Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» Форум сайта «Глобус Беларуси»
Основной проект — “Глобус Беларуси
 
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 

У пагоні за славутасцямі або ахапіць неабсяжнае
На страницу Пред.  1, 2, 3  След.
 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Путешествия по Беларуси -> Фотоотчеты о путешествиях
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
GlobusBelarusi
Site Admin


Зарегистрирован: 06.10.2008
Сообщения: 11369
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 18 Jul 2014, Fri, 23:33    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

В59 писал(а):
Першае, што ўзгадалася - помнік памежнікам у Цімкавічах.

Не, я пра сучасныя палітычныя абставіны.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
В59



Зарегистрирован: 20.05.2014
Сообщения: 1206

СообщениеДобавлено: 19 Jul 2014, Sat, 11:29    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

GlobusBelarusi писал(а):
В59 писал(а):
Першае, што ўзгадалася - помнік памежнікам у Цімкавічах.

Не, я пра сучасныя палітычныя абставіны.

"Усім прывітаньне, завуць мяне Юзік,
я хачу жыць у Савецкім Саюзе".
Актуальна як для мінулага, так і для сучаснасьці.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
GlobusBelarusi
Site Admin


Зарегистрирован: 06.10.2008
Сообщения: 11369
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 19 Jul 2014, Sat, 15:58    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

:)
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
Zmicier



Зарегистрирован: 19.10.2008
Сообщения: 2478
Откуда: Менск

СообщениеДобавлено: 19 Jul 2014, Sat, 22:23    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Файны рэпартаж. Цікавыя мясціны. Добрая мова. Цудоўны аповяд пра М.В. Тарасюка. І нечакана, а ад таго яшчэ больш прыемна, - узгадка пра Г.М. Праневіча, майго хроснага!
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
vladzenk



Зарегистрирован: 04.12.2008
Сообщения: 81

СообщениеДобавлено: 21 Jul 2014, Mon, 10:06    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Калі не памыляюся, то гэта будынак шпіталя

Это бывшая казарма.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
vladzenk



Зарегистрирован: 04.12.2008
Сообщения: 81

СообщениеДобавлено: 21 Jul 2014, Mon, 10:12    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Ён расказаў, што з 19 па 24 ліпеня (калі я не памыляюся) будзе свята ў царкве. Прыедзе шмат паломнікаў. Расказаў і пра колер царквы: блакітная—у гонар Багародзіцы; жоўтая ці залатая—у гонар Іісуса Хрыста, Святога Духа і Тройцы; зялёная—у гонар святых. Бацюшка паказаў і ўнутранае ўбранства храма. З ім мы прагаварылі з гадзіну. Але ж трэба ехаць.


Да, вчера был в чернавчицкой церкви: вчера туда привезли мощи Сергия Радонежского и др. угодников Божиих. Даже Ушакова (как я понял, именно того, который адмирал)! Причём на постоянное хранение. На следующей неделе по этому поводу будет концерт хора Московской православной Академии и др. мероприятия.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Анатоль



Зарегистрирован: 18.07.2011
Сообщения: 53

СообщениеДобавлено: 24 Jul 2014, Thu, 12:45    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

vladzenk, вялікі дзякуй! Выправіў сваю памылку. За правапіс таксама прашу прабачэння, бо я надрукаваў і больш гэтага не чытаў. Будзе час перачытаю, выпраўлю. Друкую павольна і часта нажымаю не на патрэбныя кнопкі.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Анатоль



Зарегистрирован: 18.07.2011
Сообщения: 53

СообщениеДобавлено: 24 Jul 2014, Thu, 16:00    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Дзень чацвёрты (апошні)
Маршрут: Верашчакі- Краскі- Падароск-Ізабелін-Ваўкавыск (Ваўкавыск-Баранавічы--цягнік)-Ляхавічы
Раніцаю зразумеў, што начаваў у Свіслацкім раёне Гродненскай вобласці. Увечары брахалі сабакі, пазней замоўклі. Ноч прайшла нармальна, я добра выспаўся. Зранку вырашыў, што паеду на Ваўкавыск і ўсё—дамоў (ліміт часу адведзены жонкай выходзіць). Устаў, паеў, сабраўся і выехаў у 7.30.
Свеціць сонейка, і ранішняя прахалода не адчуваецца. Жанчыны едуць на работу. Зварачваю ў бок Лаўрыновіч. Добры асфальт, ехаць весела. Злева заўважаю макушку царквы. Паварачваю ў Падчарнейках і кручу да ўбачанай царквы. Падалося, што яна ў вёсцы, але ж не. Храм знаходзіцца паміж Падчарнейкамі і Задваранамі.




