Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
GlobusBelarusi Site Admin
Зарегистрирован: 06.10.2008 Сообщения: 11532 Откуда: Минск
|
Добавлено: 11 May 2015, Mon, 23:58 Заголовок сообщения: |
|
|
Александр Dehty писал(а): | Мільча, цікавы артыкул пра царкву, раю паглядзець. Адтуль здымак іконы з кулявымі адмецінамі. |
Дадаў праз каментар.
Александр Dehty писал(а): | Я ўжо казаў, але і зноў дадам. Па папярэдніх дадзеных, капліцы стаяць на месцы былога размяшчэння вёскі. У якім годзе невядома, але Мільча "вымерла" ад чумы і цяпер вёска перанесена на кілометр да поўначы. А ў памяць аб тых жорсткіх падзеях і пастаўлены тыя капліцы. |
Дадаў тэкстам.
Дзякуй. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Александр Dehty
Зарегистрирован: 22.04.2014 Сообщения: 1021 Откуда: Вiлейка
|
Добавлено: 13 May 2015, Wed, 1:03 Заголовок сообщения: |
|
|
GlobusBelarusi писал(а): |
Дадаў праз каментар.
Дадаў тэкстам.
Дзякуй. |
І я падзякую за ўвагу :) .
Каб не флудзіць, закіну як аб'ект для падарожнікаў па гэтай "мяжы" вёску Шклянцы Докшыцкага раёна. Магчыма хтосьці там будзе раней мяне.
Ахвярны камень,
і можа штосьці ад падмурка царквы.
 |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Александр Dehty
Зарегистрирован: 22.04.2014 Сообщения: 1021 Откуда: Вiлейка
|
Добавлено: 19 May 2015, Tue, 22:06 Заголовок сообщения: Памежжа Віцебшчыны і Міншчыны (па сцяжках рухомай мапы) |
|
|
========================================================
- Частка 2 -
========================================================
Апошнім выхадным варочаўся ў Вілейку праз Мядзельшчыну. Для пачатку на трасе Глыбокае-Докшыцы, набраў у навігатары "Сітцы", звярнуў у Порплішчы направа. Першы прыпынак на гары ля Новай вёскі, дзе абрысы панскага парку не падманулі; сапраўды - старыя ліпы, саджаныя па плану. На "Глобусе" гэта месца пазначана сядзібай Слатвінскіх. Захаваўся толькі
парк
http://orda.of.by/.map/?54.930857,27.59414&m=gm/16,visicom/11,e/13,wig/14
Праз скрыжаванне там жа -
Мемарыял ахвярам 2 Сусветнай вайны
http://orda.of.by/.map/?54.928749,27.588776&m=gm/16,visicom/11,e/13,wig/14
Хутка паказаліся й Сітцы. Прыехаў :( -
Як не стараўся скараціць колькасць здымкаў, але спіс агледжанных аб'ектаў заняў амаль 3 гадзіны шпацыру. Пэўна трэба будзе асобнай тэмай "падаць" сядзібу Дамейкі й царкву.
Спачатку пералічу вядомыя збудаванні:
І пару-тройку новых гаспадарчых пабудоў, не адлюстраваных дагэтуль.
Пакуль чакаў сонца з-за хмары (для файнага фотакантрасту),
запытаўся ў праходзячай бабулькі пра гэтыя руіны, што побач з царквой.
І хоць бабка сама досыць "старадаўняя", але ж і яна ня помніць што гэта за пабудова была.
Выглянула сонейка, атрымалася неяк так:
Далей па добрай дарозе - Ваўкалата.
Спыніўшыся ля касцёла, адразу пашчасціла пачуць адказ: "Карчма? Ведаем, чаму ж не." Прагожая кабета бальзакаўскага ўзросту, што палола клумбу, паведаміла так: "Пасля вайны там была сталовая, а апошія гады нечыя крама. Адразу ўбачыце - там сцены мураваныя, таўстыя. Мабыць трэці, ці чацвёрты дом за паваротам, па левай старане."
Дзякую, адлічваю - яна! Карчма!
http://orda.of.by/.map/?54.92693,27.3662&m=gm/16,visicom/11,e/14,wig/14
Падобна даўнаааааа і карчма зачынілася, і сталовая... :) .
