Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
Александр Dehty
Зарегистрирован: 22.04.2014 Сообщения: 1021 Откуда: Вiлейка
|
Добавлено: 17 Jun 2015, Wed, 1:13 Заголовок сообщения: Паўночна-заходні край... Вілейшчыны, альбо маршрутам "Ямы-Лужы" |
|
|
Замест эпігафа В59 писал(а): | ... Чакаем працягу. |
"Старадубава, Муляры, Лыцавічы (Вілейскі раён)", так і зноў я праехаўся па тых мясцінах. Ну і крыху прадоўжыў на поўнач да Пастаў, але там менш новага.
Як звычайна гэта бывае, экспромт - лепш за планавае чаканне. Так і я раптоўна вырашый звярнуць з дарогі і пабачыць: а ці ёсць жа ў тых Ямах ямы? :) .
З лясной дарогі трапіў у вёску, усю праехаў, а знака населеннага пункта і не агледзіў.
Затое на могілках - вось такое збудаванне, і наколькі я разумею - капліца могілкавая (даваенная). А вёска аказалася чамусьці... з назвай Калодкі.
http://orda.of.by/.map/?54.64404,26.728992&m=gm/17,visicom/12,e/12,wig/13&poi=gb/h+gbgoals
Каралеўцы.
Адзін камень у цэнтры,
другі, вось тут - http://orda.of.by/.map/?54.644275,26.781059&m=gm/17,visicom/12,e/12,wig/13&poi=gb/h+gbgoals
Іжа.
Царква Святога Іосіфа.
Капліца могілкавая. З правслаўным крыжом і лацінскім некропалем... .
Млын.
http://orda.of.by/.map/?54.666779,26.780715&m=gm/17,visicom/11,e/13,wig/13&poi=gb/h+gbgoals
Халерая, чуць знайшоў спачатку. Потым на радасцях аж загрымеў у хмызняку і ўсю астатнюю дарогу закасваў парванае рукаво безрукаўкі і хаваў "зялёныя" калені. Што ж зробіш, калі галава, рукі, ногі і г.д. :)
А такі ён быў "пры жызні"
"Памяць. Вілейскі раён"
Золькі.
Так цяпер выглядае былы фальварак "Крыстанполь", вотчына Адама Гурыновіча.
Адзіны вялікі жывёлагадоўчы комплекс.
Праехаў я там, дзе ездзяць "Беларусы" з сіласам у прычэпе; запытаўся ў працаваўшых даярак - ніхто нічога не ведае і я нічога не убачыў. Усё - навабуд. Потым у Зольках мужык распавёў, што на месцы сядзібнага дома пасля вайны паставілі драўляны склад і "анічога там не засталося."
Тут жа, на скрыжаванні, памятная дошка вядомаму земляку.
http://orda.of.by/.map/?54.691685,26.671163&m=gm/17,visicom/12,e/12,wig/13&poi=gb/h+gbgoals
http://vialejka.info/1004-pomnk-adamu-gurynovchu.html
http://vialejka.info/1648-uspomnili-pajeta.html
і каталіцкія могілкі.
http://orda.of.by/.map/?54.692479,26.671517&m=gm/17,visicom/12,e/12,wig/13&poi=gb/h+gbgoals
Сямейная капліца Гурыновічаў адноўлена ў 2008 г. (на заднім плане, лясок у аддаленні - вайсковыя могілкі ў Мулярах).
http://vialejka.info/1531-talaka-na-pakhavannjakh-gurynovicha.html
http://vialejka.info/2509-asvyacili-abraz-na-kaplicy-vzolki.html
Магіла той самай пані Загорскай, што ахвяравала зямлю пад могілкі ў Зольках.
Камяніца ў самой вёсцы, сапраўды - жылы дом (як пазначана на ГБ). Будаваў мужык пасля заробкаў у Францыі. Жыў з дачкамі, а ў 1 Сусветную вайну "нямецкі снарад з Вішнева трапіў па дому і знёс усю крышу. Яшчэ нядаўна стаяў амаль цэлы, а цяпер - вунь як... ". Атрымоўваецца, што пабудаваны да 1914 г.
http://orda.of.by/.map/?54.700669,26.663889&m=gm/19&poi=gb/h+gbgoals
Гэта па словах паджылай сямейнай пары, што як-раз ад'язджалі на роварах ад суседняй хаты.
