Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» Форум сайта «Глобус Беларуси»
Основной проект — “Глобус Беларуси
 
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 

Ваколіцы Іванава і Пінска

 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Путешествия по Беларуси -> Фотоотчеты о путешествиях
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
Анатоль



Зарегистрирован: 18.07.2011
Сообщения: 53

СообщениеДобавлено: 27 Jul 2020, Mon, 1:45    Заголовок сообщения: Ваколіцы Іванава і Пінска Ответить с цитатой

Ваколіцы Іванава і Пінска
Зіяе неба з-за вакна —
І думкі мкнуцца мімаволі
Туды, дзе расцвіла вясна,
Дзе блішча збожжа ў яснай далі,
Сінеюць міла васількі,
Халодным срэбрам ззяюць хвалі
Між гор ліючайся ракі.
М. Багдановіч
Пандэмія ўжо ўсім надакучыла, цяжка сядзець у хаце, так нікуды і не выбраўшыся… Усе планы на лета скасаваны… Вось такі настрой… Вырашыў, што трэба ўсе ж выехаць, хоць недалека –у Пінскі і Іванаўскі раёны. Чытаў раней пра выезд групы, арганізаванай Расціславам, таму і ўзяў гэты цудоўны маршрут .
Цягнік “Полацк-Брэст” вязе мене да станцыі Янаў-Палескі. У 6.16 пачынаецца мая паездка. Спачатку еду да помніка Н. Орды





Я каля помніка знакамітаму земляку
Цэнтр горада прыгожы і ўтульны



Пад’ехаў да Пакроўскай царквы (1901г.)



А затым да Крыжаўзвіжанскага касцела (1848г.)



Адна з капліц прысвечана нябеснаму заступніку Беларусі –Андрэю Баболі



Вельмі прыемна , што праваслаўны і каталіцкі храмы суседнічаюць і не замінаюць адзін другому



Яшчэ крыху пакатаўшыся па гораду, кірую ў Ляскавічы, дзе знаходзіцца драўляная царква Раства Багародзіцы (1783г.)









Вось такі звон ляжыць каля царквы
Па дарозе Н472еду да паварота на Шчакоцк, а далей па грунтоўцы да пункта дугі Струвэ.







І я там быў
Іванаўскі край вельмі багаты на васількі



…І тчэ, забыўшыся, рука,
Заміж персідскага узора,
Цвяток радзімы васілька.
Дажджы, якія густа сыпалі напярэдадні, нарабілі шмат вялікіх і глыбокіх лужын, таму я не рызыкнуў ехаць праз лес, а выбраўся зноў на асфальт. Тут не сказаць, каб занадта лепш было, бо ўвесь час насупраць ветру. А усцяж дарогі чынна разаслаліся палі, а ні кусціка табе, а ні дрэўца…Праз некаторы час вецер гучаў усімі духавымі інструментамі ў маіх вушах. Хуткасць знізілася вельмі, настрой сапсаваўся… Ушчэнт раскіслым я дабраўся да Дружыловіч, дзе агледзеў царкву святога Мікалая (1777г.)





Арыгінальная брама



І без настрою паехаў у Моталь. Зноў вецер перашкаджае мне атрымліваць асалоду ад педаліравання. Дацягнуўся да Моталя, хацеў зайсці ў кавярню, але яна закрыта (панядзелак).



У краме набыў апетытную булку, водар якой напаўняў усю веску. Паехаў да хаты, у якой нарадзіўся першы прэзідэнт Ізраіля Хаім Вейцман.


Зусім побач знаходзіцца Спаса-Праабражэнская царква (1877г.)




За царкоўным дворыкам размясціліся музей і школа мастацтваў





Тут жа стаіць драўляны млын (праўда, усяго толькі копія)





Затым я паехаў на мясцовае возера, падсілкаваўся. Адпачыў.Настрой падняўся, палагоднеў сам.
Праз Асаўніцу еду на Моладава. Ззяюць на сонцы купалы новай царквы ў Моладава.