Задаволены "чырвоным сцяжком" у капілку Глобуса, пасля Ваўкалат "пралятаю" нейкія разваліны з левага боку. "Мо якія рэшткі млына?!" - прамільгнула думка, бо здаецца быў канал. Але не паспеўшы паразважаць спыняцца, ці не , убачыў гэта -
Хто разбіраецца ў курганах і гарадзішчах, той мо ацэніць на што падобнае гэта вышыня.
Агляд адтуль канешне далёка распрасціраецца.
http://orda.of.by/.map/?54.921572,27.344314&m=wig/14,gm/17,visicom/11,e/14
Прыемна здзівіў аўтобусны прыпынак у Віржы, самая крайняя вёска Докшыцкага раёна на гэтай дарозе. Напэўна сюды яшчэ заходзілі аўтобусы міжваеннай Польшчы :) .
А дзверы якія -
Што спадабалася на Мядзельшчыне, то гэта ўказальнікі славутых мясцін. Нейкую царкву пач ХХ ст. прапусціў на хуткасці, а ў Слабаду такі вырашыў заскочыць.
Царква св. Аляксандра Неўскага. Каардынаты на ГБ дакладныя.
Брама.
У самім Мядзеле не абмінуў новую прыгажунню Траецкую царкву. На ўзвышшы, бачна здалёк.
Рапсавае поле ды крывулля-дарожка прымушылі адхіліцца ад добрага гасцінца.
Святло для здымкі ўжо адыйшло, таму мой зрок пераключыўся на падазроны ландшафт у лесе. Так і ёсць - траншэі, следкі 1 (а можа і другой) Сусветнай вайны.
І хоць вакол было шмат камянёў, але якіх з надпісам не ўгледзеў. Затое на выездзе з ляску ляжаў, ці відаць нядаўна "быў пастаўлены" вось такі каменьчык метры 2,5 вышыні.
http://orda.of.by/.map/?54.782494,26.806638&m=wig/14,gm/18,visicom/11,e/14
Вечарэла... .
Занарач.
Не спыняюся, трэба ўжо быць дома.
Макрыца, гаспадарчыя пабудова (канюшня?) побач з дарогай.
Апошні прыпынак - нейкі ДОТ (ДЗОТ і г.д., не спецыяліст... ).
http://orda.of.by/.map/?54.793884,26.657842&m=bing/19,gm/17,visicom/11,e/14
На мой розум нейкі назіральны пункт-кропка.
І тут мой Навітэл загадаў варочацца праз Занарач, хоць планаваў праз Лыцавічы-Любань. Як сапраўдны беларус у шматлікіх пакаленнях, уздыхнуў і з думкай "а можа так і трэба... ", вяртаўся гледзячы ўжо толькі на спідометр.
От не, не апошні прыпынак быў на "ДЗОТе"!
"Занарач. Камень культавы з лункамі" прамовіў нехта ў галаве ;), і на Google-мапе ўспомніў месца - усходні край пасёлка.
http://orda.of.by/.map/?54.794702,26.790392&m=gm/16,visicom/11,e/14,wig/14
Вось цяпер - усё, здымкі на той дзень, 17 мая 2015 года, скончыліся. Усім дзякую, хто вытрымаў мае "перлы" :) .
Последний раз редактировалось: Александр Dehty (04 Dec 2016, Sun, 0:58), всего редактировалось 4 раз(а) |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Алекс Сталь

Зарегистрирован: 07.01.2010 Сообщения: 1503 Откуда: г.Минск
|
Добавлено: 19 May 2015, Tue, 22:28 Заголовок сообщения: |
|
|
Интересные места!
Отличные фото! |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Александр Dehty
Зарегистрирован: 22.04.2014 Сообщения: 1021 Откуда: Вiлейка
|
Добавлено: 19 May 2015, Tue, 22:38 Заголовок сообщения: |
|
|
Дзякую, Александр!