Еду далей. Са Свіслацкага раёна ў Ваўкавыскі раён спускаюся з вялікай горкі, хуткасць на загружаным веласіпедзе пераваліла за 60 км/г.
Вось вёска Краскі. Не ведаю чаму, але мне вельмі хацелася паглядзець гэты маёнтак з паркам. Але ж ці ўдасцца трапіць на тэрыторыю? Заехаў у двор, былі два рабочыя, ну і я ў іх папрасіў дазволу пахадзіць, пафатаграфіраваць. Сказалі, што некалькі хвілін ёсць, але ж скора прыедзе гаспадар. Некалькі маіх фота









img]http://globustut.by/_mu_a__gtb/2668/dsc03752.jpg[/img]



i
m
g]http://globustut.by/_mu_a__gtb/2668/dsc03755.jpg[/img]
]









Як бачна, аб рэканструкцыі гаварыць не прыходзіцца. Ну і я каля палаца


Еду на Падароск. Перад самым носам выехаў трактар з прычэпам, але нават для трактара ў яго хуткасць была вельмі нізкая. Яго тарахценне мне надакучыла, абганяю і хуткасць з 20 км/г. падымаю да 30 км/г. Трактар крыху адстаў, а яго гук вецер адносіць у бок. Хутка ён некуды звярнуў, стала зусім камфортна. Вось і Падароск. Нейкія 20 хвілін язды на веласіпедзе –і зусім іншы маёнтак. Уражвае шчыльнасць дастапомнасцей




Сядзіба абнесена металічным плотам. Можа будуць нешта рабіць з палацам, а можа, каб людзі менш хадзілі, каб каго не пакалечыла. Спачатку плот Чачотаў, а ўнутры металічная канструкцыя.














Сфатаграваваў слімака,


а пасля сябе каля сядзібы


На “беднай” паўратондзе неведама што ляжыць. Мабыць “накрылі” яе ад дажджу.
Пераехаў рэчку


І кірую, да касцёла


Далей еду да Троіцкай царквы




У цэнтры вёскі было нешта накшталт мітынга. Я так зразумеў, старшыня сельсавета і яго намеснік сказалі некалькі слоў, іх сфатаграфавалі для справаздачы святочнага мерапыемства. З дзецьмі было каля 10 чалавек. У мясцовым магазіне я набыў марожанага і не стаў мяшаць праводзіць “урачыстае мерапрыемства”.
Кручу да Верусіно. Ці то сядзібу, ці то бровар відаць з дарогі. Будынак таксама вельмі прыгожы і цікавы.




Невельмі ўдалае рашэнне з лесвіцай, якую вынеслі з будынка, але ж арыгінальнасці не займаць










Гаспадарчая пабудова






Ну і канешне ж я


Пераехаў “буйную” рэчку




Перад самым Ізабеліным на асфальт накідалі шчэбню, такім чынам яго ўзмацніўшы. З-пад колаў аўтамабіляў ляцяць каменьчыкі. Стараюся ўвярнуцца ад іх.
Ізабелін
Пад'ехаў да Петрапаўлаўскага касцёла, які выглядае магутным і масіўным, а таму крыху нязграбным.




І я зазначыў сваю прысутнасць у Ізабеліне


Ізабелін вельмі прыветлівая вёска: усе ад старога да маладога вітаюцца.
Пад’язджаючы да царквы стаіць памятная дошка лётчыку-герою СССР Абрамчуку М.І.


Вось і царква Святога Міхаіла


Спадабаўся вось гэты, дажываючы свой век дом


Яшчэ некалькі горак і я ўязджаю ў Ваўкавыск. На ўскраіне горада, каля аўтабуснага парка знаходзіцца вось такі помнік


Крыху далей, на скрыжаванні помнік лётчыкам


Заехаў на вакзал, хацеў аставіць у камеры захоўвання свае рэчы, але там няма як такавой камеры захоўвання. Давялося катацца па гораду з рукзаком. Пад’ехаў да такога новага храма


Затым да царквы Святога Мікалая


да Петрапаўлаўскага сабора


Да касцёла Святога Вацлава


Я каля храма


Да “дома Баграціёна”




Бюст палкаводцу


І я там быў


Да пажарнага дэпо праз рэчку




Некалькі фота гарадской забудовы












Купіў магніцік, запакаваў веласіпед, уладкаваўся ў цягніку. Еду на Баранавічы. Думаў на гэтым велападарожжа скончылася, але ж не. У Баранавічах білетаў на Гродна-Гомель не было. Дызель бліжэйшы толькі раніцаю. Дастаў веласіпед і кручу на Ляхавічы. Па дарозе сфатаграфаваў Дараўскі касцёл Успення Божай Мацеры




