Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
Александр Dehty
Зарегистрирован: 22.04.2014 Сообщения: 1021 Откуда: Вiлейка
|
Добавлено: 26 Aug 2015, Wed, 19:00 Заголовок сообщения: Па глыбоцкім суседзям |
|
|
Пачатак жніўня, выезд з Вілейкі.
Вілейскі раён.
Сцены гаспадарчай пабудовы Чырвонага Двору застаюцца збоку,
Фотасесія капліцы ў Клесіне
там жа і гасп. пабудова.
Гэта ўсё ёсць на Глобусе, таму буду эканоміць "колькасць здымкаў".
А вось у Малышках ніколі ня быў. Па-першае, сама назва цікавая; па-другое, ёсць там гарадзішча і трэццяе, на старых мапах - вадзяны млын.
У выніку: гарадзішча з дарогі не бачна :( ; рэшткі млына засталіся (па словах маладога рыбака), але ў бок Добравіч; і ўказальных знакаў з назвай вёскі няма!
Сэрвач.
Могілкі затое старыя, каталіцкія.
І вось такая капліца? крыж?
Выехаўшы на трасу, хоць такі знак з назвай засняў.
Даўгінава краем, на выездзе.
Капліцка і вайсковыя могілкі.
Помнік халакоста.
Чарговая спроба зняць у добрай якасці царкву ў Мільчы.
Чую, пані Перыферыя, недзе ты ўжо блізка! Яшчэ крышачку і пачнецца.
Малайца, навігатар, падтрымаў думку! Выбраў шлях... .
1,5 км на 1-ай хуткасці! Ну раз нада... .
Па меліяратыўнай грэблі! Не па возеру ж... .
Метр улева, метр управа - канавы з мой рост! О-оў... .
Хмызняк з тых канаваў - нібы цвікі па кузаву! Б... !
"Хвалі-барханы" да паўметра глыбінёй і незлічоная магчымасць пры кожным скрогаце днішчам застацца на такім шпілі, нібы жук на іголцы. Пі-пі-пі-пі-пі (нелітаратурныя выразы)!!!
І галоўнае - назад ня вернешся! Выхлапная труба цябе першая ж і "прышпіліць".
Выехаў - перахрысціўся... .
Яна ж восенню
panoramio.com
Ня верце навігатарам!!! :)
З гэткімі словамі і "перакуліў" межы раёнаў.
Докшыцкі раён.
Раней чуў назвы гэтых вёсак (суседніх паміж сабой), а цяпер і ўбачыў.
І ў канцы, а мо ў пачатку -
Ранней у іншай тэме
Александр Dehty писал(а): |
Каб не флудзіць, закіну як аб'ект для падарожнікаў па гэтай "мяжы" вёску Шклянцы Докшыцкага раёна. Магчыма хтосьці там будзе раней мяне.
Ахвярны камень,
і можа штосьці ад падмурка царквы.
 |
Гэта і было маёй мэтай у той дзень.
Шклянцы, згодна Вікіпедыі - Цитата: | даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны.
... У 1919 Шклянцы ўвайшлі ў БССР. Статус паселішча панізілі да вёскі. |
Трэццяга жніўня я там і апынуўся.
Вось той падмурак царквы.
http://orda.of.by/.map/?54.722752,27.858951&m=gm/16,visicom/11,e/13,wig/13
А вось перад крыжом - ахвярны камень, адзін са старыйшых у Беларусі.
- "След Бога", так яго завуць у нас", прамовіў мне мясцовы дабраахвот-экскурсавод.
"Культавыя і гістарычныя валуны Беларусі", КАРАБАНАЎ А. К. [і інш.] Мінск: Беларуская навука, 2011
Але быў у Шклянцах і трэці сюрпрыз.
- А гэта крэст на месцы часоўні.
- У смысле?
- Каля цэркві была і часоўня.
- ?!
- А мо яшчэ што старога у вас ёсць?
- Ёсць. Ліпы ад панскага дома асталісь; пастроек німа. Яшчэ курганы ёсць, дзе археолагі капалі.
Сапраўды на старых мапах на ўсход ад вёскі памечаны "Двор". Цяпер толькі старыя высокія дрэвы пра яго й нагадваюць.
Здымак не атрымаўся, але для доказу прыкладу.