Пакуль пакурылі з мужыком, той удакладніў, што "не, не пан тут жыў, звычайны працаўнік. А ў Зольках ад фальварку нічога ўжо няма: на месцы сядзібы паставілі склад пасля вайны і нічога там не знойдзеш... ". (Прабачце за паўтор). "А мо табе дом пад дачу нада, дык бяры! Каб хто за паўтары тысячы ўзяў... ". :)
Праз дарогу ад гэтых "аб'ектаў", у канцы агарода - клець. "Так, там точна клець была", успамінаючы мужыка.
http://orda.of.by/.map/?54.700897,26.664887&m=gm/19&poi=gb/h+gbgoals
Выправіўшыся ткі з Золькаў, па дарозе - Ролічы.
Усё з той жа кнігі "Памяць. Вілейскі раён".
"Знайшлася" :) на паўднёвым канцы вёскі .
http://orda.of.by/.map/?54.704714,26.651992&m=gm/19,visicom/11,e/13,wig/13
Прабачце за "смецце" ў кадры, новыягаспадары нядаўна набылі пустуючы дом, таму такі выгляд.
Мне, як добра знаёмаму з сялянскім жыццём, даволі цікава бачыць такую архітэктуру. Звычайна гэта ці мураваны склеп, абсыпаны зямлёй, ці дрывотныя зрубы (клець, свіран і г.д.). А вось гэткую камбінацыю раней і не бачыў. Магчыма ў Сітцах лямус нешта падобнае уяўляў.
Там жа ў Ролічах, на мяжы з Лыцавічамі - жылы дом. На Глобусе ён аднесены да Лыцавіч, але па дарожным знакам, размяжоўваючым гэтыя вёскі, усё ж ткі - Ролічы.
http://orda.of.by/.map/?54.709546,26.649868&m=gm/19,visicom/11,e/13,wig/13
Сустрэўшыйся мясцовы мужчына распавёў, што будаваў для сябе чалавек пасля заробкаў у Амерыцы (г.зн. дата пабудовы да 1939 г.). Пасля вайны там месцілася школа, потым дзіцячы садок. Зараз зноў - жылое памяшканне.
Ганак падобна што арыгігальны.
І дзверы ;) .
Дарога за Лыцавичамі вывела нас да базы адпачынку на беразе Вішнеўскага возера. Не ў якасці рэкламы, але калі спатрэбіцца месца адпачынку па дарозе, то - тэл. 9325091 (Велком), Леанарда Іванаўна. Кошт на суткі з дарослага 150 беларускіх. Хатка на 4-ы ложкі; асобна сталовая, зручнасці на дворы; лодкі, мангалы і г.д.
Вяртацца планаваў праз Спяглу.
Па дарозе прыпынак ля першага электравятрака ў раёне.
Жыўнасць "пазіравала" з добрых поўкілометра.
Новае аблічча царквы ў Спягле. Потым дадам асобна другія ракурсы.
Ніколі не думаў і не ўяўляў, што ў свой Дзень нараджэння буду "гуляць па магільніку" ў пошуках вайсковага пахавання ПСВ. Праўда, нешта я не дачытаў і вырашыў, што помнікі павінны быць нямецкія і хутчэй за ўсё крыжамі.
Шчыльна з жонкай абыйшлі могілкі, але акрамя намёка на нешта падобнае не атрымалі.
На выездзе з гэтага паўночна-заходняга кутка раёну, па суседству з папярэднім месцам, чудная назва - Шляпы. З якога боку націск не дазнаўся, даволі й позна ўжо было.
Таксама помніў, што на ГБ пазначана вайсковае пахаванне ПСВ і зноў жа нешта "перамкнула", што яно нямецкае (?!).
Але тут пашанцавала больш. У пачатку вясны я тут праехаў вёску (7-8 хат) і жывых людзей не ўбачыў. А цяпер сустрэлася бабулька (люблю добрых людзей), што адразу ўзрадавала.
- Канешне ёсць тут могілкі, вунь за той апошняй хатай.