А я як-раз чытаю ваш рэпартаж :) . Добрыя месцы! Цікавае падарожжа! Таксама быў у тым напрамку летась на 1 мая, толькі не так багата, як у Вас атрымалася. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
В59
Зарегистрирован: 20.05.2014 Сообщения: 1240
|
Добавлено: 19 May 2015, Tue, 23:19 Заголовок сообщения: Re: Памежжа Віцебшчыны і Міншчыны (па сцяжках рухомай мапы) |
|
|
Якое цудоўнае слова "благоукрасил". А замардавалі бацюшку чырвоныя недзе ў 1919. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Александр Dehty
Зарегистрирован: 22.04.2014 Сообщения: 1021 Откуда: Вiлейка
|
Добавлено: 19 May 2015, Tue, 23:58 Заголовок сообщения: |
|
|
В59, гэта здагадка? Бо крыху пагугліў пра бацюшку і Сітцаўскаю царкву св. Георгія.
Цитата: | Святыню ўсходняга абраду ў Сітцах згадваюць гістарычныя крыніцы яшчэ ў 1690 годзе. Старая сіцкая царква — гэта невялікі драўляны храм без цыбуліны, з адной вежай, абнесены драўлянай агароджай з мураванымі шуламі. Пра яго выгляд мы ведаем па фотаздымку пачатку ХХ стагоддзя.
Праваслаўная царква ў сяле Вялікія Сітцы Вілейскага павета. Фота Яна Балзункевіча, пачатак ХХ стагоддзя.
Новую вялікую царкву з белай цэглы змуравалі ў 1913 годзе. Настаяцелем храма тады быў айцец Яўстафій Нядзельскі. У 1935 годзе яго забілі бандыты — звычайныя крымінальнікі, якія пранюхалі, што настаяцель будзе везці вялікія грошы. Вернікі пахавалі бацюшку за царквой, вакол ягонай магілы растуць кветкі.
http://nn.by/?c=ar&i=113750 |
Наогул цікавы артыкул пра святкаванне 100-годдзя царквы са шматлікімі здымкамі.
І яшчэ:
Цитата: | В клировых ведомостях говорится, что еще в 1530 году в Ситцах была деревянная церковь. 9 июня 1913 года на ее месте освятили новую величественную святыню. Среди жертвователей храма – император Николай ІІ и императрица Александра Федоровна, именитые сановники из Москвы, Новочеркасска, Санкт-Петербурга, священнослужители близких и далеких монастырей, протоиерей Иоанн Кронштадтский, Иоанн Недельский и многие другие.
http://nspaper.by/2012/11/12/dusha-zhiva-blagodatnym-obshheniem-s-nebom.html |
Цитата: | История этого храма, как в прочем и любой другой святыни, наполнена радостью и печатью. Сохранившиеся документы свидетельствуют о том, что в сентябре 1916 года Литургию в храме служил Высокопреосвященнейший архиепископ Тихон. В память об этом событии Ситцевское приходское братство записало Святейшего в Братсткий Синодик и предложило ему стать “Почетным председателем братства”, о чем и сообщили Святейшему в ноябре 1916 года. В 1917 году архиепископ Виленский и Литовский Тихон стал Патриархом Московским и всея Руси.
В годы Великой Отечественной войны по «соседству» с церковью находился аэродром. Немецкие оккупанты не запрещали местным жителям молиться в церкви. Но, защищая свои интересы, с умыслом облили наружные стены из светлого кирпича стойкой черной краской, не смываемой годами. Поэтому их подкрашивают в белый цвет. Ремонтируя крышу, сельчане отыскали под куполом ценнейший клад. Подобрав подходящий ключ к деревянной двери, открыли ее и увидели подшивки старинных печатных изданий, рукописных документов храма, датируемых ХІХ-началом ХХ века.
http://old.eparhia992.by/arhiv/item/%D0%B4%D0%BE%D0%B1%D1%80%D0%BE%D0%B5-%D1%81%D0%BB%D0%BE%D0%B2%D0%BE-%D0%B4%D0%BE%D1%80%D0%BE%D0%B3%D0%BE%D0%B5-%D1%81%D0%BE%D0%BA%D1%80%D0%BE%D0%B2%D0%B8%D1%89%D0%B5-%D0%BA-100-%D0%BB%D0%B5%D1%82%D0%B8%D1%8E-%D1%85%D1%80%D0%B0%D0%BC%D0%B0-%D0%B4%D1%81%D0%B8%D1%82%D1%86%D1%8B-%D0%B4%D0%BE%D0%BA%D1%88%D0%B8%D1%86%D0%BA%D0%BE%D0%B3%D0%BE-%D1%80%D0%B0%D0%B9%D0%BE%D0%BD%D0%B0 |
Цитата: | Храм был построен местными мастерами на месте первоначальной деревянной церкви. Освящен 9 июня 1913 года.
