Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
Александр Dehty
Зарегистрирован: 22.04.2014 Сообщения: 1021 Откуда: Вiлейка
|
Добавлено: 04 May 2015, Mon, 23:52 Заголовок сообщения: Старадубава, Муляры, Лыцавічы (Вілейскі раён) |
|
|
Заняўшыся тэмай камянёў і помнікаў прыроды Вілейскага раёна, вылучыў вечар напярэдадні 1 Мая і "злётаў" у бок Вішнеўскага возера. Лічы на мяжу з Мядзельскім і Смаргонскім раёнах. Па-праўдзе кажучы, быў у гэтым кутку ўпершыню і даволі цікавым ён падаўся.
Мінуючы аграгарадок Іжу, праз вёску спыніўся ля першай "знаходкі" рэспубліканскага значэння - Вялікі камень Дварэцкі. Парадаваўся, што не трэба шукаць па полі, ці лесу; абыйшоў з розных ракурсаў ды й наперад, да Лыцавіцкага вялікага камяня.
Сонечны вечар, цёплы - добры для здымкі; ціхая траса па роўным асфальце, вясна на яркім салатава-зялёным лісці - добрааааа! Ага, зварот налева "Старадубава 1 Леснікі 1,5 Новадубава 2". Трэба зірнуць... .
Ужо ў'ехаўшы ў вёску ўспамінаю нешта пра падмурак ад капліцы і новы крыж на гэтым месцы... . Недзе чытаў... . Праехаў усе 5-7 хат - няма ніякіх крыжоў :( . Гэта будыніна нейкая падазроная на камяніцу (?!),
але праз метраў 300 зноў з чатыры хаты, і яшчэ праз столькі ж 3-4 пабудовы. Няма крыжа! Варочаюся назад, па навігатару заўважаю, што гэта не адна вёска, а ўсе тры як на дарожным знаку - Старадубава, Леснікі, Новадубава. Кожная ад 4 да 7 хат.
Вока ўжо "прыстрэлянае" да валуноў, выхаплівае нешта патэнцыяльна цікавае. Хуткі агляд з пальпацыяй, здаецца знаходжу "культавую лунку" (задаволены хоць гэтым, потым уфолагі разберуцца ;) ), здымаю і шукаю людзей.
З першай спробы адразу натрапіў на жыхароў Злучаных Штатаў Амерыкі (!), якія адпачываюць на лецішчы ў бацькоўскім доме. Але сітуацыю выправіў, прысутны ў кампаніі, мясцовы "следапыт" Владэк; добрай душы чалавек. "Пайшлі, зараз табе ўсё пакажу! Цябе як завуць? А ты адкуль? А як у нашу глухамань?" :)))
Так, зразумеў, бачу здалёк:
Цитата: | ў 1932 годзе на ўзгорку за сядзібным домам паноў Загорскіх была пабудаваная новая драўляная капліца пад двайным тытулам - Маці Божай Суцяшальніцы і святога Андрэя Баболі. Дату пабудовы святыні выбілі на адным з камянёў падмурку. |
Тады пра дату на камяні ня ведаў, а ў вочы само не кінулася.
Бугор пад капліцу капалі, каб атрымалася роўная пляцоўка.
- А раней тут была гара, як тая вунь. Пасля вайны хлопцамі на самаробных лыжах тут каталіся. А ў первую міравую тут рускія салдаты стаялі, бо з гары абзор такі, што возера Вішнеўскае відаць! А яшчэ тут немцы былі пахаваныя ( у 1 Сусветную), але пасля іх свае перахаранілі ў Мулярах. А яшчы на гары ад Напаліона стаяў камень з крастом, але цяпер ужо няма. Міхайлавіч, а як ты пра нашу глухамань празнаў?.. " . Апошняя фраза нібы прыпеў гучала ў той вечар вельмі неаднойчы :) .
- Владэк, а што за хата там унізе? Падобна, што вельмі старая.
- Старая! Пайдзём да Колі!
Гаспадар (пасля таго як зразумеў, што ад яго трэба) хутка рушыў за дом, паказваючы на сцяну. "Вось! І пад шалёўкай такая ж сама!"