- А далёка ад хаты, 10 метраў, 50 ці больш?
- Ну... можа... ай, давай пакажу!
- !!!
От слаўна, сядайце спераду! (вечар, дзе тут ужо па полі хадзіць у пошуках D) )
... праз метраў 15 - "усё, станавіся!"
- Тут, адразу ля дарогі, уздоўж яе пяць, ці шэсць магілак было. Гадоў 5, можа 10 як былі салдаты тут, капалі. Знайшлі бляхі, амуніцыю нейкую і назад усё закапалі.
- А не перахаранівалі?
- Не, мусіць там не было чаго перавозіць, назад усё закапалі і зрабілі 5 ці 6 холмікаў. Ай, як зарасло, але ж мусіць во ашчупваецца... .
Карацей кажучы, месца пахавання мы ткі знайшлі амаль дакладна. Але з улікам таго, што могілкі расійскай арміі і помніка адразу не было; а плюс падобна працаваў наш пошуковы батальён, які таксама нічым не адмеціў; то гэта тэма патрабуе працягу. Мае здабыткі атрымаліся такія: апошняя хата на левым баку вёскі, на працягу рысы саду, уздож і ў 2-3 метрах ад дарогі.
http://orda.of.by/.map/?54.740181,26.677359&m=gm/19&poi=gb/h+gbgoals
Падзякаваўшы за дапамогу добрай жыхарцы хаты з нумарам 16 (толькі потым агледзіўся, што і не запытаўся імя ), пачуў пра свой папярэдні пошук.
- А я ж сама са Спяглы, у тым доме, што ля царквы радзілася. Ні было там салдат пахаваных ніколі. Партызаны былі, а з Першай міравой точна не было!
Вось так! І за гэткую інфармацыю дзякую! Дай Бог, доўгіх год дабразычлівай жанчыне.
і вёсцы Шляпы.
Стомленныя дзеці ўжо не сачылі за наваколлем.
А мне ізноў прыйшлося спыніцца.
Дзеля той самай "лінейнай забудовы", калі пад адзіным дахам месцілася уся жыллёвая гаспадарка.
Яшчэ былі прыпынкі ў прыгожым тумане "для фотасесіі і інстаграма" :) , але гэта зусім другая гісторыя.
Першая палова справаздачы, што пачалася з назвы "Ямы" на тым закончу. Другая палова з канцам на "Лужах" наперадзе.
Дзякую, хто асіліў мой пісьменны склад. ;)
Последний раз редактировалось: Александр Dehty (21 Jun 2015, Sun, 20:22), всего редактировалось 1 раз |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Мiхаiл L.
Зарегистрирован: 06.10.2014 Сообщения: 891 Откуда: Новалукомль
|
Добавлено: 17 Jun 2015, Wed, 11:00 Заголовок сообщения: Re: Паўночна-заходні край... Вілейшчыны, альбо маршрутам "Ямы-Лужы" |
|
|
Аляксандр Dehty, дзякуй, прыемна паглядзець/пачытаць.
Александр Dehty писал(а): | - Канешне ёсць тут могілкі, вунь за той апошняй хатай.
- А далёка ад хаты, 10 метраў, 50 ці больш?
- Ну... можа... ай, давай пакажу!
- !!! |
Ой, люблю такія моманты, калі можна пагаварыць з жыхарамі вёскі, спытаць: "а гэта панская пабудова", "а колькі ёй гадоў"... :) |
|
Вернуться к началу |
|
 |
ВалероС

Зарегистрирован: 25.12.2011 Сообщения: 1871 Откуда: ГРОДНО
|
Добавлено: 17 Jun 2015, Wed, 17:39 Заголовок сообщения: |
|
|
Александр Dehty
Прикольные названия встретили на пути:
Ижу три раза проплывал, а деревню так и не посмотрел - всё берега, да берега привлекали...
Спасибо, дали посмотреть. :)
Официально захоронение числится, но вот только на местности не обозначили. Прискорбно, однако...
 |
|
Вернуться к началу |
|
 |
ВалероС

Зарегистрирован: 25.12.2011 Сообщения: 1871 Откуда: ГРОДНО
|
Добавлено: 17 Jun 2015, Wed, 17:51 Заголовок сообщения: |
|
|
Михаил Lbhrj писал(а): | Ой, люблю такія моманты, калі можна пагаварыць з жыхарамі вёскі |
Но бывает встретится такая падаль, мразь (из приезжих молодых - к родителям), что невольно вспоминаешь поговорку о ложке дёгтя в бочке мёда! |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Мiхаiл L.
