Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
КИНДУС

Зарегистрирован: 05.04.2009 Сообщения: 1897 Откуда: Минск
|
Добавлено: 26 Mar 2023, Sun, 10:27 Заголовок сообщения: Трошкі пра беларускіх рыцараў |
|
|
Тайна сядзібы Абуховічаў у вёсцы Вялікая Ліпа.
На жаль, сядзібны дом да нашага часу не захаваўся, і якім ён быў, мы можам толькі здагадвацца. Але шмат чаго можна зразумець па флігелю, амбару, бровару і браме-стайне. Сумяшчэнне стайні і брамы ў рамках аднаго будынку - унікальная з'ява. Але ёсць яшчэ ў гэтай сядзібы свая тайная гісторыя...
Дзеля чаго патрэбны былі такія вялікія стайні? Чаму Абуховічы не прадавалі сваі ўладанні Радзівілам, якія набылі ўсё навокал? Цікава? Тады расказваю...
У 1596 годзе Мікалай Хрыстафор Радзівіл "Сіротка" набывае мястэчка Сталовічы, што ў 35 кіламетрах ад Вялікай Ліпы. І вось яго сын Караль, які вучыўся ў Італіі, уступае там у рыцары найстарэйшага ў свеце Мальтыйскага ордэна иааннітаў, ці гаспітальераў, і ў 1609 годзе адчыняе ў Сталовічах камандорства гэтага ордэна. Сымбалем камандорства робіцца касцёл аўтарства італьянца Іосіфа Фантаны і літвіна Іагана Глаўбіца.
Як вядома, гісторыя амаль што ўсіх храмаў на тэрыторыі Беларусі аднолькавая. У 1868 годзе касцёл перабудоўваюць у праваслаўную царкву, караючы ўсіх прыхільнікаў рыцараў Мальтыйскага ордэну. Але, прадбача гэта, рыцары даўно змянілі месца сваёй дыслакацыі. І гэта была... дакладна, сядзіба Абуховічаў. Улады ішлі па следу Радзівілаў, і ніяк не маглі падумаць, што гордыя Абуховічы, адмовіўшыя ў продажы свайго маёнтка самім уладальнікам Нясвіжа, з'яўляюцца чальцамі мальтыйскага ордэну.
У стайнях сядзібы трымаліся коні - дэстріэры, якія валодалі якасцямі, спрыяльнымі дзеля выкарыстання іх у рыцарскіх турнірах. Ва флігеле вывучаліся дзеці, а ў вялікіх падвалах са скляпяністымі столямі праводзіліся тайные рыцарскія абрады і пасвячэнні.
Усё гэта цягнулася да "злучэння" земляў усходняй і заходняй Беларусі, калі ўладальнікам маёнтку прыйшлося з'ехаць у эміграцыю, увезя з сабой тайну беларускіх рыцараў. Сядзіба была абрабавана і разбурана, і зараз гэта гісторыя ахутана цемрай. Нагадваюць нам аб ёй толькі картушы ў выглядзе галоў рыцараў над уваходамі ў стайні.
Кажуць, што нашчадкі рыцараў да нашага часу інкогніта прыяжджаюць у Вялікую Ліпу... |
|
Вернуться к началу |
|
 |
GlobusBelarusi Site Admin
Зарегистрирован: 06.10.2008 Сообщения: 11532 Откуда: Минск
|
Добавлено: 26 Mar 2023, Sun, 18:29 Заголовок сообщения: |
|
|
Цікава.
Усе доказы, наколькі я разумею, зніклі зусім? )) |
|
Вернуться к началу |
|
 |
КИНДУС

Зарегистрирован: 05.04.2009 Сообщения: 1897 Откуда: Минск
|
Добавлено: 27 Mar 2023, Mon, 9:19 Заголовок сообщения: |
|
|
GlobusBelarusi
Я думаю, што тут больш доказаў, чым у многіх сучасных гісторыях) |
|
Вернуться к началу |
|
 |
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы не можете скачивать файлы
|
|