Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
yauhen.herasimenka

Зарегистрирован: 31.03.2015 Сообщения: 49 Откуда: Новоельня
|
Добавлено: 11 Apr 2015, Sat, 1:45 Заголовок сообщения: Наваградскі раён. Вёска Асташына. Ізноў млын..? |
|
|
...цяпер адказваў у адной тэме і вырашыў скінуць туды некалькі фатаграфій, а пасля вырашыў знайсці на Глобусе інфармацыю пра гэта месца, у выніку нічога не знайшоў...
Наваградскі раён. Вёска Асташына: Спасылка: http://globustut.by/ostashino_/
Пэўнае месца, уяўляе з сябе шмат'ярусны будынак, які знаходзіцца поруч з серыяй азёр. Дакладней, там нават некалькі будынкаў і наколькі я памятаю, ёсць нейкія падземныя часткі і пратокі вады пад будынкам, мяркуючы па картах, я зноў сапхнуўся з чымсьці, што калісьці было млыном:
http://orda.of.by/.map/?53.689282,26.034861&m=gm/18,rkka/14,e/14,wig/13
А вось некалькі фатаграфій.
Але будынак высокі і з яго адкрываюцца маляўнічыя краявіды :)
Здымак з будынка, па другі бок ад азёраў:
Выгляд з будынка на вёску:
Год на падмурку будынка таго што бліжэй і навей 1957:
Сам будынак:
І я, некалькі гадоў таму, скачу наштосьці побач :)
А гэта ўсярэдзіне будынка, на асноўным ярусе. Вельмі своеасаблівыя сцены..
 |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Лёха

Зарегистрирован: 07.10.2008 Сообщения: 2573 Откуда: Менск
|
Добавлено: 11 Apr 2015, Sat, 2:04 Заголовок сообщения: |
|
|
Думаю, падмурак ня хлусіць. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
yauhen.herasimenka

Зарегистрирован: 31.03.2015 Сообщения: 49 Откуда: Новоельня
|
Добавлено: 15 Apr 2015, Wed, 20:05 Заголовок сообщения: |
|
|
Лёха, ня хлусіць :) Ды ўжо ад людзей, якія там выраслі, пазнаў, што гэта сапраўды млын быў. Па аповядах, так там досыць цікава было..
".. была шырокая рака, ракаў вадзілася шмат, усёй вёскай лавіць хадзілі, а вечарамі збожжа малацілі, калі праз мур трэба было ісці, то шмат хто з жанчын баяліся, таму што вада валілася і высока было, дзяцей палохалі, каб туды не бегалі... а потым рэкі асушылі і ўсё знікла.. а на ўзгорку недалёка школа была - былая сядзіба - панскі маёнтак, там вялікі склеп, служыў сталовай, а вокны як у бамбасховішчах..."
Шкада што месца так закінулі, трэба будзе зганяць туды, ды паглядзець што там за сядзіба такая.
http://globustut.by/ostashino_/ |
|
Вернуться к началу |
|
 |
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы не можете скачивать файлы
|
|