Зарегистрирован: 06.10.2014 Сообщения: 891 Откуда: Новалукомль
|
Добавлено: 17 Jun 2015, Wed, 19:42 Заголовок сообщения: |
|
|
ВалероС писал(а): | Но бывает встретится такая падаль, мразь... |
І ў вёсках розныя людзі ёсць, але ўсе токі дабрэй, чым у гарадах, напэўна вясковаму насельніцтву гэта дапамагае быць дабрэй!  |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Александр Dehty
Зарегистрирован: 22.04.2014 Сообщения: 1021 Откуда: Вiлейка
|
Добавлено: 18 Jun 2015, Thu, 22:20 Заголовок сообщения: |
|
|
ВалероС писал(а): |
Ижу три раза проплывал, а деревню так и не посмотрел - всё берега, да берега привлекали...
Спасибо, дали посмотреть. :)
Официально захоронение числится, но вот только на местности не обозначили. Прискорбно, однако...
 |
Дзякую, і я рады, калі дапамог. :)
Так, на гэтай мапе пахаванняў ПМВ Шляпы пазначаны, а вось Спяглы няма. У той жа час на Глобусе інфармацыя прысутнічае. Дзе тут недакладнасць думаю вырашыцца.
Михаил Lbhrj писал(а): |
Ой, люблю такія моманты... :) |
Згодны!
Працягну ў тым паўночна-заходнім напрамку. Наступны дзень, 14 чэрвеня, у Паставах яшчэ святкавалі фэст, туды мы й скаталіся.
Крыху не даехаўшы да Пастаў, спадабалася назва:
Паставы.
Не змог прайсці міма глобуса :).
Домік доктара "тых часоў" добра выглядае і ў вобразе аптэкі.
Гэтая птушка на ўваходзе на тэррыторыю бальніцы, дзе месціцца палац Тызенгаўза, чамусьці напомніла мне помнікі ПСВ. Цікава, адкуль яны яе ўзялі?
Кожны год у горадзе праходзіць Міжнародны фестываль "Звіняць цымбалы і гармонік".
Сёлета у гэты дзень быў усталяваны помнік гарадам-пабрацімам.
Як звычайна на такіх мерапрыемствах - народная вытворчасць.
Маляванка ў стыле Язэпа Драздовіча.
На паўднёвым краі Пастаў - вось такая капліца на могілках.
"Салаўіны гай" даволі расчараваў адсутнасцю былой жыўнасці. З хатняй скаціны - толькі конь ды куры. Страўсаў няма :( .
Адзін паўлін "працуе за ўсіх".
Указальнік "Лучай 3 км" звярнуў нас управа.
Браму аднавілі па ранейшыму выгляду.
Праект помніка М.К.Агінскаму.
Калгас "Суворава" пры Саюзе быў героем, але ж касцёл у той час ткі быў зачынены. Магчыма дзякуючы старшыні наогул уцалеў, хто іх ведае, які ў тых "начальнікаў" былі планы.
Крыху плагіяту са стэндаў пра гісторыю касцёла. Магчыма хто знайдзе і сфатаграфуе падмурак астранамічнай вежы.
Макет былога палаца Агінскіх.
Ого, знаёмая цэгла "DOMEJKO SITТCE" !
Малая брамка з боку плябані.
Мядзель
Будоўля новага кляштара.
Дзесьці на мяжы Мядзельскага і Вілейскага раёнаў.
І напрыканцы - Вузла, млын.
А як вам такое яднанне трох стыхій - вады, дрэва й камяня?