Праехаў Шчару, Ведзьму




Хвілінку пабыў у Ляхавічах (не на вакзале я сядзеў доўга)





І хутчэй на вакзал. Чорная хмара накочвалася ўсё хутчэй і хутчэй. Дажджу мне за паход хапіла –не хочацца больш мокнуць. У Ляхавічах узяў білет на Гродна-Гомель, а ў Баранавічах не было. Усё паход скончаны.
За дзень праехаў 100 км. За чатыры дні –345 км. Паход спадабаўся, быў насычаны на сустрэчы, было шмат славутасцей, была і Белавежская пушча, але больш за ўсё –дажджу. З-за дажджа і грымот не пакатаўся па Пружанах, Івацэвічах, не заехаў у Слабудку, але трапіў неспадзявана ў Ляхавічы. Гэта значыць, што яшчэ трэба пакатацца па гэтых мясцінах. А ў галаве ўжо сядзіць новая пакатушка “На радзіму двух класікаў: Э. Эжэшка і Н. Орды”


Последний раз редактировалось: Анатоль (24 Jul 2014, Thu, 22:32), всего редактировалось 2 раз(а)
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
КИНДУС



Зарегистрирован: 05.04.2009
Сообщения: 1855
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 24 Jul 2014, Thu, 19:06    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Анатоль, дзякуй Вашай жонцы, што адпусцiла! Паў-Беларусi праехалi/
Анатоль писал(а):
качу ў Скокі, дзе... У 1917 годзе падпісана перамір’е, якое спыніла Першую сусветную вайну.

А цi не ў Солах гэта было?
Анатоль писал(а):
Узгадалася пра беларуса, які рабіў фота самога сябя каля дастапомнасцей. Ён стаў вельмі папулярным у сеціве.

Зараз гэта называюць "cэлфi".
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Анатоль



Зарегистрирован: 18.07.2011
Сообщения: 53

СообщениеДобавлено: 24 Jul 2014, Thu, 21:08    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Перамір'е было падпісана менавіта ў Скоках, а пасля ўжо быў Брэсцкі мір. Гэта цікава апісаў у кнізе брэсцкі гісторык "Нямцэвічы. Сапраўдныя гісторыі" А. Гладышчук (дзякуй інтэрнэту, бо аўтара і дакладную назву кнігі забыў).
за "сэлфі" вялікі дзякуй, не чуў.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
КИНДУС



Зарегистрирован: 05.04.2009
Сообщения: 1855
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 24 Jul 2014, Thu, 21:49    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

А Вам дзякуй за Скокi :)
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
GlobusBelarusi
Site Admin


Зарегистрирован: 06.10.2008
Сообщения: 11369
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 24 Jul 2014, Thu, 23:10    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Анатоль писал(а):
Гаспадарчая пабудова

А дзе яна знаходзіцца?
Верусінскі бровар тут - http://orda.of.by/.map/?53.024794,24.605336&m=gm/18
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
GlobusBelarusi
Site Admin


Зарегистрирован: 06.10.2008
Сообщения: 11369
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 24 Jul 2014, Thu, 23:18    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Дадаў некаторыя здымкі на "Глобус",
гл. http://globustut.by/verusino/ ,
http://orda.of.by/.add/gallery.php?volkovysk/kost_kostki&updmonth=2014-07&only=dsc03863.jpg ,
http://orda.of.by/.add/gallery.php?volkovysk/houses&updmonth=2014-07&only=dsc03865.jpg|dsc03871.jpg|dsc03866.jpg|dsc03873.jpg

Дзякуй. Як падпісаць аўтара?
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
Анатоль



Зарегистрирован: 18.07.2011
Сообщения: 53

СообщениеДобавлено: 24 Jul 2014, Thu, 23:22    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Дарога Р-44, з левага боку бровар, а прама за ім метраў каля100 і знаходзіцца. Перад броварам да Р-44, як паказана на карце, я ніякіх будынкаў не бачыў. Нешта так
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
GlobusBelarusi
Site Admin


Зарегистрирован: 06.10.2008
Сообщения: 11369
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 24 Jul 2014, Thu, 23:26    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Дзякуй, дадаў да http://globustut.by/verusino/
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Путешествия по Беларуси -> Фотоотчеты о путешествиях Часовой пояс: GMT + 3
На страницу Пред.  1, 2, 3  След.
Страница 2 из 3

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
Вы не можете вкладывать файлы
Вы можете скачивать файлы