Известно, что на протяжении нескольких лет настоятелем Евстафием Недельским собирались пожертвования на строительство церкви. Среди жертвователей были ныне прославленные Русской Православной Церковью в лике святых, император Николай II и протоиерей Иоанн Кронштадтский.
Сохранились свидетельства о том, что купола храма возводил местный умелец Станислав Синявский, а кресты устанавливал Иосиф Григорович из д. Курдеки.
В годы Первой мировой войны имущество церкви было эвакуировано в Московский Свято-Данилов монастырь, откуда исчезло бесследно.
Со дня освещения церковь не закрывалась.
Храм является памятником архитектуры ретроспективно-русского стиля. Относится к типу крестово-купольных храмов с колокольней. В объёмно-пространственной композиции доминируют 3-ярусная шатровая восьмериковая колокольня и цилиндрический барабан с луковицеобразным куполом. В декоре использованы кокошники, лопатки, наличники арочных оконных проёмов.
http://drevo-info.ru/articles/22933.html |
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
ВалероС

Зарегистрирован: 25.12.2011 Сообщения: 1871 Откуда: ГРОДНО
|
Добавлено: 20 May 2015, Wed, 15:52 Заголовок сообщения: |
|
|
Александр Dehty
2-я страничка особенно понравилась! :) |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Мiхаiл L.
Зарегистрирован: 06.10.2014 Сообщения: 891 Откуда: Новалукомль
|
Добавлено: 20 May 2015, Wed, 16:59 Заголовок сообщения: |
|
|
Аляксандр, дзякуй, як заўседы, цікава атрымалася!
Эх, прыгожыя ў Беларусі гарадзішчы...
 |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Александр Dehty
Зарегистрирован: 22.04.2014 Сообщения: 1021 Откуда: Вiлейка
|
Добавлено: 20 May 2015, Wed, 18:40 Заголовок сообщения: |
|
|
ВалероС, дзякую! Зразумела вясна спрытнейшая, ды й прыгажэшая за мінулую зіму :D .
Михаил, удзячны за пахвалу! Але ж я не спецыяліст па гарадзішчах, а хацелася б аказацца правым наконт гэтай вышыні. Спадзяюся, што пытанне вырашыцца (хоць і некалі). |
|
Вернуться к началу |
|
 |
GlobusBelarusi Site Admin
Зарегистрирован: 06.10.2008 Сообщения: 11532 Откуда: Минск
|
Добавлено: 22 May 2015, Fri, 1:14 Заголовок сообщения: |
|
|
Дадаў некаторыя здымкі на "Глобус", дзякуй. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
В59
Зарегистрирован: 20.05.2014 Сообщения: 1240
|
Добавлено: 22 May 2015, Fri, 21:40 Заголовок сообщения: |
|
|
Александр Dehty писал(а): | В59, гэта здагадка? Бо крыху пагугліў пра бацюшку і Сітцаўскаю царкву св. Георгія. |
Прачытана, здаецца, у Докшыцкай "Памяці". Але ж ніяк не змагу знайсьці гэту кніжку. Нават у Самі-Ведаеце-Чыёй бібліятэцы. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Александр Dehty
Зарегистрирован: 22.04.2014 Сообщения: 1021 Откуда: Вiлейка
|
Добавлено: 03 Dec 2016, Sat, 23:09 Заголовок сообщения: |
|
|
========================================================
- Частка 3 -
========================================================
Праехаўся восенню, добрым надвор'ем, па старых мясцінах.
Капліцы ля Мільчы
Побач руіны панскай гаспадарчай пабудовы.
Царква ў самой Мільчы.
Вардамічы
Цитата: | Не дажыла да 30, але атрымала прызнанне
На самым краі вёскі стаіць вялікі драўляны дом. Калі вы вырашыце наведаць Вардамічы, вы ніколі яго не праміняце. А нам пашчасціла не толькі ўбачыць гэты дом, але і пазнаёміцца з яго цудоўнымі гаспадарамі.