Вытрымка з рук у жаданні спыніць імгненне... . :)
14 чэрвеня 2015 г. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
GlobusBelarusi Site Admin
Зарегистрирован: 06.10.2008 Сообщения: 11532 Откуда: Минск
|
Добавлено: 20 Jun 2015, Sat, 1:41 Заголовок сообщения: |
|
|
ВалероС писал(а): | Официально захоронение числится, но вот только на местности не обозначили. Прискорбно, однако... |
"Официально" - это Вы перегнули. Насколько я понимаю, цитируемый Вами источник является частичным плагиатом выступлений и публикаций Богданова, а также материалов, размещенных на "Глобусе Беларуси". Так как про Шляпы никакой дополнительной информации не было, то в эту книгу и попало только упоминание объекта. Что же касается захоронений у церкви в Спягло, то ларчик открывается просто - на ГБ данные про этот объект я внес не так давно, видимо, к этому моменту книгу уже сверстали. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Александр Dehty
Зарегистрирован: 22.04.2014 Сообщения: 1021 Откуда: Вiлейка
|
Добавлено: 20 Jun 2015, Sat, 2:14 Заголовок сообщения: |
|
|
Паважаны, Андрэй. Крыніца, што прывёў да прыкладу ВалероС - не кніга, а мапа 2014 года ад "Белкартография". Усё хацеў дадаць яе на Глобус, ды не атрымоўваецца гладка зшыць панараму. Знайшоў нейкія кавалкі.
Але ж на ёй няма ні Спяглы, ні Порсы з "новым" пахаваннем Вілейкі. Патрэбны яшчэ крыніцы. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
GlobusBelarusi Site Admin
Зарегистрирован: 06.10.2008 Сообщения: 11532 Откуда: Минск
|
Добавлено: 20 Jun 2015, Sat, 2:22 Заголовок сообщения: |
|
|
Наколькі я ведаю (але, магчыма, памылюся), тая мапа зроблена на аснове адпаведнай кнігі (кніг?), здаецца, пры ўдзеле яе аўтараў. Аўтары кніг(і) - Шаркоў і/ці Селяменеў. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Александр Dehty
Зарегистрирован: 22.04.2014 Сообщения: 1021 Откуда: Вiлейка
|
Добавлено: 20 Jun 2015, Sat, 2:46 Заголовок сообщения: |
|
|
Цитата: | ... то гэта тэма патрабуе працягу. | :) . |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Александр Dehty
Зарегистрирован: 22.04.2014 Сообщения: 1021 Откуда: Вiлейка
|
Добавлено: 20 Jun 2015, Sat, 3:34 Заголовок сообщения: |
|
|
Так, сапраўды ёсць такія фаміліі.
 |
|
Вернуться к началу |
|
 |
В59
Зарегистрирован: 20.05.2014 Сообщения: 1240
|
Добавлено: 21 Jun 2015, Sun, 12:55 Заголовок сообщения: Re: Паўночна-заходні край... Вілейшчыны, альбо маршрутам "Ямы-Лужы" |
|
|
Александр Dehty писал(а): | Шчыльна з жонкай абыйшлі могілкі |
Паважаю! |
|
Вернуться к началу |
|
 |
В59
Зарегистрирован: 20.05.2014 Сообщения: 1240
|
Добавлено: 21 Jun 2015, Sun, 12:59 Заголовок сообщения: |
|
|
Александр Dehty писал(а): | .jpg) |
А стары, атрымоўваецца, грохнулі? |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Александр Dehty
Зарегистрирован: 22.04.2014 Сообщения: 1021 Откуда: Вiлейка
|
Добавлено: 21 Jun 2015, Sun, 13:28 Заголовок сообщения: Re: Паўночна-заходні край... Вілейшчыны, альбо маршрутам "Ямы-Лужы" |
|
|
В59 писал(а): | Александр Dehty писал(а): | Шчыльна з жонкай абыйшлі могілкі |
Паважаю! |
Сам не ведаў, на што яна здольная .
А стары кляштар такі стаіць! Але здымаць паляніўся, новы больш прывабіў; павінен атрымацца прыгожы ансамбль.
 |
|
Вернуться к началу |
|
 |
krytsyk
Зарегистрирован: 03.09.2011 Сообщения: 408
|
Добавлено: 21 Jun 2015, Sun, 15:44 Заголовок сообщения: |
|
|
уразілі дыванкі, добра што нехта адраджае гэтую традыцыю |
|
Вернуться к началу |
|
 |
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы можете скачивать файлы
|
|