Напрыканцы: дарога дзеліць Шклянцы на вёску (усход) і "пасёлак"(захад ад дарогі). Царква была "ў пасёлку",
і калі праехааць праз усю вёску, то "будуць старажытныя курганы,
а яшчэ каля Забор'я панскія страенія асталісь".
(Мабыць тут - http://orda.of.by/.map/?54.732614,27.937572&m=1v/14,rkka/14,3v/13,wig/14 ? Але гэта ўжо іншым разам.)
Другім днём.
Янушэва
Гаспадарчая пабудова - адзіная збудаванне ад даваенных часоў.
http://orda.of.by/.map/?55.007781,27.762182&m=gm/16,visicom/12,e/13,wig/13
Калі там і быў парк, то зараз можа якія адзінокія дрэвы трэба шукаць. Засталіся сажалкі, але такія зялёныя, што рука не паднялася порціць здымак. Наогул, населеннага пункта "Янушэва" не існуе пэўна з год 15, а то і болей, калі вёска "увайшла" ў склад Крулеўшчыны.
Валодзькі.
Чыгуначная службовая пабудова ("казарма", як завуць у нас).
Вёска "Казлы" нічым не адметная, акрамя назвы, прапусцім; наступныя -
Варганы
Там жа, на скрыжаванні, новая капліцка.
Шантараўшчына, вёска на беразе возера Сэрвач (хоць мясцовыя клічуць гэта возера "Вішнянскім"), з якога выцякае аднаймённая рэчка. Якая потым яднаецца з Віліяй і атрымліваецца... Вілейскае вадасховішча :) .
Ня ведаю, што гэта за будынкі: здаецца і на мапах няма фальваркаў, і "мясцовыя" будаўнікі лецішчаў нічым не дапамаглі. Мо проста заможнае гаспадарка была, мо карчма (але наўрад ці, бо дарога ў вёску тупіковая). Што знайшоў па падказцы, то й засняў.
2 паўразбураных гасп. пабудовы і жылы дом. Апошні напалову - камяніца, напалову драўляны. У хаце нехта жыве, але на той час нікога не было запытацца.
Як і казаў, раз дарога тупіковая, то і варочацца трэба праз Варганы. Таму яшчэ адзін від на Варганскую гару.
Больш дадаткаў па Докшыцкаму раёну няма, бо ў Бераспонь, дзе засталіся рэшткі панскіх пабудоў, не паспеў; водпуск скончыўся... раптоўна неяк :) .
Пакуль усё; працяг, зразумела будзе. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Алекс Сталь

Зарегистрирован: 07.01.2010 Сообщения: 1503 Откуда: г.Минск
|
Добавлено: 26 Aug 2015, Wed, 22:40 Заголовок сообщения: |
|
|
Александр Dehty
Очень интересно! Спасибо!
И попросите свой навигатор избегать грунтовые дороги.
Есть у них такая функция.
Чуть дальше, но с комфортом. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Мiхаiл L.
Зарегистрирован: 06.10.2014 Сообщения: 891 Откуда: Новалукомль
|
Добавлено: 26 Aug 2015, Wed, 22:57 Заголовок сообщения: |
|
|
Оооой... А слінкі ўсе бягуць і бягуць!!! Лужкі, Шаркаўшчына, Дзісна, Полацак, Сар'я, Міеры, Селішча!.. Фу, чакаем! |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Александр Dehty
Зарегистрирован: 22.04.2014 Сообщения: 1021 Откуда: Вiлейка
|
Добавлено: 26 Aug 2015, Wed, 23:09 Заголовок сообщения: |
|
|
Александр Сталь писал(а): | ... навигатор избегать грунтовые дороги.
... Чуть дальше, но с комфортом. |
Дзякую, Александр! Але тады б мы ўсяго гэтага не ўбачылі. Што камфортнае і даступнае, тое ўжо аб'езджана да нас.
(Люблю гэты выраз з "Операции "Ы" и другие приключения Шурика: "всё украдено до нас... " :).)