Дата пабудовы "1835" (пераправерыў пальцамі, сапраўды тройка)
Фасадны бок пафарбаваны вапнай, таму з дарогі атрымаўся незразумелы від.
І калодзеж "таго часу"
Ужо удваіх мае "экскурсаводы" ўспомнілі, што да вайны тут быў і парк навокал, а пры Польшчы нейкая лаўка, а... ў 1905 годзе ў гэтым доме памёрла пані Загорская. Тая, што зямлю ў Зольках пад могілкі аддала, за што ёй там вялікі і прыгожы помнік стаіць.
Атрымоўваецца, што гэта - сядзібны дом Загорскіх.
Зразумела, што "план мой" быў перапоўнены, а вечар не такі доўгі, як летам, Таму дзякаваў неаднойчы, пакуль дайшоў да машыны з думкай пра наступны пункт.
- ... А ў мяне ёсць брычка Адама Гурыновіча! - сказаў мужчына з суседняй хаты.
Рукі апусціліся, канешне ж я застаўся... .
Цитата: | Адам Гіляры Каліставіч Гурыновіч (1869 - 1894) — беларускі паэт, фальклярыст, рэвалюцыянэр. |
Прадстаўляю - збіральнік спадчыны Франц Мікалаевіч Млечка.
Падрабязней у спасылцы, а я проста дадам здымкі, каб скараціць час.
І непасрэдна брычка ХІХ стагоддзя.
Лазню 1915 года запазычу з тога ж артыкула, бо не дайшоў.
Застаўлю тры спасылкі пра вёску Старадубава, аб чым не дасказаў.
- Тайны вёскі Старадубава на Вялейшчыне
- І паўстаў па-над вёскай крыж (ФОТА)
- Збіральнік спадчыны Франц Млечка: Хачу захаваць памяць (фота)
І пасля ўдзячнага развітання наперадзе - Муляры .
Едучы сюды я ведаў, што немцы наводзілі парадак на магільніку, а на Глобусе здымкі ад 2005 года.
Вайсковае пахаванне 1 Сусветнай вайны. Лічыцца нямецкім, але:
Цитата: | Салдат, якія загінулі ў выніку атручэння, было шмат з абодвух бакоў. Пахаваныя яны на адных могілках паміж вёскамі Золькі і Муляры. Вось так, стралялі, калолі, атручвалі адзін аднаго, а цяпер ляжаць побач і думаюць: навошта? Дзеля амбіцый бяздарных кіраўнікоў дзвюх імперый, якія адышлі ў стагоддзі, але сабралі свой крывавы ўраджай, багата паліты слязьмі калек, удоў і сірот. |
http://www.rh.by/by/266/70/8349/
Цитата: | на гэтых могілках ёсьць і рускія брацкія магілы, і пахаваньні палякаў. |
http://vialejka.info/1881-nemcy-v.muljary.html
Сапраўды на паўднёва-заходнім кутку асобна стаіць бетонны крыж, падобна польскім міжваеннага часу. Надпіс паведамляе пра ахвяр НКВД 1943 г.
Сучасны стан:
Гэтыя здымкі застаўлю без каментараў... .
Агульнае ўражанне -
Лыцавічы адразу сустрэлі патрэбным мне камянём. Але сонейка ўжо хавалася, таму так - "галопам па еўропам", без прэтэнзій на якасць.
Вялікі камень лыцавіцкі - помнік прыроды мясцовага значэння.
Новая царква Святой Ганны (2013 г.)
http://www.ctv.by/novosti-minska-i-minskoy-oblasti/v-derevne-lycevichy-vileyskogo-rayona-blagodarya-mestnym-zhitelyam
Ня лепшыя часы будынка на узгорку (гараж на Глобусе).
Руіны моцнага кароўніка. Пры выглядзе на большую сцяну ўспомніўся Крэўскі замак, прабачце.
Млын па-ранейшаму паведамляе пра часы працы па пятніцах :) .
Шкадую, што прамінуў Золькі, дзе адразу на скрыжаванні стаіць камень з памятнай дошкай Адаму Гурыновічу і "красівая" магіла пані Загорскай. Варочаўся праз Спяглу, дзе царкву аднавілі ў еўрастылі, і Шляпы, дзе з ~ 6 хат свету не ўбачыў, ды й позна было шукаць могілкі ПСВ.
