Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
LLlypuk82
Зарегистрирован: 06.05.2017 Сообщения: 62 Откуда: Витебск
|
Добавлено: 30 Mar 2023, Thu, 9:07 Заголовок сообщения: Млын вадзяны ў Аблятова (былы г. дв.) |
|
|
Па гэтых каардынатах https://orda.of.by/.map/?55.729986,27.645754&m=osm/15,rkka/14,yas/17,1v/14
знаходзяцца руіны млына.
Мапы ў тых мясцінах недакладныя даволі, але на спадарожнікавых здымках добра відаць будынак паміж дрэў.
«у Аблятове (закладзены ксяндзом Ю. Бародзічам, у слоўніку мясцовасцей Польскага каралеўства фігуруе ў статусе папяровае фабрыкі, па стане на 1905 г. – вадзяны млын, у другой палове ХІХ ст. гаспадар – Марціноўскі, у першай палове ХХ ст. – Зыгмунт Абрампальскі (у адраснай кнізе Польшчы 1928 г., відаць, памылкова – Обенпальскі. – Ф. С.),
млынары паваеннага часу – Клеафас Альхімовіч, Пётр Цярэшка)»
Крыніца: Матэрыялы VІІ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Віцебскі край», прысвечанай Году народнага адзінства. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
GlobusBelarusi Site Admin
Зарегистрирован: 06.10.2008 Сообщения: 11532 Откуда: Минск
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
GlobusBelarusi Site Admin
Зарегистрирован: 06.10.2008 Сообщения: 11532 Откуда: Минск
|
Добавлено: 31 Mar 2023, Fri, 1:12 Заголовок сообщения: |
|
|
LLlypuk82 писал(а): | «у Аблятове (закладзены ксяндзом Ю. Бародзічам, у слоўніку мясцовасцей Польскага каралеўства фігуруе ў статусе папяровае фабрыкі, па стане на 1905 г. – вадзяны млын, у другой палове ХІХ ст. гаспадар – Марціноўскі, у першай палове ХХ ст. – Зыгмунт Абрампальскі (у адраснай кнізе Польшчы 1928 г., відаць, памылкова – Обенпальскі. – Ф. С.),
млынары паваеннага часу – Клеафас Альхімовіч, Пётр Цярэшка)» |
Здаецца, гутарка ідзе пра млын у маёнтку Аблятова: https://orda.of.by/.map/?55.727450,27.653084&m=gm/18/el:gps:yat,wig/14/el:gps:yat
Калі мяркаваць па мясцовых могілках ( https://orda.of.by/.map/?55.725604,27.654946&m=gm/18/el:gps:yat,wig/14/el:gps:yat ), мапа WIG больш-менш добрая.
Таму руіны млына на фота вышэй, магчыма, іншы аб'ект: https://orda.of.by/.map/?55.729986,27.645754&m=yas/18,wig/14
Больш за тое, ёсць верагоднасць, што папяровая фабрыка і млын — розныя аб'екты. І адзін з іх захаваўся. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
LLlypuk82
Зарегистрирован: 06.05.2017 Сообщения: 62 Откуда: Витебск
|
Добавлено: 31 Mar 2023, Fri, 7:10 Заголовок сообщения: |
|
|
Так, у тэксце гаворка менавіта аб гэтым маёнтку. Але фота вельмі падобна на той аб'ект, які мы бачым на спадарожнікавых здымках (а ён знаходзіцца пасярэдзіне двух адзначаных на мапе млыноў).
Ёсць верагоднасць, што пасля разбурэння млына ў час паводкі («паводка на Заходняй Дзвіне ўвесну 1931 г., калі яе воды пачалі падымацца па прытоках, утвараючы лядовыя заторы, што пашкодзілі, а то і наогул знеслі некалькі млыноў») новы маглі пабудаваць у іншым месцы. Магчыма не толькі ў гэтым годзе, а і раней бывалі такія здарэнні.
Зараз канешне цяжка разабрацца, чаму два адзначаных млына зніклі бясследна, а застаўся нейкі трэці, які ўвогуле не быў адзначаны ні на воднай мапе. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы не можете скачивать файлы
|
|