Михаил, адзін з варыянтаў назвы тэмы - "Галопам вакол глыбоччыны", таму шчыльнага даследвання вядомых аб'ектаў не было, асноўны ухіл - "паглядзець", што ранней не бачыў. Тут менш атрымалася, чым па Глыбоччыне. Здаецца, менш :) . |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Александр Dehty
Зарегистрирован: 22.04.2014 Сообщения: 1021 Откуда: Вiлейка
|
Добавлено: 29 Aug 2015, Sat, 19:10 Заголовок сообщения: |
|
|
Пастаўскі раён.
Шэсць кропак, што на мяжы з Глыбоччынай, трапіліся на шляху. Знайсці новае ў гэтым краі даволі цяжка без падказкі. Адной з такіх і скарыстаўся.
Возера Баравое зараз арэндаванае. Раней, да эры навігатараў, каб знайсці паварот з трасы, рыбакі тлумачылі маршрут так:"Ад Дунілавічаў у бок Глыбокага адлічвай тры пад'ёмы-спускі і глядзі направа з'езд у лес". Сапраўды, такога добрага ўказальніка няма і на хуткасці звычайна "пралятаеш" гэта месца. Возера прыгожае, з усіх бакоў агорнута хваёвым лесам. Зняць у той дзень маляўнічы бераг, каб не патурбаваць вялікую колькасць адпачываючых, было даволі праблематычна.
Каардынаты леснічоўкі на мапе з чырвоным сцяжком пададзены правільныя. Знайшоў даволі хутка. Першай сустрэлася гаспадарчая пабудова, што пэўна служыла нейкай пуней для сена.
http://orda.of.by/.map/?55.06042,27.286779&m=gm/19
Пачуўшы сабачы лямант, стаў чакаць з'яўлення гаспадара.
"Ага, шчас табе, сам даследуй!".
Гэта фасадны бок.
http://orda.of.by/.map/?55.060397,27.28613&m=gm/19
Ад якога каменныя прыступкі вядуць да возера.
Парадны ганак некалі быў двухпавярховы,
з драўлянымі калонамі,
як на бакавых ганках.
Хвілін праз 15-20, як я ўжо збіраўся сыходзіць, ткі выйшла гаспадыня.
Распавяла, што жыве тут ад савецкіх часоў. Першапачаткова, "да вайны", тут сапраўды было кіраўніцтва мясцовай лясной гаспадаркай і адначасовы жыў "самы глаўны ляснічы".
- Тут і туалет быў у доме, і ванна (як вада падавалася ні знаю), і парк не такі задзічэлы быў. Ды і озера было графскае. А пасля вайны гэтага кіроўцу адправілі ў Сібір, а зрабілі детскі дом. Але мусіць нядоўга ён пабыў, стала Дунілавіцкае ляснічаства. А патом нас, 5 сямей сюды засялілі, хто рабіў у ляснічастве. Цяпер вунь - там дача і тут дача строіцца (паказаўшы ў бакі). А гэта сараі, ранней быў адзін даўгі (пад адной крышай), але сярэдзіна правалілася, цяпер так. Казалі, да вайны у тым, што с правага боку конюх жыў.
http://orda.of.by/.map/?55.06074,27.28653&m=gm/19
А гэта пограб, тожа двухэтажны быў.
http://orda.of.by/.map/?55.0606,27.286836&m=gm/19
А той высокі будынак, што я ўбачыў першым, гаспадыня ня ведала дзеля чаго прызначаўся ("можа сарай які"). Прабачце за стыль размовы, пастараўся зберагчы арыгінальную мову жанчыны. Здаецца ж вельмі бабульку не напужаў сваім прыходам, падзякаваў, паехаў далей куды планаваў.
Болей новага для Глобуса не было, але мясціны цікавыя. Праз 5 кілометраў - Дунілавічы, былое мястэчка.
Траецкі касцёл XVIII стагоддзя.
Не брама, але вельмі прыгожыя вароты.
Ня ведаю, для чаго той падкоп, але здзівіў падмурак - з цаглін, а не з камянёў (!)
З былой гандлёвай плошчы перад касцёлам дарожка вядзе да могілак польскіх жаўнераў,
да помніка землякам, загінулым у 2 Сусветную вайну, да сельсавету.
Прадстаўнік раннейшай забудовы.
Выехаўшы з былога мястэчка па старой глыбоцкай дарозе,
трапляеш на старыя могілкі, дзе збярогся склеп-пахавальня.
Падобны некропаль з могілкавай капліцай ёсць у Казлоўшчыне, што кілометраў з 20 ад Дунілавічаў.