Добры быў вечар, сонечны! :)
Последний раз редактировалось: Александр Dehty (23 Jul 2015, Thu, 16:36), всего редактировалось 3 раз(а) |
|
Вернуться к началу |
|
 |
GlobusBelarusi Site Admin
Зарегистрирован: 06.10.2008 Сообщения: 11533 Откуда: Минск
|
Добавлено: 05 May 2015, Tue, 1:17 Заголовок сообщения: |
|
|
Александр Dehty писал(а): | Гэта будыніна нейкая падазроная на камяніцу (?!) |
Ці магчыма яе на мапе паказаць? |
|
Вернуться к началу |
|
 |
GlobusBelarusi Site Admin
Зарегистрирован: 06.10.2008 Сообщения: 11533 Откуда: Минск
|
Добавлено: 05 May 2015, Tue, 1:29 Заголовок сообщения: |
|
|
Александр Dehty писал(а): | Ужо удваіх мае "экскурсаводы" ўспомнілі, што да вайны тут быў і парк навокал, а пры Польшчы нейкая лаўка, а... ў 1905 годзе ў гэтым доме памёрла пані Загорская. Тая, што зямлю ў Зольках пад могілкі аддала, за што ёй там вялікі і прыгожы помнік стаіць.
Атрымоўваецца, што гэта - сядзібны дом Загорскіх. |
Здаецца, гэта ўсё-ткі гаспадарчая пабудова. Па вонкавым выглядзе. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Алекс Сталь

Зарегистрирован: 07.01.2010 Сообщения: 1503 Откуда: г.Минск
|
Добавлено: 05 May 2015, Tue, 3:19 Заголовок сообщения: |
|
|
Александр Dehty
Спасибо!
Много интересного! |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Александр Dehty
Зарегистрирован: 22.04.2014 Сообщения: 1021 Откуда: Вiлейка
|
Добавлено: 05 May 2015, Tue, 12:34 Заголовок сообщения: |
|
|
1. GlobusBelarusi писал(а): | Ці магчыма яе на мапе паказаць? |
Так, прабачце, за колькасцю здымкаў зусім забыўся.
Капліца (падмурак)- http://orda.of.by/.map/?54.680604,26.685478&m=gm/17,visicom/11,e/14,wig/14
Камяніца - http://orda.of.by/.map/?54.68097,26.684062&m=gm/17,visicom/11,e/14,wig/14
Супадае з апісаннем у артыкуле. Тая ж Цитата: | ... на ўзгорку за сядзібным домам паноў Загорскіх была пабудаваная новая драўляная капліца |
2. GlobusBelarusi писал(а): | Здаецца, гэта ўсё-ткі гаспадарчая пабудова. Па вонкавым выглядзе. |
Абсалютна згодны, што - не палац :).
Унутры міжпакаёвыя сцены-перабойкі (з кафлянымі печкамі-групкамі) такой жа таўшчыні як і вонкавыя. Прычым не катухамі, як для скаціны, а нейкім асіметрычным раскладам. І не падобна, што іх муравалі потым, разбіваючы агульную прастору. На мой розум, калі гэта дом, то пэўна небагатай шляхецкай сям'і.
Для прыкладу разнастайнае жыллё шляхцічаў:
Гэта як асабістае меркаванне, таксама думаю пра гэтую будыніну.
Але ж не выключны і варыянт як з любанскім панам, калі Цитата: | После того как старый усадебный дом сгорел, хозяева переехали в перестроенную конюшню. |
Разумею, што невядомы дагэтуль будынак 1835 г. патрабуе ўдакладнення інфармацыі. Магчыма што ў Федарука ёсць?