Але спачатку пра дом. Як гавораць пра людзей, што знешнасць можа быць падманнай, так і гэты дом. Ну ці скажаш, што пад драўляным домам можа знаходзіцца вялізны цагельны склеп, зроблены па ўсіх канонах будавання палацаў? Тут і невялічкія байнічкі пад самым дахам, і шмат хадоў, якія, праўда, цяпер закрытыя, але і сам гаспадар Іосіф Мацко не ведае, куды гэтыя хады могуць прывесці.
А яшчэ ў гэтай самай хаце ў 1866 годзе нарадзілася Марыя Віткоўская, якую тут, у Вардамічах, называюць сваёй першай святой. Марыя Віткоўская пражыла нядоўгае жыццё, усяго 29 гадоў, прысвяціла сябе служэнню Богу. У 1996 годзе каталіцкай царквой пачаўся працэс яе беатыфікацыі (абрад прылічэння памерлага да ліку блаславёных у каталіцкай царкве), які зараз працягваецца ў Рыме.
А ў месцы нараджэння памятаюць пра яе. У гаспадароў у пакоі вісіць партрэт Марыі Віткоўскай. Яны з задавальненнем паказваюць яго сваім гасцям і кажуць, што яна іх аберагае.
http://www.rh.by/by/250/10/7765/ |
Дом сапраўды старой пабудовы, нават падмурак з разынкавай муроўкай.
Цяпер ужо ведаю, што гэты крыж завецца слупавай капліцай.
Немагчыма прамінуць вардамскую царкву Св. Георгія Пераможцы.
Наколькі я сабе ўяўляю, вось так і выглядалі нашы беларускія храмы ў большасці сваёй, як вынік уніяцкага будаўніцтва. Прынамсі, прыемна бачыць аўтэнтычнасць, пакуль сюды не дабраліся "залатыя цыбуліны".
Мясцовыя ўказалі гэта месца, дзе месцілася стражніца. На жаль, падмурка і прыступкаў за травой я не разгледзіў.
Хоць некалі жыццё тут выглядала зусім па-іншаму:
Цитата: | І ўжо пры самай мяжы на ўскрайку бліжэйшага населенага пункта праз 5-7 кіламетраў размясцілі стражніцы – пагранічныя заставы. Колькасць пагранічнікаў у іх дасягала 15 чалавек, па чатыры ў кожнай змене. Нарад з двух жаўнераў кантраляваў свой участак граніцы, так званую “кантрольную паласу” ў адзін бок, іх таварышы – у другі. Трохкіламетровая паласа ўздоўж граніцы з’яўлялася памежнай зонай, дзе былі ўстаноўленыя асобыя меры перасцярогі: у цёмны час сутак уводзіўся рэжым святломаскіроўкі, а таксама забараняліся ўсялякія перамяшчэнні без спецыяльнага дазволу.
З-за гэтага здараліся і трагічныя выпадкі. Малады хлопец з вёскі Круглае, прыйшоўшы на спатканне ў Вардамічы, затрымаўся і цемнатой спрабаваў непрыкметна вярнуцца дадому. Аднак яго заўважыў пагранічны патруль. На загад “Стаяць!” кінуўся наўцёкі і быў застрэлены. Паміж начальнікам Вардамскай стражніцы Уладзіславам Жыгадлам і родзічамі загінуўшага хлопца, якія былі сваякамі яго жонкі, назаўсёды засталіся непрыязныя адносіны. |
Цитата: | Чырвонай Арміі час для падрыхтоўкі свайго паходу ў Заходнюю Беларусь, хоць і невялікі, але быў. Вядомы факт, што яшчэ 15 верасня савецкі самалёт двойчы залятаў на польскую тэрыторыю ў раёне Даўгінава, але быў абстраляны, а за другім разам і падбіты. Лётчык зрабіў вымушаную пасадку каля вёскі Стахі і, ранены ў нагу, змог пераплыць Вілію і апынуцца на сваёй тэрыторыі. Разабраны самалёт з дапамогай мясцовых сялян на фурманках быў перавезены ў Будслаў.
Жыхары прыгранічных вёсак пачалі даносіць, што бальшавікі за Віліяй групуюць войскі. І сапраўды, ранкам 17 верасня чырвонаармейцы ў многіх месцах перайшлі граніцу і атакавалі польскія стражніцы. У большасці з іх супраціўлення не аказвалі і без бою адыходзілі ў тыл, хаця толькі вечарам выйшаў запознены загад маршала Рыдз-Сміглы “З саветамі не ваяваць, толькі ў выпадку націску з іх боку ці спробаў раззбраення нашых часцей”.