Адзначце, як падагнаныя камяні адзін да аднога, што ў мазаіцы.
Я канешне не самая цікаўная Варвара, але калі прасунуць аб'ектыў праз гэтыя краты,
то можна ўбачыць уладкаванне склепа.
На камяні ля варот надпісу не ўбачыў.
Агароджа згодна здымку з Глобуса - 1852 году.
Але куды лепш і больш прыемна сустрэць у спякотны дзень крыніцу, чым могілкі ;) .
http://orda.of.by/.map/?55.109584,27.355341&m=gm/18
Пад'ехаўшая маладая пара з мясцовых, растлумачыла, што крыніц можна назіраць адначасова 5, а то і 6. На наш прыезд, пясочак "бурболіў" у двух месцах. Вада сцюдзёная й празрыстая.
Мясцовы бацюшка з Асінгарадка, вядзе тут службу, дзеля чаго крыніца абсталяваная і лавамі, і мастком.
А вось набраць вады, дык і ня зручна: "венціля", да якога ўсе прызвычаіліся няма! :)
Сарокі.
Ад'ехаўшы ад крыніцы, з дарогі выхваціў вось такія руіны.
Не паляніўся, завярнуў па гэтаму ж полю ў вёску, але зблізу здалося на першае савецкае будаўніцтва жылых дамоў. Магчыма з цэглы панскіх пабудоў, бо згодна старым мапам, тут памечаны фальварак Сарокі (ці Саракі?)
http://orda.of.by/.map/?55.121316,27.359982&m=gm/16,3v/13,1v/14,wig/13
Возера Крывое.
Яму таксама душна, а тут яшчэ фатографы ўсё бліжэй, і бліжэй сунуцца.
Навадруцк.
Мне засталася бліжэй менавіта гэта назва, чым сучасная - Парыж. З дзяцінства яна на слуху, бо ў Навадруцк (ці правільней у суседнія з ім Верацеі) ў савецкі час ездзіла шмат людзей "да далмана" за дапамогай ад усялякіх хваробаў. Усё гэта было канешне неафіцыйна, але па чутках чыгуначны прыпынак у тых Верацеях з'явіўся дзякуючы першай жанчыне-касманаўту Валянціне Церашковай, што таксама прыязджала сюды з хворай дачкой.
Так гэта, ці не, але на ўсялякі выпадак - Цитата: | В Атласе схем железных дорог 1962 года отсутствует.
В расписании движения пригородных поездов за 1987 год указан как остановочный пункт. |
http://railwayz.info/photolines/station/9
Першы прыпынак і для здымкі новага касцёла, і каб размінуцца з двума камбайнамі на парыжскай вуліцы ;) .
Як памяць пра дзейнасць Юозаса Булькі, знакамітага ксяндза з Мосара, як і ў кожным Парыжу, ёсць "Эйфелева вежа" і ў нас.
Ну а далей - Асінагарадок, што бок у бок мяжуе з Навадруцкам (Парыжам). Тут я ўжо і так як мог скараціў колькасць здымкаў, але столькі ўсяго ў адным месцы... . Так, што прабачце :) .
Звярніце ўвагу на дату, потым параўнаем.
Узніклі пачуцці, што не заўжды тут было праваслаўнае месца.
Брама-прыгажуня.
Царкоўная агароджа.
Помнік рускім ваярам Паўночнай вайны (1700—1721 гг.)
Помнік рускім ваярам Айчыннай вайны 1812 г.
Грэцкія арэхі пад Парыжам, як і павінна быць :).
Пакроўская царква.
А зараз параўнаем даты на розных знаках.
Яшчэ адна брамка на заднім баку.
Дзверы звонніцы.
Мала аб'ектаў на адным пятачку-царковішчы, дык наце вам яшчэ і гарадзішча.
А ўдалечыні і яшчэ нешта прагледжваецца.
Капліца могілкавая.
Позірк на гарадзішча.
І ўсё ўжо, сонца села. "Цяпер толькі дамоў!"- паабяцаў я свайму спадарожніку.
