былі пахаваны баць кі Льва Сапегі.
|
Почему, интересно, лишь "есть мнение"? В завещании Льва Сапеги (29.07.1633) четко прописано: "...на каменную церковь Св. Троицы в Черее (где почивают тела родителей и предков) и базилианский монастырь при этой церкви..."
Текст завещания утвержден королем Владиславом IV.
А другой храм почему Вам менее интересным кажется? :(
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы можете скачивать файлы
|
|