А старэнькая Узнясенская царква (канец 18 ст.) прыходзіць у заняпад- фарба лушчыцца, тэрыторыя некошана…



Еду да капліцы Скірмунтаў (1905-1908гг.).Ратонду накрылі , а сцены абнесены вакол будаўнічмі лесамі






Качу ў веску Дастоева, адкуль паходзіць род знакамітага пісьменніка Федара Міхайлавіча Дастаеўскага. Каля помніка фатаграфуецца сямейная пара з Брэста. Яны дамовіліся і на экскурсію ў школьны музей. Насамрэч гэта была не экскурсія, а проста нам адчынілі дзверы музея, тэх.работнік , праўда, нешта паказвала і расказвала. Мы былі вельмі шчаслівыя…






На старонках гэтага Евангелля ёсць запісы Федара Міхайлавіча





Дырэктарам Дастоеўскай школы працуе Сяргей Шпакоўскі. Некалі вучыліся ў інстытуце разам. Таксама прыемна.
Забавіўшы добрую гадзіну ў музеі, выйшаў на двор, да помніка.




Засведчыў сябе каля помніка



Троіцкая царква (1998г.)



Еду на Ляхавічы, там аглядаю Узнясенскую царкву (1818г.)


Затым перасякаю М10 і трапляю ў Агава. З гэтай вескі пачынаецца “вяселая” дарога-трылінка.



У Бродніцы агледзеў царкву Узвышэння Святога Крыжа (1865г.)



Даехаў да вескі Дубой, адразу ж накіраваўся ў парк.







А на такім веласіпедзе я катаўся


Гаспадарчая пабудова


Вайсковыя могілкі Першай сусветнай вайны



Далей пад’ехаў да царквы Багародзіцы (1811г.)



Адтуль накіраваўся на паром праз Піну ў веску Кончыцы



У весцы знаходзіцца царква А.Неўскага



Кончыцы запомніліся дрэнным асфальтам. Ён адрамантаваны, але ехаць па ім вельмі цяжка. За вескай дарога стала значна лепшай. Ехаць было прыемна, машын амаль не было, што давала магчымасць быць у адзінстве з дарогай, лесам, камарамі…
За Ізінам вось такі дубок расце



А гэта паром ужо ў Жытнавічах


Хутка даехаў з мясцовым роварыстам да Пінска. На плошчы сустрэў знаемых з Дастоева. З імі прагуляліся па Набярэжнай, з’елі марожанага. Я паехаў на вакзал. Паходзік скончаны.
Праехаў 128 км. 13.07.2020 г.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12874

СообщениеДобавлено: 27 Jul 2020, Mon, 14:35    Заголовок сообщения: Re: Ваколіцы Іванава і Пінска Ответить с цитатой

Анатоль писал(а):

Іванаўскі край вельмі багаты на васількі



Гэта не васількі...
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Анатоль



Зарегистрирован: 18.07.2011
Сообщения: 53

СообщениеДобавлено: 27 Jul 2020, Mon, 14:42    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Канешне, не. Гэта не васількі, безумоўна. Ноччу не той фотаздымак загрузіў. Выбачайце, калі ласка
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Александр Dehty



Зарегистрирован: 22.04.2014
Сообщения: 1019
Откуда: Вiлейка

СообщениеДобавлено: 27 Jul 2020, Mon, 19:13    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Валацуга писал(а):
Гэта не васількі...

Усё-роўна прыгожа :) .
І шмат, і змястоўна, і... на ровары (!).
Спадабалася, дзякуй.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
В59



Зарегистрирован: 20.05.2014
Сообщения: 1206

СообщениеДобавлено: 27 Jul 2020, Mon, 23:50    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Даўнавата не было такой змястоўнай справаздачы. Дзякуй. А васільком, здаецца, цыкорый прыкінуўся.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
GlobusBelarusi
Site Admin


Зарегистрирован: 06.10.2008
Сообщения: 11369
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 28 Jul 2020, Tue, 17:58    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Цудоўна.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Путешествия по Беларуси -> Фотоотчеты о путешествиях Часовой пояс: GMT + 3
Страница 1 из 1

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
Вы не можете вкладывать файлы
Вы можете скачивать файлы