А вось не! На скрыжаванні - нешта, ды старое. Так мне здалося па характару архітэктурных дэталеў. Вартаўнік калгаснага гасп. двору на маё пытанне пагадзіўся:"Так, старое." Але калі прыкладна (да вайны, ці пасля) будавалася гэта руініна, адказаць не змог. Мо ў каго будуць якія думкі?
http://orda.of.by/.map/?55.162042,27.378048&m=gm/18,visicom/11,e/13,wig/13
Дарога дадому ішла праз... .
Жнівень 2015 г. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Мiхаiл L.
Зарегистрирован: 06.10.2014 Сообщения: 891 Откуда: Новалукомль
|
Добавлено: 29 Aug 2015, Sat, 23:36 Заголовок сообщения: |
|
|
Цікава, зрэшты, як і заўседы!
Я думаю, што гэтыя пабудовы не старыя. Мур вельмі пахабны, і цэгла савецкага колеру :) (паверце ўжо я ў "хлявах" :) , як у нас кажуць, майстар).
Вось, толькі зацікавіў мяне падмурак пад гэтым дамам. Гэтая ў мяне *** мажа, ну там нейкія старыя валуны (?) прыкідваюцца.
 |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Александр Dehty
Зарегистрирован: 22.04.2014 Сообщения: 1021 Откуда: Вiлейка
|
Добавлено: 30 Aug 2015, Sun, 0:07 Заголовок сообщения: |
|
|
Дзякую, Михаил.
Па другому здымку не знайшоў лепшай якасці пры набліжэнні. Таму па памяці: падмурак, што "адзінокі", звонку - без якіх-небудзь бачных камянёў, атынкаваны цэментным растворам. А руіны хаты не ўразілі вельмі ўжо тонкімі сценамі, не па-гаспадарску неяк. Такое пачуццё, што ляпілі з той цэглы, што была пад рукой, пад думку - "не паны, сойдзе і так". Іх там дзве такіх пабудоў, побач другая яшчэ з дахам, мо нават і жылая. І па вёсцы пара склепаў с такой цэглы.
Але магу памыляцца, я тут - не майстра :) . |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Лёха

Зарегистрирован: 07.10.2008 Сообщения: 2573 Откуда: Менск
|
Добавлено: 30 Aug 2015, Sun, 10:42 Заголовок сообщения: |
|
|
Александр Dehty
Абодва будынкі пасляваенныя |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Александр Dehty
Зарегистрирован: 22.04.2014 Сообщения: 1021 Откуда: Вiлейка
|
Добавлено: 30 Aug 2015, Sun, 22:22 Заголовок сообщения: |
|
|
Лёха, дзякую. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Александр Dehty
Зарегистрирован: 22.04.2014 Сообщения: 1021 Откуда: Вiлейка
|
Добавлено: 31 Aug 2015, Mon, 20:38 Заголовок сообщения: |
|
|
Шаркаўшчынскі раён.
Гарадзец.
Там пэўна можна і дзень аддаць, калі шчыльна аглядаць сядзібу Плятэраў, мясцовую забудову і краявіды вакол рэчкі Мнюты. У мяне быў толькі вечар па дарозе ў Клінавое, таму - толькі 62 здымка .
Прыгажуня-капліцка, што будавалася яшчэ пры Рэчы Паспалітай у канцы ХVІІІ ст. На жаль дымка, што стаяла ў тыя душныя дні, не спрыяла добрай якасці, прабачце.
Вадзяны млын на Мнюце.
Сядзібны дом рамантуецца.
Побач сямейная капліца Плятэраў. Цяпер там месціцца этнаграфічны музей. Гадоў 10 таму давялося пабыць там - спадабалася, асабліва сувязь з творчасцю Язэпа Драздовіча.
Брама.
Цагляная агароджа.
Клінавое.
Яшчэ адным чырвоным сцяжком стала меней. Падрабязней - у асобнай тэме за аўтарствам Лёхі.
Дадам здымкі яшчэ раз, ужо апрацаваныя.
Лужкі, былое мястэчка.
Якое ж гэта мястэчка, ды без яўрэя.
Руіны сінагогі.
і міквы ля берага Мнюты.
Цэнтральная (былая кірмашная) плошча.
У верасні 2014 г. тут адчынены памятны знак Эліэзеру Бен-Егуда, што адрадзіў іўрыт.
Шараговая забудова.
Царква Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы.
Штрышок савецкай і сучаснай гісторыі ў аблічча плошчы.