Але былі і такія, якія цаной уласнага жыцця да канца выконвалі свой воінскі абавязак. Гераічна абаранялася Вардаміцкая застава на чале з сяржантам Уладзіславам Жыгадлам, прыняўшы няроўны бой. Пяць пагранічнікаў, сярод іх і адважны кулямётчык радавы Бура, загінулі, а двое, у тым ліку і камандзір, былі параненыя.
Брацкая магіла геройскіх жаўнераў знаходзіцца справа пры ўваходзе на мясцовыя могілкі. Яе даглядаюць, але помнік патрабуе рамонту ці яго замены.
У Пагосце, нягледзячы на вялікую перавагу праціўніка, камандзір мясцовай стражніцы Комар распачаў абарону і загінуў разам з чатырма сваімі падначаленымі. Яны былі пахаваныя побач з заставай каля дарогі на Даўгінава. Месца гэта цяпер нічым не абазначанае. Загінуў і камандзір чырвонаармейцаў – малады лейтэнант. Яго цела на фурманцы перавезлі на сваю тэрыторыю.
http://vialejka.info/1534-verasen-1939-ga.html |
Гэта цытата з артыкула 2008 г.
Фота з Вардаміч знайшоў у сеціве
, а ў Пагосце быў раней -
Апошнія здымкі ў той дзень прыйшліся на закінутую капліцу
Сумна бачыць як знікаюць вёскі, а з імі і святыні, якімі б яны не былі... .
Здымкі 1.Х.2016 г. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Александр Dehty
Зарегистрирован: 22.04.2014 Сообщения: 1021 Откуда: Вiлейка
|
Добавлено: 20 Dec 2016, Tue, 19:02 Заголовок сообщения: |
|
|
Невялічкая інфармацыя па тым месцам ад мясцовых старажылаў.
Вардамічы, царква Св. Георгія Пераможцы - да вайны быў касцёл. Напэўна таму й нагадвае мне уніяцкія храмы са старых фатаграфій.
Афіцыйны сайт епархіі падае дату пабудовы як Цитата: | Храм пабудаваны ў 1870 г., адрэстаўрыраваны ў 1993 і 2014 гг., не асвячоны. З'яўляецца прыпісным да прыходу Святой Жываначальнай Троіцы ў в.Даўгінава. |
Мільчанская капліца ў таким выглядзе была яшчэ да вайны. У 1991 годзе адбыўся рамонт: зроблена мураваная падлога, адноўлены сцены й страха.
Даўгінава
GlobusBelarusi писал(а): | Александр Dehty писал(а): | Па вышыні і аб'ёму будынак, напэўна, мог быць броварам (?). Запыты ў сустрэўшайся моладзі, зразумела аніякіх вынікаў не далі. Адчуў пачуццё, нібы настаўнік пытаўся у вучнеў. |
Відаць, бровар быў насупраць, гэта - крахмальны завод, гл. http://orda.of.by/.map/?54.642464,27.486705&m=1v/14
Дарэчы, кнопкі «Топография (x4)» і «Доп. топография» на рухомай мапе ГБ час ад часу даюць адказы на некаторыя пытанні. :) |
ГБ аказаўся абсалютна правы, бо дзед 1935 г. нараджэння, так і сказаў: "А гэта мы крахмальная завём". На мой запыт, ці ёсць што яшчэ старое побач, адказаў адмоўна. Летам я спрабаваў з машыны, што разгледзіць, але пары да камяніцы сапраўды не ўбачыў.
Александр Dehty писал(а): | Люты 2015 г.
На выездзе на Мільчу гаспадарчая пабудова, адзначаная на "Глобусе", збераглася.
|
А гэту камянічку, той жа дзед назваў "жыдоўскай кузняй". Усёж нейкае ды ўдакладненне. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
GlobusBelarusi Site Admin
Зарегистрирован: 06.10.2008 Сообщения: 11532 Откуда: Минск
|
Добавлено: 21 Dec 2016, Wed, 0:51 Заголовок сообщения: |
|
|
Александр Dehty писал(а): | Невялічкая інфармацыя па тым месцам ад мясцовых старажылаў. |
Дзякуй, дадаў да ГБ. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы можете скачивать файлы
|
|