---------------------------------------------------
Александр Сталь, дзякуй вялікі, прыемна! :) |
|
Вернуться к началу |
|
 |
В59
Зарегистрирован: 20.05.2014 Сообщения: 1240
|
Добавлено: 05 May 2015, Tue, 21:49 Заголовок сообщения: |
|
|
Цікава. Змястоўна. Чакаем працягу. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Александр Dehty
Зарегистрирован: 22.04.2014 Сообщения: 1021 Откуда: Вiлейка
|
Добавлено: 05 May 2015, Tue, 22:36 Заголовок сообщения: |
|
|
О, дзякую, Вячаслаў! Спадзяюся (самому хочацца :) ), хутка выправіць
Александр Dehty писал(а): | ... што прамінуў Золькі, дзе адразу на скрыжаванні стаіць камень з памятнай дошкай Адаму Гурыновічу і "красівая" магіла пані Загорскай. ... Спяглу, дзе царкву аднавілі ў еўрастылі, і Шляпы, дзе з ~ 6 хат свету не ўбачыў, ды й позна было шукаць могілкі ПСВ. |
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
GlobusBelarusi Site Admin
Зарегистрирован: 06.10.2008 Сообщения: 11533 Откуда: Минск
|
Добавлено: 06 May 2015, Wed, 0:39 Заголовок сообщения: |
|
|
Александр Dehty писал(а): | на ўзгорку за сядзібным домам паноў Загорскіх была пабудаваная новая драўляная капліца |
Але гэтая цытата не сцвярджае, што сядзібны дом захаваўся. :) |
|
Вернуться к началу |
|
 |
GlobusBelarusi Site Admin
Зарегистрирован: 06.10.2008 Сообщения: 11533 Откуда: Минск
|
Добавлено: 06 May 2015, Wed, 0:42 Заголовок сообщения: |
|
|
Дадаў некалькі здымкаў на "Глобус", дзякуй. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Александр Dehty
Зарегистрирован: 22.04.2014 Сообщения: 1021 Откуда: Вiлейка
|
Добавлено: 06 May 2015, Wed, 0:45 Заголовок сообщения: |
|
|
GlobusBelarusi писал(а): | Александр Dehty писал(а): | на ўзгорку за сядзібным домам паноў Загорскіх была пабудаваная новая драўляная капліца |
Але гэтая цытата не сцвярджае, што сядзібны дом захаваўся. :) |
Лагічна. :) |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Мiхаiл L.
Зарегистрирован: 06.10.2014 Сообщения: 891 Откуда: Новалукомль
|
Добавлено: 06 May 2015, Wed, 14:20 Заголовок сообщения: |
|
|
Александр Dehty
Цікава!!! Дзякуй! :) |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Александр Dehty
Зарегистрирован: 22.04.2014 Сообщения: 1021 Откуда: Вiлейка
|
Добавлено: 06 May 2015, Wed, 22:17 Заголовок сообщения: |
|
|
І Вам дзякуй вялікі, Михаил! |
|
Вернуться к началу |
|
 |
kziz

Зарегистрирован: 01.07.2011 Сообщения: 406 Откуда: Минск
|
Добавлено: 08 May 2015, Fri, 11:03 Заголовок сообщения: |
|
|
Очень интересно!! Спасибо Вам! |
|
Вернуться к началу |
|
 |
ВалероС

Зарегистрирован: 25.12.2011 Сообщения: 1871 Откуда: ГРОДНО
|
Добавлено: 08 May 2015, Fri, 18:24 Заголовок сообщения: Re: Старадубава, Муляры, Лыцавічы (Вілейскі раён) |
|
|
Александр Dehty писал(а): |
Лыцавічы адразу сустрэлі патрэбным мне камянём. Але сонейка ўжо хавалася, таму так - "галопам па еўропам", без прэтэнзій на якасць.
Вялікі камень лыцавіцкі - помнік прыроды мясцовага значэння.
|
Этому "предмету" место здесь! |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Александр Dehty
Зарегистрирован: 22.04.2014 Сообщения: 1021 Откуда: Вiлейка
|
Добавлено: 08 May 2015, Fri, 20:29 Заголовок сообщения: |
|
|
kziz, дзякую, прыемна :) !
ВалероС, абавязкова! Толькі закончу пералік рэспубліканскіх (засталіся Сцебярацкія валы) і адразу пойдуць мясцовыя. Дзякую за інтарэс да тэмы! |
|
Вернуться к началу |
|
 |
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы можете скачивать файлы
|
|