А гэта добрая цётка, што спынілася паведаць мне пра дом з цікавымі каванымі парэнчамі.
- Гэта - школа, я тут вучылася!
- А здаецца яна даваенная?
- Да вайны я ні знаю, вунь сасед раскажыць.
Следам, сапраўды павольна ехаў мужык на ровары:
- Гэта - Дом Нарадо́вы.
А пасля вайны тут, праўда, была школа. Як дзяцей стала многа, пад 700, то школу зрабілі ў будынку былога суда.
Вось тут, насупраць, быў суд пры Польшы. 2 этажы было, патом перастроілі (фанетыка арыгінальная).
Падзякаваў, пашкадаваў, што не магу больш параспытвацца ў ведаючага чалавека, і хутчэй далей.
Касцёл Святога Міхала Арханёла.
У каторы раз пашкадаваў, што фотаапарат "кропнуты", а адыйсці на большую адлегласць не дазволіла нечыя сабака. Бо я, соўгаючыся спіной назад, і не заўважыў, што як зайшоў у чыйсьці двор :) .
Германавічы.
Гэты від напомніў мне "правілы" будаўніцтва касцёлаў. Ня помню хто са старэйшых казаў так: "Касцёлы будавалі на такой адлегласці адзін ад аднога, каб з вежы-купала аднаго быў бачны суседні." На мапе паміж Лужкамі і Германавічамі - 12 км.
Касцёл Перамянення Пана.
Шкада, не гледзячы на *** якасць маіх здымкаў, сапраўды ўжо каторы год аблічча не мяняецца. Хоць і дагледжана вакол, а сам храм, што 10 год назад, што цяпер - адной фарбай... .
Могілкі польскіх жанераў у касцельным дворы.
А гэта, нібы дом з прывідамі, стараверская малельня. Па дарозе ледзь заўважыў, настолькі зарасла і выглядае кінутай людзьмі.
Новая (праваслаўная?) царква ў прыстасаваным будынку.
Напрыканцы з рубрыкі "Цікавыя назвы".
Адшукайце 10 адрозненнеў ;) .
Маючы вілейскія "Шляпы", ужо можна збіраць "гардэроб".
На гэтым пакуль усё.
Жнівень 2015 г.
Последний раз редактировалось: Александр Dehty (06 Sep 2015, Sun, 23:41), всего редактировалось 1 раз |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Алекс Сталь

Зарегистрирован: 07.01.2010 Сообщения: 1503 Откуда: г.Минск
|
Добавлено: 31 Aug 2015, Mon, 21:37 Заголовок сообщения: |
|
|
Александр Dehty
Чудесно покатались!
Много красивых мест!
Спасибо! |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Александр Dehty
Зарегистрирован: 22.04.2014 Сообщения: 1021 Откуда: Вiлейка
|
Добавлено: 31 Aug 2015, Mon, 22:07 Заголовок сообщения: |
|
|
Дзякую, Александр, за цікавасць да тэмы і прыемную адзнаку!
"Цудна пакатаўся", пэўна - самы той выраз. Што ўжо люблю катацца. то й тут яшчэ і там дзе хацелася. Слаўны атрымаўся адпачынак на радзіме! Душу адвёў!
Але ж яшчэ тры раёны наперадзе ... . Паспрабую ўціснуць у адно паведамленне. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
В59
Зарегистрирован: 20.05.2014 Сообщения: 1240
|
Добавлено: 31 Aug 2015, Mon, 22:09 Заголовок сообщения: |
|
|
Александр Dehty писал(а): | .jpg) |
І там таксама да выбараў рыхтуюцца? |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Александр Dehty
Зарегистрирован: 22.04.2014 Сообщения: 1021 Откуда: Вiлейка
|
Добавлено: 31 Aug 2015, Mon, 22:12 Заголовок сообщения: |
|
|
 |
|
Вернуться к началу |
|
 |
alexBel

Зарегистрирован: 01.02.2011 Сообщения: 800 Откуда: Могилев
|
Добавлено: 06 Sep 2015, Sun, 11:47 Заголовок сообщения: |
|
|
Дзякуй! Цікавыя і прыгожыя фотаздымкі! |
|
Вернуться к началу |
|
 |
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы можете скачивать файлы
|
|